wd wp Пошук:

Адам Казімір Чартарыйскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Чартарыйскі і Адам Чартарыйскі. Адам Казімір Чартары́йскі (польск.: Adam Kazimierz Czartoryski; 1 снежня 1734, Данцыг — 19 сакавіка 1823) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай

Біяграфія

Паходзіў з роду князёў Чартарыйскіх, сын Аўгуста Аляксандра; унук Адама Мікалая Сяняўскага.

Адукацыю сваю скончыў за мяжой, падарожнічаючы па Германіі, Францыі, Бельгіі, Італіі, Аўстрыі, Англіі; у апошняй краіне Адам Казімір Чартарыйскі прасякнуўся прыхільнасцю да англійскіх парадкаў. Ажаніўся са спадчынніцай велічэзных уладанняў, Ізабелай Флемінг.

Атрымаўшы пасаду генерала земляў падольскіх, гуляў немалаважную ролю ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай. Выбіраўся паслом на соймы (1756, 1758, 1760, 1762). 3 1758 генеральны староста падольскі. У 1764 выбраны маршалкам канвакацыйнага сойма і «фаміліяй» Чартарыйскіх вылучаны кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, але пад націскам Кацярыны II адмовіўся ад яго на карысць свайго стрыечнага брата Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Ініцыятар (разам з «фаміліяй») правядзення карэнных рэформ дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. У 1766 яму даручана рэфармаванне войска ВКЛ.

У 1767 далучыўся да Радамскай канфедэрацыі і ўзначаліў магнацкую апазіцыю каралю. У выніку канфлікту з каралём выехаў за мяжу. 3 1768 камендант Варшаўскага кадэцкага корпуса, камандзір палка пешай літоўскай гвардыі, генерал-лейтэнант (1775), камандзір 1-й і 2-й дывізій войска ВКЛ (да 1783). У 1773—76 член Адукацыйнай камісіі. Як камендант варшаўскага кадэцкага корпуса і член Адукацыйнай камісіі, аказаў немалаважныя паслугі справе асветніцтва. У 1786 атрымаў ад імператара Іосіфа II тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі для сябе і сваіх нашчадкаў, а для старэйшага ў родзе — тытул герцага Галіцыйскага каралеўства.

Абраны паслом на Чатырохгадовы сойм (1788—92), прыхільніх Канстытуцыі 3 мая (1791). Чатырохгадовы сойм пасылаў яго ў Дрэздэн з даручэннем прапанаваць польскую карону курфюрсту Фрыдрыху Аўгусту.

Адмовіўся ад патрабаванняў Расіі далучыцца да Таргавіцкай канфедэрацыі і выехаў у Вену. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) асноўныя маёнткі Чартарыйскіх апынуліся ў Аўстрыі і ён прыняў аўстрыйскае падданства, з 1808 аўстрыйскі фельдмаршал. У 1805 годзе ён прымаў у Пулавах імператара Аляксандра I, што ўзбудзіла ў польскім таварыстве моцную надзею на ажыццяўленне палітычнага плану, складзенага сынам Чартарыйскага, князем Адамам Ежы Чартарыйскім.

Узяты ў палон князем Юзэфам Панятоўскім падчас вайны Напалеона з Аўстрыяй (1809), Чартарыйскі змяніў аўстрыйскае падданства на падданства Варшаўскага вялікага герцагства, хоць і быў аўстрыйскім фельдмаршалам (з 1 студзеня 1808 года). У 1812 годзе быў маршалам варшаўскага сойма.

Пасля прыходу войск Напалеона ў Варшаву ў 1812 выбраны маршалкам Надзвычайнага сейма і Генеральнай канфедэрацыі. Пазней адышоў ад палітычнай дзейнасці.

Рэзідэнцыя Чартарыйскіх у Пулавах была асяродкам грамадска-палітычнай і культурнай дзейнасці. Мецэнат, апякун літаратуры і мастацтва, тэарэтык і крытык літаратуры і тэатра, аўтар камедый. Напісаў некалькі літаратурных твораў, з якіх некаторыя былі надрукаваны, як, напрыклад, камедыі: «Panna na wydaniu» (Варшава, 1774) і «Kawa» (1779). Гл. L. Dębicki, «Puławy».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Adam Casimir Czartoryski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116776730 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Dr. Constant v. Wurzbach Czartoryski, Adam Kasimir, Fürst auf Klewań und Żukow // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 3. — S. 85.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Чартарыйскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Памерлі ў 1823 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1734 годзе
Катэгорыя·Князі клэванскія
Катэгорыя·Чартарыйскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гданьску
Катэгорыя·Члены Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая
Катэгорыя·Аўстрыйскія генерал-фельдмаршалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Падкарпацкім ваяводстве