wd wp Пошук:

Фрыдрых Любкер

Фры́дрых Ге́нрых Хрысція́н Лю́бкер (ням.: Friedrich Heinrich Christian Lübker, 18 жніўня 1811, Гузум — 10 кастрычніка 1867, Фленсбург) — нямецкі класічны філолаг і педагог.

Біяграфія

З 12 гадоў Любкер навучаўся ў школе Германа Таста(ням.) бел. ў Гузуме. У 1826 годзе ва ўзросце 16 гадоў ён пачаў вывучаць філалогію і тэалогію ва ўніверсітэце Кіла. У 1830 годзе Любкер працягнуў сваё навучанне ў Берлінскім універсітэце. У 1832 годзе ён атрымаў у Кілі ступень доктара філасофіі.

Фрыдрых Любкер пачаў сваю кар’еру ў якасці памочніка выкладчыка ў Гузумскай гімназіі(ням.) бел., а затым працаваў першым выкладчыкам у Бурместэрскім прыватным інстытуце ў Гамбургу. У 1834 годзе ён выкладаў у гарадской гімназіі(ням.) бел. ў Вісмары. У 1835 годзе працаваў намеснікам дырэктара ў саборнай школе(ням.) бел. ў Шлезвігу.

У 1848 годзе часовым урадам зямлі Шлезвіг-Гольштэйн прызначаны рэктарам Старой гімназіі(ням.) бел. ў Фленсбургу, а ў 1850 годзе пазбавіўся пасады па распараджэнні дацкага ўрада. Пазней працаваў рэктарам у Плёне. У 18501851 гадах быў членам Нацыянальнага сходу і ўваходзіў у Камісію па стварэнні закона аб адукацыі.

У 1851 годзе Любкер быў прызначаны дырэктарам гімназіі ў Пархіме. У 1860 годзе атрымаў ступень ганаровага доктара багаслоўя Гётынгенскага ўніверсітэта. У 1863 годзе па ўласным жаданні склаў з сябе абавязкі дырэктара і пераехаў з Пархіма ў Браўншвайг, дзе заняўся навуковай працай. У 1864 годзе запрошаны ўладамі Шлезвіг-Гольштэйна для рэарганізацыі сістэмы сярэдняй адукацыі. Пазней быў прызначаны дырэктарам гімназіі ў Фленсбургу.

Сачыненні

Найбольш вядомай[2] працай Любкера з’яўляецца «Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей», выдадзены ў 1855 годзе. Таксама ім напісаны працы па філалогіі, багаслоўю і педагогіцы:

Любкерам напісана мноства біяграфій, напрыклад, да пратэстанцкага календара ім былі напісаны біяграфіі Рабана Маўра, Алкуіна і інш.

Зноскі

  1. 1 2 3 Carstens Lübker, Friedrich Heinrich Christian // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1884. — Т. 19. — S. 331–333.
  2. Любкер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філолагі Германіі
Катэгорыя·Багасловы Германіі
Катэгорыя·Гісторыкі Германіі
Катэгорыя·Антыказнаўцы
Катэгорыя·Памерлі 10 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1811 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1867 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кільскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня