Целяха́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — Целяханы. Апроч гарадскога пасёлка Целяханы на тэрыторыі сельсавета знаходзяцца аграгарадок Горталь і вёскі Бабровічы, Вулька Целяханская, Выганашчы, Глінішча, Краглевічы і Соміна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці. 17 лістапада 1948 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабровіцкага сельсавета, 16 ліпеня 1954 года — скасаванага Краглевіцкага сельсавета[1]. 6 снежня 1956 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты (вёскі Вулька-Целяханская і Краглевічы) перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Целяханскага пассавета[2].
З 1956 па 2013 год існаваў Целяханскі пасялковы савет. 16 сакавіка 1987 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Гортальскага сельсавета з вёскамі Вулька, Горталь і Соміна[3]. 26 чэрвеня 2013 года Целяханскі пассавет пераўтвораны ў сельсавет і ўзбуйнены праз далучэнне Выганашчанскага сельсавета з вёскамі Бабровічы і Выганашчы[4].
Колькасць двароў — 1030, колькасць жыхароў — 2439 (не улічваючы Целяханы)[5].