wd wp Пошук:

Чонкі

Чо́нкі[1] (трансліт.: Čonki, руск.: Чёнки) — пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Сож. Адміністрацыйны цэнтр Чонкаўскага сельсавета.

Знаходзяцца за 3 км на поўдзень ад Гомеля. На поўдні мяжуюць з лесам.

Прырода

На поўдні мяжуе з Чонкаўскім лесам, якія складаецца, у асноўным, з лісцяных парод, такіх як дуб (вялікая частка лесу — рэліктавая дуброва) граб, клён, бяроза, асіна, на забалочаных месцах — чорная вольха. Нізінныя ўчасткі лесу перыядычна затапляюцца падчас вясновай паводкі водамі ракі Сож.

З іглічных парод прысутнічаюць хвоя (у прымешкі з дубам, фарміруючы змешаны дрэвастой, або, на больш высокіх участках — у выглядзе хваёвых бораў, часткова штучнага паходжання) і, спарадычна, елка (як падлесак, рэдка — у выглядзе невялікіх ельнікаў). Яловыя ўчасткі лесу — сама паўднёвыя на тэрыторыі Беларусі.

Праз лес працякае невялікая рэчка (часткова забалочаная). Значная частка лесу — тэраса ракі Сож, зрэзаная старажытнымі рэчышчамі Сажа з глыбокамі пойаміі (цяпер — цалкам зарослымі) і высокімі краямі.

Жывёльны свет разнастайны: прысутнічаюць лясныя, балотныя і пойменна-лугавыя віды земнаводных, птушак і млекакормячых. Сустракаюцца лось, дзік, казуля, лісіца, заяц, куніца, вавёрка. З птушак распаўсюджаны совы, дзятлы, На адкрытых забалочаных участках і ў пойме Сожа — шэрая чапля, зрэдку сустракаецца белая чапля. На лугах і палях паблізу Чонак — бусел, каршун.

Чонкаўскі лес мае вялікае рэкрэацыйнае і экалагічнае значэнне.

Гісторыя

Ікона «Маці Божая Жываносная крыніца» з в. Чонкі

Археолагі за 400 м на паўднёвы захад, выявілі паселішчы 3 чвэрці I тысячагоддзя н. э. і эпохі Русі. Гэтая знаходка сведчыць пра засяленне гэтых месцаў са старажытных часоў.

Паводле пісьмовых крыніц вёска вядомая з XVII стагоддзя, калі тут пачалі сяліцца ўцекачы з Масковіі праз рэлігійны пераслед.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1775 годзе на землях шляхцічаў Клічаўскіх і Усціновічаў заснаваны стараверскі Успенскі мужчынскі манастыр, які ў 1822 годзе перайшоў да Рускай праваслаўнай царквы. У 1877 годзе збудаваная драўляная царква, працавала цагляная вытворчасць. У 1907 годзе адкрылася народнае вучылішча.

У 1927 годзе створаная сельскагаспадарчая талака. У 1940 годзе распачаў працу дзіцячы санаторый «Чонкі».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені-жніўні 1941 года грунтаваўся аператыўна-навучальны цэнтр падрыхтоўкі дыверсійных груп. У баях 10-11 лістапада 1943 года поруч пасёлка і вёскі Бабовічы пры фарсіраванні ракі Сож загінуў 1761 савецкі салдат 48-й арміі(руск.) бел., пахаваны ў брацкай магіле насупраць дома адпачынку. Пасёлак вызвалены 17 кастрычніка 1943 года. На франтах загінулі 26 жыхароў пасёлка. З лютага да ліпеня 1944 года ў доме адпачынку размяшчаўся Беларускі штаб партызанскага руху.

З 1988 года цэнтр Чонкаўскага сельсавета.

Насельніцтва

Інфраструктура

Цэнтр дапаможнай гаспадаркі «Чонкі» Гомельскага прадпрыемства «Крышталь». У пасёлку знаходзяцца 9-гадовая і музычная школы, комплексна-прыёмны пункт, бібліятэка, аддзяленне сувязі, 3 крамы.

Побач з пасёлкам на беразе ракі Сож, у лесе размешчаны кліматычны курорт «Чонкі». Ён складаецца з дома адпачынку, абласнога дзіцячага санаторыя «Жывіца», абласной дзіцячай туберкулёзнай станцыі «Чонкі», туберкулёзнага санаторыя, турыстычна-аздараўленчага цэнтру «Сож», 3 санаторыяў-прафілакторыяў, базы адпачынку.

Забудова

У пасёлку 946 жылых дамоў (2004). Планаванне складаецца са злёгку выгінастай з мерыдыяннай арыентацыяй вуліцы. Забудова двухбаковая, дамы цагляныя і драўляныя, сядзібнага тыпу.

Вуліцы

Славутасці

За 1 км на ўсход ад прафілакторыя «Гомсельмаш», у лесе, каля дачнага пасёлка знаходзіцца гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку V стагоддзе да н. э. — V стагоддзе н. э. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. БелЭн, 2003

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Чонкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара