wd wp Пошук:

Чугуіў

Чугýіў[2], або Чугýеў  — горад, цэнтр Чугуіўскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны. Размешчаны на р. Северскі Данец. Чыгуначная станцыя на лініі Бэзлюдзіўка — Куп’янск. Праз Чугуеў праходзіць аўтамабільная дарога Кіеў — Растоў-на-Доне. Насельніцтва — 31 993 жыхароў (2019).

Гісторыя

Вядомы з 1627 года (горад з 1780 года). З 1817 года — цэнтр акругі ваенных паселішчаў. У 1819 годзе адбылося паўстанне ваенных пасяленцаў, жорстка падаўленае царскімі войскамі. З 1857 года пазаштатны горад Зміеўскага павета Харкаўскай губерні. З 1932 года раённы цэнтр Харкаўскай вобласці.

Эканоміка

Заводы: паліўнай апаратуры, рамонтны, будматэрыялаў; мэблевы камбінат; цэх мастацкай вышыўкі. Прадпрыемствы харчовай (мясакамбінат і інш.) прамысловасці.

Дэмаграфія

Славутасці

Карцінная галерэя. Дом-музей І. Я. Рэпіна.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://kh.ukrstat.gov.ua/index.php/chyselnist-naselennia-shchomisiachna-informatsiia
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Харкаўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных