wd wp Пошук:

Браўншвайг

Браўншвайг (ням.: Braunschweig) — буйны горад у Паўночнай Германіі на паўднёвым усходзе федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. Прыкладна 240 000 жыхароў, з’яўляецца другім па велічыні горадам Ніжняй Саксоніі.

Геаграфія

Браўншвайг знаходзіцца ў паўночнай частцы Германіі, паміж паўночнай мяжой горнага масіва Гарц і пераходам да Паўночна-Германскай нізіны. Праз горад працякае рака Окер. На поўдні ўстаноўлена плаціна, такім чынам Окер акружае цэнтр горада з заходняга і ўсходняга бакоў (гэта было зроблена ў Сярэднія вякі для лепшай абароны горада) і затым аб’ядноўваецца ў адзін паток у паўднёва-заходняй частцы горада.

Плошча горада на 2006 год - 192 км², акружаная гарадской мяжой працягласцю 98 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 75 м. Цэнтр горада размяшчаецца на вышыні прыкладна 70 метраў над узроўнем мора; найвышэйшы пункт — Гейтэльдэр Берг (111 м).

Бліжэйшыя буйныя гарады: Вольфсбург, 35 км на паўночны ўсход, Гановер, 65 км на захад, Магдэбург, 90 км на ўсход, і Гётынген, 110 км на паўднёвы захад ад Браўншвайга.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1031 годзе; у 1227 годзе атрымаў гарадскія правы. З 1235 годзе, пасля распаду герцагства Саксонія, увайшоў у склад герцагства Браўншвайг-Люнебург. У XIIIXIV стст. быў буйным гандлёва-рамесным цэнтрам, уваходзіў у саюз ганзейскіх гарадоў. У 17531807 сталіца герцагства Браўншвайг-Вольфенбютэль. У 1806 годзе быў заняты французскімі войскамі Напалеона Банапарта, у 1807 годзе ўключаны ў склад каралеўства Вестфалія. Пасля завяршэння войнаў з напалеонаўскай Францыяй сталіца герцагства Браўншвайг (1813—1918). Пасля франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў увайшоў у склад Германскай імперыі.

Культура

Тэхнічны ўніверсітэт (1745), Вышэйшая дзяржаўная школа выяўленчых мастацтваў, Федэральны цэнтр фізіка-тэхнічных даследаванняў, Федэральны цэнтр біялагічых даследаванняў у галіне сельскай гаспадаркі, Інстытут Георга Экерта па вывучэнні падручнікаў[de], а таксама шматлікія спецыялізаваныя навучальныя ўстановы і даследчыя інстытуты, якія абслугоўваюць патрэбнасці германскай эканомікі. Дзяржаўны тэатр[de] (1690) працуе на 3 пляцоўках: Нацыянальны тэатр, Малы тэатр, Тэатр для дзяцей і моладзі; лялечны тэатр. Праводзяцца міжнародныя фестывалі — тэатральны і танца.

Эканоміка

У структуры эканомікі Браўншвайг дамінуе сфера паслуг. Вядучая галіна прамысловасці — машынабудаванне; яго асноўныя кірункі — аўтабудаванне (буйны завод «Фольксваген АГ», спецыялізаваныя прадпрыемствы, якія выпускаюць цяжкія грузавікі), вытворчасць офіснага абсталявання і абсталявання для харчовай прамысловасці, электратэхніка і электроніка, дакладная механіка і оптыка. Развіты таксама тэкстыльная і харчовая (цукровая, плодакансервавая) прамысловасць. Вытворчасць музычных інструментаў.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

  1. SPD-Kandidat Kornblum wird Oberbürgermeister in BraunschweigNorddeutscher Rundfunk, 2021. Праверана 15 мая 2022.
  2. http://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/partner_freundschaftsstaedte_zhuhai.html
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Браўншвайг
Катэгорыя·Гарады Ніжняй Саксоніі