wd wp Пошук:

Філіпіняты

Філіпіня́ты[1] (трансліт.: Filipiniaty, руск.: Филипиняты) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Валожына, 8 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі МаладзечнаЛіда, 88 км ад Мінска.

Геаграфія

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на захадзе цячэ ручай, злучаны з р. Бярэзіна (правы прыток р. Нёман). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Куцяняты і далей па шашы Валожын—Гародзькі.

Планіровачна складаецца з выгнутай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі з завулкамі, забудаванай двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі ў цэнтры, гаспадарчы сектар — на паўднёва-заходняй ускраіне.

Гісторыя

У 1897 годзе вёска ўваходзіла ў склад Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.

У 1921—1939 гадах знаходзілася пад уладай Польскай Рэспублікі. З лістапада 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 да 16 ліпеня 1954 года — цэнтр сельсавета ў Валожынскім раёне Баранавіцкай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах загінулі 12 вяскоўцаў.

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 11 кастрычніка 1949 года арганізаваны калгас «Чырвоная зара», які абслугоўвала Вішнеўская МТС. З 16 ліпеня 1954 да 30 кастрычніка 2009 года ўваходзіла ў склад Забрэзскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года — у Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года — у Валожынскім раёнах. У 1940—1954 гадах цэнтр Філіпіняцкага сельсавета.

За савецкім часам у вёсцы размяшчаліся вытворчы ўчастак, машынны двор, піларама, млын, 8-гадовая школа (11 настаўнікаў), клуб, бібліятэка з фондам 6,6 тысяч кніг, фельчарска-акушэрскі пункт, крама, аддзяленне сувязі, АТС, сталовая, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, З спартыўныя пляцоўкі, у 2009 годзе дзейнічалі аддзяленне сувязі і крама.

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Помнік на ўшанаванне памяці 29 землякоў, воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, устаноўлены ў 1968 г.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Філіпіня́та, Піліпіня́ты
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гародзькаўскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Валожынскага раёна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара