wd wp Пошук:

Чорнагалоў звычайны

Чорнагалоў звычайны[3][4] (Prunella vulgaris) — від кветкавых раслін з роду Чорнагалоў (Prunella) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Назва

Чорнагалоў звычайны, брунэлька, бурнэлька[5], чарнагубка[6], дзеравянка, хмялёк[7][8], гарлянка[6], гарлянка чорная, хмель дзікі[9].

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым карэнішчам. Сцябло вышынёй 10—60 см, прамое або прыўзнятае, часам галінастае, голае ўнізе, чатырохграннае, апушанае па рэбрах. Лісце супраціўнае, суцэльнакрайняе, на чарашках (акрамя верхняй пары). Верхняя пара лісця сядзячая, ахоплівае аснову суквецця. Кветкі цёмна-сіняга і фіялетавага колеру, у густым галоўчатым або коласападобным суквецці, складзеным з 6 кветкавых кальчакоў. Плод — гладкі арэшак.

Арэал і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі. Расце ў лясах, на ўзлесках і палянах, на лугах, берагах вадаёмаў.

Выкарыстанне

Расліны выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне пры ангіне, запаленні верхніх дыхальных шляхоў і інш. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.

Ахова

Чорнагалоў звычайны занесены ў Чырвоную кнігу Якуціі[10].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. 1 2 Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  9. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  10. Черноголовка обыкновенная — Prunella vulgaris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Аўстраліі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Мятныя
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Флора Афрыкі