wd wp Пошук:

Баляслаў Пачопка

Баляслаў Пачопка, Баляслаў Пачобка (13 кастрычніка 1884, засценак Уляны, Рукойненская гміна, Віленскі павет (Расійская імперыя) — 26 снежня 1940, м. Целяханы, цяпер Івацэвіцкі раён) — рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху, журналіст, педагог і публіцыст.

Біяграфія

Паходзіў з дваранскай сям’і Антона Пачопкі. 25.10.1905 залічаны выхаванцам Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У чэрвені 1907, на другі год навучання, пакінуў семінарыю.

З 1913 — загадчык аддзела рэлігіі, у 1914-15 гады — рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газеты «Biełarus» (Вільня). Cталы аўтар газеты «Наша Ніва». Падрыхтаваў і выдаў у Вільні шэраг кніг на беларускай мове: «Жыццё папежа Піюса X» (1914), «Чалавек на вышыні сваёй годнасці», «Бог з намі: Беларускі малітэўнік» (1915), «Святы Езафат Кунцэвіч» (1916), «Як вучыць жыць і верыць св. Хрыстова Паўсюдная Царква» (1923).

У гады вайны выкладаў на першых Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах (1915). У Вільні на Юр’еўскай вуліцы 13 лістапада 1915 года дзякуючы намаганням Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і Баляслава Пачобкі, з удзелам Сабіны Іваноўскай была адкрыта першая беларуская школа.

Працаваў дырэктарам Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі (1916—18). Аўтар першай «Граматыкі беларускай мовы» (1918). Беларуская граматыка Пачобкі была надрукаваная асобнай кнігай лацініцай у друкарні «Гоман» (Вільня). На працягу прыблізна году (у 1918) гэтай граматыкай карысталіся пры выкладанні беларускай мовы ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і навакольных школах[1]. Яе крытыкавалі беларускія мовазнаўцы за шматлікія паланізмы і русізмы.

Пятніцкая царква ў Бабровічах, у якой служыў Пачопка

У міжваеннае дваццацігоддзе далучыўся да справы беларускага ўніяцтва. Пасвячоны ў святары ў 1925 годзе. Душпастырскую дзейнасць праводзіў на Палессі. З 17.9.1926 — пробашч уніяцкага Бабровіцкага прыхода ў Косаўскім павеце. Удзельнік уніяцкіх канферэнцый у Пінску (1932, 1933). Друкаваўся ў перыядычных выданнях «Гоман», «Biełaruskaja krynica», «Chryścijanskaja Dumka». Супрацоўнічаў з газетай віленскіх краёўцаў «Przegląd Wileński».

Магіла Пачопкі на каталіцкіх могілках каля Целяханаў

За прыхільнасць да беларускай мовы і культуры праследаваўся польскімі ўладамі. Памёр 26.12.1940 пасля таго, як быў збіты невядомымі.

Пакінуў рукапісную спадчыну.

Зноскі

  1. Ігар Бараноўскі. Помнік святару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэння а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. — Брэст: ПП В. Ю. А., 2004

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Памерлі 26 снежня
Пісьменнікі паводле алфавіта
Пахаваныя ў Івацэвіцкім раёне
Памерлі ў Беларусі
Нарадзіліся 13 кастрычніка
Беларускамоўныя пісьменнікі
Памерлі ў 1940 годзе
Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Памерлі ў Целяханах
Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя)
Пісьменнікі Беларусі
Выкладчыкі Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі
Нарадзіліся ў 1884 годзе
Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Мовазнаўцы Беларусі
Педагогі Беларусі
Публіцысты Беларусі
Журналісты Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара