wd wp Пошук:

Браўзер

Вэб-аглядальнік або бра́ўзер (ад англ.: Web browser)— гэта праграмнае забеспячэнне для пошуку, прагляду вэб-сайтаў, гэта значыць для запыту вэб-старонак (пераважна з Сеціва), для іх апрацоўкі, вываду і пераходу ад адной старонкі да іншай.

Большасць браўзераў таксама надзелены магчымасцямі да прагляду зместу FTP-сервераў.

Браўзеры пастаянна развіваліся з часоў зараджэння Сеціва, і з яе ростам станавіліся ўсё больш важнай праграмай тыповага персанальнага камп’ютара. Сёння браўзер — комплексная прылада для апрацоўкі і вываду розных складнікаў вэб-старонкі, і для прадстаўлення інтэрфейса паміж вэб-сайтам і яго наведвальнікам. Амаль усе папулярныя браўзеры распаўсюджваюцца бясплатна ці «у камплекце» з іншай прыладай: Internet Explorer (як неад’емная частка Microsoft Windows), Mozilla Firefox (бясплатна), Opera (бясплатна, пачынаючы з версіі 8.50), Safari (сумесна з Mac OS ці бясплатна для Windows).

Паводле статысткі кампаніі Net Applications у маі 2009 года рыначная частка MSIE складала 65,50%, Firefox — 22,51%, Safari — 8,43%, Google Chrome — 1,80%, Netscape — 0,74%, Opera — 0,72%, Mozilla — 0,10%, Opera Mini — 0,08%, PlayStation— 0,04%, ACCESS NetFront — 0,03%, Blazer — 0,02%, Pocket Internet Explorer — 0,01%, іншыя — каля 0%.[1]

Гісторыя развіцця

Першым распаўсюджаным браўзерам з графічным інтэрфейсам быў [NCSA Mosaic](/NCSA_Mosaic "NCSA Mosaic"), потым на доўгі час рынак манапалізаваў [Netscape Navigator](/Netscape_Navigator "Netscape Navigator"). У [1995](/1995 "1995") годзе кампанія [Microsoft](/Microsoft "Microsoft") выпусціла [Windows 95](/Microsoft_Windows_95 "Microsoft Windows 95"), якая ўключала [Internet Explorer](/Microsoft_Internet_Explorer "Microsoft Internet Explorer") 3.0, і гэты момант можна лічыць пачаткам вайны браўзераў, якая скончылася поўным падзеннем [Netscape](/Netscape "Netscape") і трыумфам [Internet Explorer](/Microsoft_Internet_Explorer "Microsoft Internet Explorer"), які заняў у выніку больш 95% рынку. Урэшце Netscape выпусціла зыходны код свайго браўзера пад свабоднай ліцэнзіяй MPL ([Mozilla Public License](/Mozilla_Public_License "Mozilla Public License")). Аднак гэты код вырашылі не выкарыстоўваць, і напісалі з нуля [Netscape 6](/Netscape_6 "Netscape 6"), на аснове кода якога (з кодавай назвай «Mozilla») пазней былі зроблены новыя браўзеры [Mozilla](/Mozilla_Suite "Mozilla Suite") і [Mozilla Firefox](/Mozilla_Firefox "Mozilla Firefox"). Апошні паступова набірае папулярнасць (на 2007 год). У [2005](/2005 "2005") годзе браўзер [Opera](/Opera "Opera") таксама стаў распаўсюджвацца бясплатна.

Вайна браўзераў была б выключна камерцыйнай справай карпарацый, калі б асноўным прыёмам у барацьбе не стала даданне спецыфічных, нестандартных магчымасцей да браўзера. Самыя вялікія адрозненні ўзнікалі ў падтрымцы JavaScript — мовы сцэнарыяў, якая надае інтэрактыўнасць дакументам. У выніку шматлікія дакументы былі «аптымізаваныя» для пэўнага браўзера і зусім не чыталіся ў іншым. WWW-Кансорцыум прымае мноства стандартаў (розных версій HTML, JavaScript, CSS і інш.), але стрымліванне стандартаў цалкам кладзецца на распрацоўшчыкаў браўзераў.

У верасні 2008 года кампанія Google выпусціла новы браўзер Google Chrome, які адразу ж, нягледзячы на некаторыя недахопы, здолеў даказаць, што з’яўляецца сур’ёзным канкурэнтам Internet Explorer і Mozilla Firefox.

У 2011 годзе быў прыняты стандарт WebGL, якi дазваляе адлюстроўваць трохмерную графiку ў браузэрах. Тэхналогiя WebGL з’яўляецца дастаткова складанай для выкарыстання напрамую, таму для стварэння iнтэрактыўных 3D-дадаткаў неабходна выкарыстовываць дадатковае праграмнае забеспячэнне, такое як Blend4Web.

Папулярныя браўзеры

Меней папулярныя браўзеры

Тэкставыя браўзеры

Браўзеры для партатыўных прылад

Зноскі

  1. Browser Market Share, May 2009 (нявызн.). Net Applications.
  2. Азіральнік Сеціва Firefox па-беларуску// Mozilla. Дата доступу: 19 мая 2009
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Браўзеры
Катэгорыя·Тонкі кліент
Катэгорыя·Камп’ютарная тэрміналогія
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы