wd wp Пошук:

Чанел

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ча́нел (англ.: Channel) — група з 8 астравоў каля паўднёвага ўзбярэжжа амерыканскага штата Каліфорнія. 5 астравоў уваходзяць у склад аднайменнага нацыянальнага парка. Агульная плошча — 908,8 км². Насельніцтва (2009 г.) — 4096 чал.

Геаграфія

Карта

Астравы Чанел месцяцца каля паўднёвага ўзбярэжжа амерыканскага штата Каліфорнія і падзяляюцца на 2 групы — паўночную і паўднёвую. Найбуйнейшы востраў Санта-Круз (250 км²) належыць да паўночнай групы. Геалагічная пабудова астравоў сведчыць, што яны былі ўтвораны вулканічнай дзейнасцю каля 15 млн гадоў таму. У апошні ледавіковы перыяд складалі адзіны масіў сушы, пазней затоплены акіянам. Усе астравы гарыстыя. Найвышэйшая вяршыня пік Дэвілс (740 м) знаходзіцца на востраве Санта-Круз.

Прырода

Большасць тэрыторыі астравоў Чанел уяўляюць сабою аголеныя скалы і ўзгорыстыя прэрыі з багатым разнатраўем і хмызнякамі. Таксама сустракаюцца рэшткі старажытных лясоў з рэдкімі відамі хвоі, дуба і мальвы і балоты. На астравах добра прыжылася ўвезеная іспанцамі масліна.

Наземная фаўна характарызуецца значнай колькасцю эндэмічных відаў. Астравы насяляюць птушкі, ластаногія, паўзуны, амфібіі. Захаваўся рэдкі эндэмічны від скунса. Эндэмічны від мясцовай лісы амаль знік у канцы XX ст. з-за распаўсюджання здзічэлых сабак. У мінулым на востраве Санта-Круз таксама сустракалася рэдкая здзічэлая парода авечак (у нашы дні ў заапарках захавалася каля 200 жывёл).

Гісторыя

Людзі з’явіліся на астравах Чанел каля 9 тысячагоддзя да н. э. Да прыбыцця еўрапейцаў яны былі населены індзейцамі чумашамі і тонгва. На іспанскіх картах архіпелаг з’явіўся ў 1602 г. З канца XVIII ст. індзейцы знаходзіліся пад уплывам каталіцкіх місіянераў. Да 1821 г. яны пакінулі архіпелаг і перасяліліся на мацерыковую частку Каліфорніі. Мексіканскі ўрад выкарыстоўваў астравы для высылкі крымінаьных злачынцаў, тут вялася гаспадарчая дзейнасць. У 1850 г. архіпелаг быў далучаны да ЗША. У другой палове XX ст. ён выкарыстоўваўся амерыканскімі ваеннымі для выпрабавання зброі.

Ахова

У наш час населены толькі 2 астравы паўднёвай групы архіпелага Чанел. Паўночная група і 1 востраў паўднёвай групы ўваходзяць у склад нацыянальнага парка і нацыянальнага марскога запаведніка Чанел. Астравы з’яўляюцца папулярным месцам для наведвання турыстамі, якія знаёмяцца з дзікай прыродай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы ЗША
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Каліфорніі