wd wp Пошук:

Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР

Міністэ́рства во́днай гаспада́ркі і аднаўле́ння зяме́ль Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства меліярацыі БССР на базе Народнага камісарыята меліярацыі БССР[2]. У 1953 годзе Міністэрства меліярацыі было аб’яднана з Міністэрствамі сельскай гаспадаркі, саўгасаў і лясной гаспадаркі ў адзінае Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Было адноўлена з сакавіка 1954 года да чэрвеня 1957 года, пасля зноў скасавана. У 1965 годзе Галоўнае ўпраўленне меліярацыі і воднай гаспадаркі пераўтворана ў Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР (Мінводгас БССР). У 1990 годзе атрымала назву Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР.

Дзейнасць міністэрства

Згодна з зацверджаным Пастановай Савета Міністраў БССР № 548 ад 8 красавіка 1946 года Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР, у адпаведнасці з артыкулам 48 Канстытуцыі БССР, з’яўлялася рэспубліканскім міністэрствам і кіравала меліярацыйным будаўніцтвам і эксплуатацыяй асушальных сістэм Беларускай ССР[3].

Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР падпарадкоўвалася ў сваёй дзейнасці Савету Міністраў Беларускай ССР і адначасова, у адпаведнасці з пастановай СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 6 сакавіка 1941 года № 470 — Міністэрству земляробства СССР.

Кіруючыя органы

На чале Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР стаяў Міністр. Міністр меліярацыі Беларускай ССР, у адпаведнасці з артыкулам 46 Канстытуцыі БССР, кіраваў усёй дзейнасцю Міністэрства меліярацыі і падведамасных яму ўпраўленняў, трэстаў, абласных аддзелаў меліярацыі, устаноў і арганізацый. Міністр меліярацыі Беларускай ССР, у адпаведнасці з артыкулам 46 Канстытуцыі БССР, выдаваў у межах сваёй кампетэнцыi загады, інструкцыі на падставе i ў выкананне дзеючых законаў, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў СССР і БССР, загадаў і інструкцый Міністэрства земляробства СССР і правяраў іх выкананне.

У Міністэрстве меліярацыі Беларускай ССР утваралася Калегія Міністэрства ў складзе: Міністра (старшыня), яго намеснікаў і некалькіх кіруючых работнікаў Міністэрства. Склад калегіі зацвярджаўся Саветам Міністраў Беларускай ССР па прадстаўленні Міністра меліярацыі.

Калегія Міністэрства меліярацыі на сваiх пасяджэннях разглядала перш за ўсё пытанні практычнага кіраўніцтва, праверкі выканання, падбору кадраў, найважнейшыя загады і інструкцыі Міністэрства, заслухоўвала кiраўнiкоў падведамных Міністэрству ўстаноў і арганізацый і давала ацэнку іх працы. Рашэнні Калегіі праводзіліся ў выглядзе загадаў Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР.

У выпадку рознагалоссяў паміж Міністрам і Калегіяй, Мiнiстр праводзiў у жыццё сваё рашэнне, даводзячы пра ўзнікаючыя рознагалоссі да ведама Савета Міністраў Беларускай ССР, а члены Калегіі ў сваю чаргу маглі апеляваць у Савет Міністраў Беларускай ССР.

Задачы і паўнамоцтвы

На Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР ускладаліся:

Структура міністэрства

У Міністэрстве меліярацыі Беларускай ССР былі арганізаваны наступныя ўпраўленні і аддзелы:

Склад міністэрства

У склад Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР першапачаткова ўваходзілі:

Міністры

Зноскі

  1. Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель Рэспублікі Беларусь было скасавана.
  2. Гісторыя ДА «Белвадгас»(руск.)
  3. Постановление Совета Министров БССР «Об утверждении положения о Министерстве мелиорации Белорусской ССР» от 8 апреля 1946 № 546(руск.) .

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі
Катэгорыя·Зніклі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Міністэрствы БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1946 годзе