Забрэ́зскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Забрэззе.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Забрэжскі сельсавет у складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Забрэжжа. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Філіпіняцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 25 мая 1967 года ў склад новаўтворанага Падбярэзскага сельсавета перададзены вёскі Лаўскі Брод і Макарынята[2]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Забрэзскі, а яго цэнтр — у Забрэззе. Скасаваны 30 кастрычніка 2009 года, тэрыторыя далучана да Гародзькаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 783 чалавекі[4], з іх 99,0 % — беларусы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: Алешчаняты, Барташы, Дзямідавічы, Долевічы, Жомайдзь, Забрэззе, Кабыльчыцы, Калдыкі, Куцяняты, Малая Дайноўка, Пагарэльшчына, Післякоўшчына, Роўкавічы, Славенск, Строкава Рэчка, Студзянец, Філіпіняты, Харытоны, Цвіраўшчына.