wd wp Пошук:

Целяханы

Целяха́ны[2] (трансліт.: Cieliachany, руск.: Телеханы) — гарадскі пасёлак у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на Агінскім канале, на аўтадарозе ІвацэвічыПінск. Цэнтр Целяханскага сельсавета. За 45 км да паўднёвага ўсходу ад г. Івацэвічы, 181 км ад Брэста. Насельніцтва 3 985 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Вядомыя з 16 ст. як вёска ў Пінскам павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ. З 17 ст. мястэчка. Належалі князям Дольскім, Вішнявецкім, у 19 ст. — Пуслоўскім. Эканамічнаму росту мястэчка спрыяла будаўніцтва Агінскага канала.

У 1775—1778 гг. Міхал Казімір Агінскі заснаваў тут фаянсавую мануфактуру, якая вырабляла дэкаратыўныя вазы, скульптуру малых форм, фрызы і карнізы для камінаў і печаў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі. Мястэчка набыў Войцех Пуслоўскі.

З 1921 г. у складзе Польшчы, з 1939 г. у БССР. 6 снежня 1956 года вёска Целяханы была пераўтворана ў гарадскі пасёлак[4].

Насельніцтва

ГодКолькасць
2006 4 600
2009 4 198 [5]
ГодКолькасць
2016 3 959 [6]
2017 3 985 [7]
ГодКолькасць
2019 3 796
2020 4 100 [8]
ГодКолькасць
2021 3 738 [9]
2022 3 708 [1]

Эканоміка

Прадпрыемствы лесанарыхтоўчай, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Целяханы Целяханскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 6 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
  5. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/bresckaja.htm
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  7. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  8. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  9. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Мястэчкі Берасцейскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пуслоўскія
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Целяханскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Агінскія
Катэгорыя·Целяханы