wd wp Пошук:

Гарацый

Гарацый, Квінт Гарацый Флакк (лац.: Quintus Horatius Flaccus; 8 снежня 65 да н.э., Венузія, сёння ў рэгіёне Базіліката, Італія27 лістапада 8 да н.э., Рым) — рымскі паэт «залатога стагоддзя» рымскай літаратуры. Яго творчасць прыпадае на эпоху грамадзянскіх войн канца рэспублікі і першыя дзесяцігоддзі новага рэжыма Актавіяна Аўгуста. Аўтар шматлікіх сатырычных і лірічных твораў, паэтычных пасланняў (у тым ліку “Навука паэзіі” або “Пасланне да Пізонаў”).

Жыццё

Гарацый нарадзіўся ў Венузіі ў сям’і вольнаадпушчаніка. Праз пэўны час бацька паэта перабраўся ў Рым, дзе працаваў пасярэднікам пры куплях. Дзякуючы гэтаму, ён змог даць сыну бліскучую адукацыю: той навучаўся спачатку ў Рыме, а пасля ў Афінах.

Пасля гібелі Цэзара малады Гарацый далучыўся да войска Марка Юнія Брута, і ў якасці афіцэра ўдзельнічаў у бітве пры Філіпах; войска было разбітае, Брут учыніў самагубства, а Гарацый здолеў уратаваць жыццё ўцёкамі. Пасля абвяшчэння амністыі для ворагаў пераможнага Аўгуста Гарацый вярнуўся ў Італію. Ягоная маёмасць была канфіскаваная, аднак ён здолеў атрымаць чыноўніцкую пасаду, якая давала яму дастаткова сродкаў для жыцця і творчасці.

Праз знаёмства з Вергіліем Гарацый увайшоў у кола сяброў Мецэната, які ўзяў на сябе клопат пра матэрыяльнае ўладкаванне паэта, падарыўшы таму маёнтак каля Тыбура. Паступова перайшоў на пазіцыі цэзарызму.

Памёр Гарацый у Рыме ва ўзросце 56 год.

Творчасць

«Эподы» Гарацыя — ямбічныя вершы разнастайнага зместу, лепшыя з якіх заклікалі да згоды і міру, і 2 кнігі «Сатыр» («Гутарак») на філасофска-этычныя тэмы створаны паміж 41 і 30 да н.э. Грамадзянскім, філасофскім, велічальным (усхвалялі Мецэната і імператара Аўгуста), любоўным, сяброўскім і застольным одам Гарацыя («Песні», кн. 1—3, 23 да н.э., кн. 4, 17—13 да н.э.) уласцівы яскравая вобразнасць, тонкі гумар, вьгганчанасць мовы і кампазіцыі, рытмічнае багацце.

Для твораў Гарацыя характэрны культ суладдзя, мудрай разважлівасці («залатой сярэдзіны») і прыгажосці. У «Пасланні да Пізонаў» («Навука паэзіі», увайшло ў «Пасланні», кн. 1—2, 20—13 да н.э.) выклаў свае эстэтычныя прынцыпы, якія былі ўзяты за аснову тэарэтычнай праграмы еўрапейскага класіцызму.

На беларускую мову яго творы перакладалі М. Багдановіч (ода «Помнік»), А. Жлутка, А. Ф. Брыль.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 http://www.treccani.it/enciclopedia/quinto-orazio-flacco_(Enciclopedia-Italiana)/
  2. 1 2 3 Любкер Ф. Horatii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 641–643.
  3. 1 2 W. Y. S., J. G. Horace // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 13. — P. 687–691.
  4. 1 2 Q. Horatius (10) Flaccus // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 29 чэрвеня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Гарацый
Нарадзіліся 8 снежня
Нарадзіліся ў правінцыі Патэнца
Эстэтыкі
Памерлі 27 лістапада
Нарадзіліся ў 65 годзе да н.э.
Персанажы «Боскай камедыі»
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Паэты Старажытнага Рыма
Паэтыка
Асобы на марках
Пахаваныя ў Рыме
Асобы
Лацінамоўныя паэты
Паэты I стагоддзя да н.э.
Памерлі ў 8 годзе да н.э.
Памерлі ў Рыме
Пісьменнікі паводле алфавіта