wd wp Пошук:

Гародзькаўскі сельсавет

Гаро́дзькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Гародзькі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лоскаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна.

30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забрэзскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Алешчаняты, Барташы, Дзямідавічы, Долевічы, Жомайдзь, Забрэззе, Кабыльчыцы, Калдыкі, Куцяняты, Малая Дайноўка, Пагарэльшчына, Післякоўшчына, Роўкавічы, Славенск, Строкава Рэчка, Студзянец, Філіпіняты, Харытоны, Цвіраўшчына)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1262 чалавекі[3], з іх 98,3 % — беларусы, 1,3 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Гародзькаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат