wd wp Пошук:

Формула-1 у сезоне 2014

Сезон 2014 у Формуле-1 быў 65-м сезонам Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, якія праходзяць пад эгідай Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA). 11 каманд і 24 пілоты спаборнічалі на 19 этапах Гран-пры за тытулы Чэмпіёна свету сярод пілотаў і сярод канструктараў. Пачатак сезона адбыўся ў Аўстраліі 16 сакавіка і скончыўся 23 лістапада ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

У 2014 годзе Формула-1 забачыла шэраг тэхнічных і спартовых змен: 2,4-літровыя рухавікі, якія выкарыстоўваліся на балідах у 2006—2013, быді заменены на 1,6-літровыя рухавікі канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам. Змены закранулі таксама і каляндар гонак. Гран-пры Індыі і Карэі былі прыбраныя са спіса этапаў на 2014 год, у той час, як у Чэмпіянат вярнуўся Гран-пры Аўстрыі. Таксама адбыўся дэбют новага этапа Гран-пры ў Расіі на гарадской трасе ў Сочы.

Нямецкі пілот Себасцьян Фетэль пачынаў сезон як дзеючы чатырохразовы Чэмпіён Свету сярод пілотаў, а яго каманда — Red Bull Racing — як уладальнікі тытула Чэмпіёна сярод Канструктараў. Ні Фетэль, ні яго каманда не здолелі абараніць свае тытулы.

Пераможцам Чэмпіянату стаў брытанскі пілот Льюіс Хэмілтан, які выйграў свой другі чэмпіёнскі тытул, а таксама стаў самым паспяховым брытанскім пілотам за гісторыю Формулы-1. Паводле колькасці кар’ерных перамог Хэмілтан абышоў другога знакамітага брытанца Найджэла Мэнсэла. Другім пілотам у чэмпіянаце стаў партнёр Хэмілтана па камандзе Mercedes Ніка Розберг. Дзякуючы амаль суцэльнаму дамінаванню ў Чэмпіянаце, Розберг і Хэмілтан удваіх прынеслі першы Кубак Канструктараў для сваёй каманды Mercedes. Розберг таксама стаў уладальнікам спецыяльнай прэміі Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA) за найбольшую колькасць поўл-пазіцый у сезоне. Аўстралійкі пілот Red Bull Racing Даніэль Рык’ярда ў сваім дэбютным сезоне за новую каманду стаў трэцім у агульным заліку, стаў адзіным пілотам, які здолеў парушыць гегемонію пілотаў Mercedes з трыма перамогамі.

Удзельнікі: каманды і пілоты

Наступныя каманды і пілоты аб’явілі пра свой удзел у Чэмпіянаце Свету 2014 года. Тым не менш, іх удзел залежыць ад вырашэння каманд наконт новай рэдакцыі дамовы паміж Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыяй (FIA), Асацыяцыяй Каманд Формулы Адзін (FOTA) і Адміністрацыяй Формулы-1.

10 Студзеня 2014 FIA абвясціла часовы спіс удзельнікаў на сезон 2014[1]:

Льюіс Хэмілтан — Чэмпіён свету у сезоне 2014
Каманда Шасі Рухавік Гума Нумар пілота Пілот Этапы
Infiniti Red Bull Racing Red Bull RB10[2] Renault Energy F1 2014 P 1 Себасцьян Фетэль 1-19
3 Даніэль Рык'ярда 1-19
Mercedes AMG Petronas F1 Team Mercedes F1 W05 Mercedes-Benz PU106A Hybrid P 44 Льюіс Хэмілтан 1-19
6 Ніка Розберг 1-19
Scuderia Ferrari Ferrari F14 T[3] Ferrari 059/3 P 14 Фернанда Алонса 1-19
7 Кімі Райканен 1-19
Lotus F1 Team Lotus E22 Renault Energy F1 2014 P 8 Раман Гражан 1-19
13 Пастор Мальданада 1-19
McLaren Mercedes McLaren MP4-29 Mercedes-Benz PU106A Hybrid P 22 Джэнсан Батан 1-19
20 Кевін Магнусэн 1-19
Sahara Force India F1 Team Force India VJM07[4] Mercedes-Benz PU106A Hybrid P 27 Ніка Хюлькенберг 1-19
11 Серхіа Перэс 1-19
Sauber F1 Team Sauber C33[5] Ferrari 059/3 P 99 Адрыян Зуціл 1-19
21 Эстэбан Гуцьерэс 1-19
Scuderia Toro Rosso Toro Rosso STR9 Renault Energy F1 2014 P 25 Жан-Эрык Вернь 1-19
26 Данііл Квят 1-19
Williams Martini Racing Williams FW36 Mercedes-Benz PU106A Hybrid P 19 Феліпэ Маса 1-19
77 Вальтэры Ботас 1-19
Marussia F1 Team Marussia-Ferrari Ferrari 059/3 P 17 Жуль Б'яншы 1-15
4 Макс Чылтан 1-16
Caterham F1 Team Caterham CT05 Renault Energy F1 2014 P 10 Камуі Кабаясі 1-11, 13-16, 19
9 Маркус Эрыксан 1-16
45 Андрэ Лотэрэр 12
46 Уіл Стывенс 19

Каманды

Колькасць каманд у параўнанні з сезонам 2013 не змянілася. У снежні 2013 года FIA пачала пошук дванаццатай каманды, якая магла б удзельнічаць у Чэмпіянаце пачынаючы з 2015 ці 2016 года, з абавязковай згодай не пакідаць Формулу-1 да 2020.

Пілоты

Феліпэ Маса пакідае Ferrari пасля 8 сезонаў і пераходзіць у Williams, дзе далучыцца да Вальтэры Ботаса. У той жа час у Ferrari вяртаецца Кімі Райканен, які выступаў за Ferrari з 2007 па 2009 годы ў 52 Гран-пры і атрымаў у 2007 годзе тытул Чэмпіёна Свету[6]. Іншым кандыдатам на месца Масы быў Ніка Хюлькенберг.

Марк Уэбер заходзіць з Формулы-1 пасля 12 сезонаў, з якіх апошнія 7 ён правёў у Red Bull Racing. Уэбер працягне сваю гоначную кар’еру ў Чэмпіянаце Свету па гонках на цягавітасць у камандзе Porsche AG. Месца Уэбера дастаецца Даніэлю Рык’ярда, які пакідае Toro Rosso. Рык’ярда з’яўляецца другім выхаванцам спецыяльнай праграмы Red Bull для маладых пілотаў пасля Фетэля, які атрымаў месца ў асноўнай камандзе Red Bull Racing. У Toro Rosso Рык’ярда заменіць чэмпіён GP3 2013 года Данііл Квят.

McLaren не падоўжыў кантракт з Серхіа Перэсам, что вымусіла апошняга шукаць новую каманду, каб працягнуць кар’еру ў Формуле-1. McLaren падпісаў дамову з удзельнікам сваёй пргарамы для маладых пілотаў Кевінам Магнусэнам. Перэс, у сваю чаргу, далучыцца да Ніка Хюлькенберга ў Force India. Апошні пакінуў Sauber пасля года супрацоўніцтва, і яго месца займе Адрыян Зуціл[7].

Камуі Кабаясі вяртаецца ў Формулу-1 у складзе кманды Caterham пасля аднагадовага перапынка[8]. Яго партнёрам па камандзе будзе пілот серыі GP2 Маркус Эрыксан. Былы пілот Caterham Г’еда ван дэр Гардэ сышоў да Sauber трэцім пілотам, у той час як Шарль Пік пакінуў каманду і не знайшоў новага месца.

Змены на працягу сезона

Пасля Гран-пры Расіі каманда Caterham F1 страціла ўсе крыніцы свайго фінансавання з-за спрэчкі паміж уладальнікамі каманды. Каманда перайшла пад адміністрацыйнае кіраванне часовым прадстаўніком крэдытораў. У выніку каманда і яе пілоты прапусцілі Гран-Пры Бразіліі і ЗША. Caterham здолелі прыняць удзел на апошнім этапе ў Абу-Дабі, але з Уілам Стывенсам замест Маркуса Эрыксана.

Каманда Marussia пасля Гран-пры Японіі, у якім пілот Жуль Б’яншы атрымаў сур’ёзныя траўмы, вырашыла не выстаўляць другі балід у наступным пасля японскага расійскім гран-пры. Пасля гэтага каманда таксама, як і Caterham F1 перайшла пад адміністрацыйнае кіраванне, прапусціла амерыканскі і бразільскі этапы. Напярэдадні Гран-Пры Бразіліі каманды спыніла сваё існаванне: супрацоўнікі былі звольненыя, а маёмасць выстаўлена на продаж.

Каляндар

Першае выданне календара гран-пры на 2014 год з’явілася ў верасні 2013 года і ўтрымлівала 21 этап: пачатак быў запланаваны на 16 сакавіка ў Аўстраліі, а заканчэнне сезона павінна было адбыцца ў Бразіліі 30 лістапада. Вяртанне Гран-пры Мексікі было запланавана на кастрычнік. У тым жа месяцы павінен быў адбыцца дэбют Гран-пры Расіі. Падцвердзілася вяртанне Гран-пры Аўстрыі, а таксама месца правядзення Гран-пры Іспаніі ў Барселоне. Гран-пры Карэі пераносілася на красавік па лагістычных разважаннях.

Другое выданне календара зведала з’яўленне яшчэ аднаго на гарадской трасе ў Нью-Джэрсі, які планавалася правесці паміж гонкамі ў Манака і Канадзе. Такім чынам, магчымая колькасць этапаў узрасла да 22. У той жа час было аб’яўлена аб дадатковых мерапрыемствах па інспекцыі трас ў Мексіцы, Карэі і Нью-Джэрсі, што села б сваім вынікам скарачэнне кольксці этапаў да 21 ці 20. Сярэдзіна кастрычніка была замацаваная за гонкай ў Расіі.

Афіцыйны каляндар, у якім 19 этапаў, на сезон 2014 быў абвешчаны 4 снежня 2013 года[9]. З афіцыйнай рэдакцыі календара былі выключаны гран-пры ў Карэі, Мексіцы і Нью-Джэрсі. Гран-пры Абу-Дабі зноў заняў месца заключнага этапа Чэмпіяната.

Краіны, якія прымаюць этапы Гран-пры ў 2014 годзе пазначаны зялёным колерам. Ружовым пазначаны краіны, якія прымалі этапы Гран-пры ў мінулым.
Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-пры Траса Дата
1 Rolex Australian Grand Prix Гран-пры Аўстраліі Альберт Парк, Мельбурн 16 сакавіка
2 Petronas Malaysia Grand Prix Гран-пры Малайзіі Сепанг, Куала-Лумпур 30 сакавіка
3 Gulf Air Bahrain Grand Prix Гран-пры Бахрэйна Міжнародны аўтадром Бахрэйна, Сахір 6 красавіка
4 UBS Chinese Grand Prix Гран-пры Кітая Міжнародны аўтадром Шанхая, Шанхай 20 красавіка
5 Gran Premio de España Гран-пры Іспаніі Каталунья Мантмело, Барселона 11 мая
6 Grand Prix de Monaco Гран-пры Манака Манака, Монтэ-Карла 25 мая
7 Grand Prix du Canada Гран-пры Канады Аўтадром імя Жыля Вільнёва, Манрэаль 8 чэрвеня
8 Großer Preis von Österreich Гран-пры Аўстрыі Red Bull Рынг, Шпільберг 22 чэрвеня
9 Santander British Grand Prix Гран-пры Вялікабрытаніі Аўтадром Сільверстоўна, Сільверстоўн 6 ліпеня
10 Großer Preis Santander von Deutschland Гран-пры Германіі Хакенхаймрынг, Хакенхайм 20 ліпеня
11 Eni Magyar Nagydíj Гран-пры Венгрыі Хунгарорынг, Будапешт 27 ліпеня
12 Shell Belgian Grand Prix Гран-пры Бельгіі Аўтадром Спа-Франкаршам, Спа 24 жніўня
13 Gran Premio Santander d'Italia Гран-пры Італіі Нацыянальны Аўтадром Монцы, Монца 7 верасня
14 SingTel Singapore Grand Prix Гран-пры Сінгапура Гарадская траса Марына-Бэй, Сінгапур 21 верасня
15 Japanese Grand Prix Гран-пры Японіі Аўтадром Сузука, Сузука 5 кастрычніка
16 Grand Prix of Russia Гран-пры Расіі Міжнародная гарадская траса ў Сочы , Сочы 12 кастрычніка
17 United States Grand Prix Гран-пры ЗША Аўтадром Амерык, Осцін 2 лістапада
18 Grande Prêmio Petrobras do Brasil Гран-пры Бразіліі Аўтадром імя Жозэ Карлоса Пасэ, Сан-Паўлу 9 лістапада
19 Etihad Airways Abu Dhabi Grand Prix Гран-пры Абу-Дабі Аўтадром Яс-Марына, Абу-Дабі 23 лістапада

Змены ў календары

Змены ў правілах

Тэхнічныя рэгуляванні

Спартыўныя рэгуляванні

Агляд чэмпіянату

Гран-Пры Аўстраліі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Ніка Розберг Mercedes 1:32:58.710
2 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes +26.777
3 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes +30.027
ПП Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:44,231
НК Ніка Розберг Mercedes 1:32,478

Асноўны артыкул: Гран-Пры Аўстраліі 2014 года Гонка ў Аўстраліі адзначылася вялікай колькасцю зыходаў па тэхнічных прычынах. Ужо на чацвёртым крузе зышоў уладальнік поўл-пазіцыі Льюіс Хэмілтан, а на пятым за ім накіраваўся дзеючы чэмпіён Себасцьян Фетэль, які ў сваю чаргу праваліў кваліфікацыю днём раней. Старт гонкі таксама адзначыўся сутыкненнем Камуі Кабаясі і Феліпэ Масы. Увогуле зышло з трасы 7 пілотаў. Mercedes Ніка Розберга цалкам дамінаваў у гонцы, нікому не саступіўшы лідарства. Даніэль Рык’ярда стаў першым аўстралійцам, якому давялося патрапіць на подыум у дамашняй для сябе гонцы. Нечаканы вынік атрымаў дацкі пілот McLaren Кевін Магнусэн, які фінішаваў трэцім у сваёй дэбютнай гонцы ў Формуле-1. Найбольшай актыўнасцю ў пелетоне адзначыўся Вальтэры Ботас, які трапіў на шостае месца пасля старта з 15-ай пазіцыі і пракола падчас гонкі. Пасля гонкі FIA знайшло парушэнні ў канфігурацыі датчыкаў узроўню паліва на балідзе Рык’ярда, за што апошні быў дыскваліфікаваны. Магнусэну аддалі другую пазіцыю, а на трэцюю прыступку падняўся Джэнсан Батан.

Гран-Пры Малайзіі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:40:25.974
2 Ніка Розберг Mercedes +17.313
3 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault +24.534
ПП Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:59.431
НК Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:43.066

Асноўны артыкул: Гран-Пры Малайзіі 2014 года Гран-Пры Малайзіі праходзіў у добрых умовах надвор’я, негледзячы на дажджавую кваліфікацыю. У гонцы цалкам дамінавалі пілоты Mercedes Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан. Себасцьян Фетэль разам са сваім партнёрам па Red Bull Даніэлем Рык’ярда намагаліся навязаць першым барацьбу, але няўдала. Хэмілтан выйграў гонку, а таксама паказаў найлепшы круг. Розберг стаў другім і такім чынам прынёс Mercedes пераможны камандны дубль. Фетэль здолеў даехаць да трэцяга месца, хоць у самым пачатку гонкі яму прыйшлося весці барацьбу з Red Bull Рык’ярда, а потым пакутваць ад непаладак з сістэмай DRS. Рык’ярда ўвогуле сышоў з гонкі з-за тэхнічных праблем, а таксама быў пакараны за небяспечны выезд з піт-стопа. Ferrari зноў набрала ачкі, дзякуючы чацвёртаму месцу Фернанда Алонса. Кімі Райканен скончыў гонку па-за ачковай зонай з-за сутыкнення з Кевінам Магнусэнам і пракола, які адсунуў яго на апошніюю пазіцыю на пачатку гонкі. Такім чынам Розберг замацаваў сваё лідарства ў Чэмпіянаце, а Хэмілтан падняўся на другі радок.

Гран-Пры Бахрэйна

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:39:42,743
2 Ніка Розберг Mercedes + 1,085
3 Серхіа Перэс Force India + 24,067
ПП Ніка Розберг Mercedes 1:33.185
НК Ніка Розберг Mercedes 1:37.020

Асноўны артыкул: Гран-Пры Бахрэйна 2014 года Гонка ў Бахрэйне адзначылася вялікай колькасцю барацьбы паміж пілотамі ў пелатоне. Пілоты каманды Mercedes цалкам дамінавалі ў гонцы: Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан аспрэчвалі лідарства з першага паварота да сама апошняга. Хэмілтан ужо ў першым павароце здолеў вырвацца наперад, а пад канец гонкі на цвёрдай гуме стрымаў атакі Розберга, які ехаў на больш мяккай. На подступах да п’едэстала асноўная барацьба йшла паміж пілотамі Force India і Williams, як паміж каманадамі, так і паміж пілотамі ўнутры каманд. Себасцьян Фетэль пакутваў у сярэдзіне пелатона ад нізкага тэмпа баліда, у той час як Даніэль Рык’ярда атакаваў і здолеў фінішаваць у першай пяцёрцы. Замкнулі ачковую зону пілоты Ferrari Фернанда Алонса і Кімі Райканен. Хэмілтан перамог, Розберг стаў другім, а Серхіа Перэс узняўся на трэцюю прыступку п’едэстала. Рык’ярда фінішаваў чацвёртым і набраў свае першыя ачкі ў Чэмпіянаце. Гонка не абышлася без машыны баспекі: пасля сутыкнення Пастора Мальданада і Эстэбана Гуцьерэса некалькі кругоў спатрэбілася каб прыбраць недабіткі балідаў.

Гран-Пры Кітая

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:33:28,338
2 Ніка Розберг Mercedes + 18,686
3 Фернанда Алонса Ferrari + 25,765
ПП Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:53,860
НК Ніка Розберг Mercedes 1:40,402

Асноўны артыкул: Гран-Пры Кітая 2014 года У гонцы цалкам дамінавалі пілоты каманды Mercedes Льюіс Хэмілтан і Ніка Розберг. Хэмілтан лідаваў з самога старта, у той час як Розберг праваліў старт і адкаціўся спачатку на сёмае месца. Добрую гонку праводзіў для сябе Фернанда Алонса, які не змог навязаць барацьбу пілотам Mercedes, але быў недасяжным для Red Bull. Себасцьян Фетэль адчуваў сябе не так упэўнена, як у мінулым сезоне, і другую гонку запар атрымаў загад з боксаў прапусціць на трасе свайго партнёра па камандзе Даніэля Рык’ярда. На 54 круге гонкі з 56 быў памылкова паказаны клятчастый сцяг, але Хэмілтан праехаў усе 56 кругоў. Пасля гран-пры, згодна з правіламі FIA, гонку палічылі скончанай на 54-м крузе, але гэта не паўплывала на размеркаванне фінальных пазіцый.

Гран-Пры Іспаніі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:41:05,155
2 Ніка Розберг Mercedes + 0,636
3 Даніэль Рык'ярда Red Bull + 49,014
ПП Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:25,232
НК Себасцьян Фетэль Red Bull 1:28,918

Асноўны артыкул: Гран-Пры Іспаніі 2014 года Льюіс Хэмілтан атрымаў сваю чацвёртую запар перамогу ў сезоне і здолеў выйсці на першае месца ў заліку пілотаў. Гонка ў Іспаніі праходзіла ў барацьбе двух пілотаў Mercedes, якія выбралі розную тактыку па выкарыстанні гумы. Пасля фінальнай змены гумы Хэмілтан застаўся на медыуме, у той час як Розберг выбраў больш цвёрдую гуму. За 10 кругоў да канца гонкі дыстанцыя паміж Розбергам і Хэмілтанам скарацілася з 2,1 с да 0,6 с. Некалькі разоў Розберг спрабаваў атакаваць Хэмілтана, але не здолеў. На фінішы абодвух пілотаў падзялілі 0,6 секундаў. Трэцяе месца і першы подыум у кар’еры атрымаў Даніэль Рык’ярда, следам за якім фінішаваў яго партнёр па Red Bull Себасцьян Фетэль. Фетэль здолеў абыйсці Вальтэры Ботаса, які атрымаў пятае месца, дзякуючы стратэгіі трох піт-стопаў. Наступнымі фінішавалі абодва пілота Ferrari Кімі Райканен і Фернанда Алонса. Алонса таксама скарыстаўся трыма піт-стопамі і абыйшоў Райканена, які выйграў кваліфікацыю ў партнёра і зрабіў толькі два піт-стопа. Першыя ачкі для Lotus набраў Раман Гражан, які фінішаваў восьмым. Замыкнулі першую дзясятку пілоты Force India Серхіа Перэс і Ніка Хюлькенберг.

Гран-Пры Манака

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Ніка Розберг Mercedes 1:49:27,661
2 Льюіс Хэмілтан Mercedes +9,210
3 Даніэль Рык'ярда Red Bull +9,614
ПП Ніка Розберг Mercedes 1:15,989
НК Кімі Райканен Ferrari 1:18,479

Асноўны артыкул: Гран-Пры Манака 2014 года Пілоты каманды Mercedes дамінавалі падчас кваліфікацыі і гонкі ў Манака. Ніка Розберг выйграў поўл-пазіцыю, а затым паспяхова адбіў усе атакі Льюіса Хэмілтана падчас гонкі. Асноўную канкурэнцыю пілотам Mercedes складалі Red Bull, але дзеючы чэмпіён Себасцьян Фетэль сышоў з-за тэхнічных праблем у першай палове гонкі. Даніэль Рык’ярда аткаваў Хэмілтана ў барацьбе за другую пазіцыю да самага фініша. Двойчы ў гонцы з’яўляўся сэйфці-кар: спачатку з-за аварыі Серхіа Перэса на ўваходзе ў Мірабо, а потым з-за аварыі Адрыяна Зуціла на выхадзе з тунэля. Тройка лідараў здолела абыйсці на круг амаль увесь пелатон, за выключэннем чацвёртага месца Фернанда Алонса. 7 пілотаў сышло с трасы, а Пастор Мальданада не здолеў стартаваць. Па выніках гонкі Розберг вярнуў сябе лідарства ў Чэмпіянаце Свету. Свае першыя ачкі ў кар’еры атрымалі Жуль Б’яншы і яго каманда Marussia, для якой гэта былі першыя ачкі ў Формуле-1 з моманту дэбюта каманды ў 2012 годзе.

Гран-Пры Канады

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Даніэль Рык'ярда Red Bull 1:39:12,830
2 Ніка Розберг Mercedes +4,236
3 Себасцьян Фетэль Red Bull +5,247
ПП Ніка Розберг Mercedes 1:14,874
НК Феліпэ Маса Williams 1:18,504

Асноўны артыкул: Гран-Пры Канады 2014 года Гонка ў Канадзе пачалася з аварыі ў адной з шыкан на першым крузе, у выніку якой абодва пілота Marussia сышлі з гонкі. На некалькі кругоў у гонцы з’явіўся сэйфці-кар. Пасля рэстарта абодва пілота Mercedes ад’ехалі амаль на паўхвіліны ад астатніх і павялічвалі сваю перавагу. Пасля 40 кругоў у абодвух балідаў Mercedes пачаліся праблемы з магутнасцю: яны пачалі губляць перавагу і да іх пачала пад’язджаць группа, у якой знаходзіліся Феліпэ Маса, Себасцьян Фетэль, Даніэль Рык’ярда і Серхіа Перэс. На 46-м крузе Льюіс Хэмілтан зрабіў спробу атакі на Розберга і прайшоў таго, але неўзабаве быў вымушаны саступіць пазіцыю. Губляючы хуткасць і здольнасць тармазіць у павольных паваротах, Хэмілтан даехаў да боксаў і сышоў з трасы. Розберг застаўся ў лідарах, але за ім сфарміравалася шчыльная група з Серхіа Перэса і абодвух пілотаў Red Bull. Рык’ярда спачатку абагнаў Перэса, а затым дагнаў Розберга і стаў лідарам гонкі. На апошнім крузе Себасцьян Фетэль прайшоў Перэса ў барацьбе за трэцяе месца. Феліпэ Маса ў спробе атакаваць Перэса сутыкнуўся з апошнім на выхадзе са стартавай прамой, у выніку чаго апошні круг прайшоў пад сэйфці-карам. Даніэль Рык’ярда атрымаў сваю першую перамогу ў Формуле-1.

Гран-Пры Аўстрыі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Ніка Розберг Mercedes 1:27:54,976
2 Льюіс Хэмілтан Mercedes +1,932
3 Вальтэры Ботас Williams +8,172
ПП Феліпэ Маса Williams 1:08,759
НК Серхіа Перэс Force India 1:12,142

Асноўны артыкул: Гран-Пры Аўстрыі 2014 года Гран-Пры Аўстрыі вярнуўся ў каляндар Формулы-1 пасля 11-гадовага перапынку. Mercedes цалкам дамінаваў сярод астатніх каманд, але пілоты каманды ўпершыню за ўвесь сезон не здолелі выйграць поўл-пазіцыю, і ўвогуле саступілі ўвесь першы радок пілотам каманды Williams. Феліпэ Маса ўпершыню з 2008 года выйграў кваліфікацыю. У гонцы Маса лідаваў да свайго першага піт-стопа, калі яго прайшлі Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан. Маса апынуўся на чацвёртай пазіцыі, дзе і застаўся да канца гонкі. Ніка Розберг захапіў канчатковае лідарства пасля серыі піт-стопаў на 46-м крузе і нікому не саступіў першую пазіцыю. На апошніх кругах да яго наблізіўся яго партнёр Льюіс Хэмілтан, але не здолеў навязаць барацьбы Розбергу. Трэцім на фініш даехаў другі пілот Williams Вальтэры Ботас, для якога гэта быў першы подыум у кар’еры.

Гран-Пры Вялікабрытаніі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 2:26:52.094
2 Вальтэры Ботас Williams +30.135
3 Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault +46.495
ПП Ніка Розберг Mercedes 1:35.766
НК Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:37.176

Асноўны артыкул: Гран-Пры Вялікабрытаніі 2014 года Гонка пачалася з аварыі Кімі Райканена, што прывяло да з’яўлення машыны бяспекі, а потым і чырвонага сцяга. Райканен страціў балід у адным з паваротаў і пры спробе вярнуцца на трасу не справіўся з кіраваннем, разбіўшы ўшчэнт свой балід, з якім сутыкнуўся Феліпэ Маса. У выніку аварыі быў пашкоджаны рэльс бяспекі і больш за гадзіну йшла яго замена. Пасля рэстарта гонкі Льюіс Хэмілтан і Ніка Розберг вялі барацьбу паміж сабой за перамогу, пакуль Розберг не сышоў з гонкі з-за праблем са скырнкай перадач. Гэта быў першы сыход Розберга ў сезоне 2014 года — дагэтуль Розберг заўсёды фінішаваў у першай тройцы. Найлепшы для сябе вынік у кар’еры паказаў Вальтэры Ботас, які заняў другой месца ў выніку сыхода Розберга, стартаваўшы з чатырнадцатай пазіцыі. Даніэль Рык’ярда з Red Bull зноў стаў лепшым прадстаўніком каманды, атрымаўшы трэцяе месца на подыуме. Па выніках гонкі Хэмілтан сур’ёзна сакраціў перавагу Розберга ў агульным заліку да 4 ачкоў.

Гран-Пры Германіі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Ніка Розберг Mercedes 1:33:42.914
2 Вальтэры Ботас Williams +20.789
3 Льюіс Хэмілтан Mercedes +22.530
ПП Ніка Розберг Mercedes 1:35.766
НК Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:37.176

Асноўны артыкул: Гран-Пры Германіі 2014 года Асноўныя канкурэтны за лідарства ў чэмпіянаце стартавалі з розных канцоў пелатона. Ніка Розберг статртаваў з поўл-пазіцыі, у той час, як Льюіс Хэмілтан стартаваў з 20-га месца з-за замены скрынкі перадач пасля няўдалай кваліфікацыі на 15-м месцы. Першыя два кругі прайшлі пад сэйфці-карам з-за сутыкнення Феліпэ Масы і Кевіна Магнусэна, пасля якога балід бразільскага пілота перакуліўся ў паверы і прызямліўся ўверх коламі. Розберг цалкам камфортна даехаў да першага месца, у той час, як Хэмілтану давадзілася пастаянна прарывацца ўверх. На 30-м крузе Хэмілтан пашкодзіў пярэдняе антыкрыло пры спробе абагнаць Джэнсана Батана. Пасля піт-стопа Хэмілтан паказаў шэраг хуткіх кругоў, але не здолеў дагнаць Вальтэры Ботаса, які ішоў на другой пазіцыі, бо гума суперсофт больш не працавала. Ботас даехаў да другога месца — найвышэйшага ў сваёй кар’еры, Хэмілтан стаў трэцім. Себасцьян Фетэль вырваў чацвёртае месца ў барацьбе з Фернанда Алонса, які вымушаны быў змяніць тактыку двух піт-стопаў на тры.

Гран-Пры Венгрыі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:53:05.058
2 Фернанда Алонса Ferrari + 5.225
3 Льюіс Хэмілтан Mercedes +5.857
ПП Ніка Розберг Mercedes 1:22.715
НК Ніка Розберг Mercedes 1:25.724

Асноўны артыкул: Гран-Пры Венгрыі 2014 года На пачатку гонцы з’явіўся сэйфці-кар з-за аварыі Маркуса Эрыксана, што сур’ёзна сапсавала старт гонкі для першай чацьвёрцы лідараў: Ніка Розбергу, Вальтэры Ботасу, Себасцьяну Фетэлю і Фернанда Алонса. У той час, як большая частка пелатона заехала ў боксы, чацьвёрка была знаходзілася на апошнім павароце і вымушана была прапусціць піт-стоп. Пасля таго, як піт-стоп быў здзейснены, у лідарства выйшаў Даніэль Рык’ярда, за якім апынуўся Джэнсан Батан на прамежкавай гуме. Батан спачатку здолеў выйсці наперад, але быў вымушаны заехаць у боксы, бо траса пачала падсыхаць. Пасля 23 круга з’явіўся другі сэйфці-кар, які вывеў у лідарства Фернанда Алонса, бо Рык’ярда заехаў у боксы, а Жан-Эрык Вернь на пятай пазіцыі стрымліваў Розберга, Фетэля і Хэмілтана. Пасля другой серыі піт-стопаў Алонса застаўся ў лідарах, Хэмілтан ішоў на другой пазіцыі, яго даганяў Розберг, Рык’ярда на свежай гуме хутка набліжаўся да ўсёй тройкі. У гэты момант Хэмілтан атрымаў наказ з боксаў прапусціць Розберга, але не павінаваўся. Рык’ярда абагнаў Розберга, потым Хэмілтана, а за тры круга да фініша выйшаў у лідары. Алонса абараніў сваю пазіцыю ад Хэмілтана, дзякуючы атакам Розберга, які не даў Хэмілтану цалкам засярэдзіцца на Алонса.

Гран-Пры Бельгіі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:24:36.556
2 Ніка Розберг Mercedes + 3.383
3 Вальтэры Ботас Williams +20.032
ПП Ніка Розберг Mercedes 2:05.591
НК Ніка Розберг Mercedes 1:50.511

Асноўны артыкул: Гран-Пры Бельгіі 2014 года Даніэль Рык’ярда атрымаў другую запар перамогу ў сезоне на трасе ў Спа. Лідары сезона Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан апынуліся ў супярэчлівай сітуцыі пасля старта. Хэмілтан выйграў старт і выйшаў з La Source лідарам. Розберг страціў яшчэ адну пазіцыю на першым крузе, саступіўшы ў барацьбе з Себасцьянам Фетэлем. Але на другім крузе, Розберг абыйшоў Фетэля і пасля прамой Kemmel наблізіўся да Хэмілтана. Атака паследвала ў звязцы паваротаў Les Combes: траекторыя кантралявалась Хэмілтанам, але Розберг спрабаваў уціснуцца паміж балідам партнёра і бардзюрам — у выніку правае пярэдняе антыкрыло Розберга прабіла заднюю левую шыну Хэмілтану. Льюісу давялося даязжаць да боксаў на трох колах, страчваючы ўсе пазіцыі. Пашкоджанне крыла не дазволіла Розбергу адарвацца ад Фернанда Алонса і Фетэля, якія яго пераследвалі. Пасля апошніх піт-стопаў лідарам гонкі быў Кімі Райканен, Рык’ярда йшоў другім, Ботас трэцім. Рык’ярда хутка прайшоў Райканена, якога далей прайшлі і Ботас і Розберг. Розберг у выніку абышоў Ботаса і заняў фінальнае другое месца. Падчас узнагароджвання пераможцаў на подуме, Розберга асвістаў натоўп, бо шмат хто палічыў яго вінаватым ў сутыкненні з Хэмілтанам.

Гран-Пры Італіі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:19:10.236
2 Ніка Розберг Mercedes + 3.175
3 Феліпэ Маса Williams + 25.026
ПП Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:24.109
НК Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:28.004

Асноўны артыкул: Гран-Пры Італіі 2014 года Льюіс Хэмілтан і Ніка Розберг змагаліся за перамогу ў гран-пры Італіі. Хэмілтан дрэнна стартаваў, апусціўшыся на чацвёртае месца. Але ўжо да дзясятага кругу Хэмілтан выйшаў на другое месца і пачаў пагоню за Розбергам. Лёс гонкі вызначылі дзве памылкі Розберга на ўваходзе ў шыкану Rettifilo — спачатку на дзявятым крузе, што дазволіла Хэмілтану наблізіцца да суперніка, а потым на 29-м крузе, калі Хэмілтан выйшаў на першае месца. Трэцяе месца заняў Феліпэ Маса, для якога гэта быў першы подыум за працяглы час. За Масай да фінішу прыехаў Вальтэры Ботас — гэты вынік падняў каманду Williams у агульным заліку Кубка Канструктараў над Ferrari. Пілоты апошняй зазналі шэраг няўдач на дамашняй трасе: Фернанда Алонса, які дагэтуль фінішаваў ва ўсіх гонках сезону, сышоў з-за праблем са каробкі передач, а яго партнёр Кімі Райканен прыехаў толькі на дзявятым месцы.

Гран-Пры Сінгапура

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 2:00:04.795
2 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault + 13,534
3 Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault + 14,273
ПП Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:45,681
НК Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:50,417

Асноўны артыкул: Гран-Пры Сінгапура 2014 года Па выніках гран-пры Сінгапура Льюіс Хэмілтан выйшаў у лідары чэмпіяната. Яго асноўны канкурэнт у барацьбе за чэмпіёнства Ніка Розберг зазнаў вялікія праблемы з электронікай каробкі перадач на страце фармацыённага круга — ён не здолеў крануцца з месца і быў вымушаны стартаваць з піт-лэйн. Пасля 13-ці кругоў Розберг сышоў канечна, бо праблемы з балідам не дазвалялі яму здзейсніць прарыў з апошніх месцаў на вузкай гарадской трасе. Другое і трэцяе месцы занялі пілоты Red Bull Racing, якія добра скарысталі сэйфці-кар на 31-ым крузе. У выніку гонкі Льюіс Хэмілтан выйшаў у лідарства ў агульным заліку Чэмпіяната сярод пілотаў, дзякуючы сваёй перамозе і сыходу Розберга.

Гран-Пры Японіі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:51:43,021
2 Ніка Розберг Mercedes + 9,180
3 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault + 29,122
ПП Ніка Розберг Mercedes 1:38,759
НК Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:51,600

Асноўны артыкул: Гран-Пры Японіі 2014 года Гонка ў Японіі была сапсавана дрэнным надвор’ем: моцная залева, якую прынес тайфун Фанафонэ, вымусіла дырэктарат гонкі правесці старт пад машынай бяспекі, а потым увогуле вывесіць чырвоны сцяг і спыніць гонку на другім крузе. Пасля рэстарта Льюіс Хэмілтан пераследваў Ніка Розберга, пакуль на 19-м крузе не абыйшоў апошняга і адразу пачаў адрывацца. За трэцюю прыступку ішла барацьба паміж Джэнсанам Батанам і пілотамі Red Bull Racing, пераможацам з якой выйшаў Себасцьян Фетэль. Ferrari зноў выступіла няўдала, не атрымаўшы ніводнага ачка. Гонку спынілі на 45-м крузе. Спачатку Адрыян Зуціл не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з адбойнікам у павароце 7. У той момант, калі эвакуатар прыбіраў балід Sauber, Жуль Б’яншы таксама страціў кантроль на балідам і ўехаў у заднюю частку эвакуатара. Спачатку у гонцы зноў з’явіўся сэйфці-кар, а пасля было вырашана спыніць гонку па выніках 44-га круга. Б’яншы атрымаў сур’ёзную чэрапна-мазгавую траўму і быў неадкладна шпіталізаваны.

Гран-Пры Расіі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:31:50,744
2 Ніка Розберг Mercedes +13,657
3 Вальтэры Ботас Williams +17,425
ПП Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:38,513
НК Вальтэры Ботас Williams 1:40,896

Асноўны артыкул: Гран-Пры Расіі 2014 года Дзякуючы дублю ў Сочы, каманда Mercedes упершыню стала ўладальнікам Кубка Канструктараў. Гонку выйграў Льюіс Хэмілтан, чым павялічыў адрыў ад Ніка Розберга да 17 ачкоў. Розберг намагаўся атакаваць Хэмілтана адразу пасля старту на ўваходзе ў другі паварот, але няўдала, што сапсавала Розбергу гуму і вымусіла наведаць боксы адразу пасля першага круга. Гэты піт-стоп адкінуў Розберга на 20-е месца, з якога давялося прарвацца на выніковае другое. Адзіны, хто спрабаваў весці барацьбу з пілотамі Mercedes быў Вальтэры Ботас: спачатку ён праследаваў Хэмілтана, а пасля таго як Розберг прарваўся з хваста пелатону на другое месца, Ботас вёў барацьбу з апошнім. На апошніх кругах Ботас пачаў набліжацца да Розберга, але застаўся ў выніку на трэцім месцы, што стала пятым фінішам на подыуме для фінскага пілота ў сезоне, а таксама падвысіла яго ў агульным заліку пілотаў да чацвёртага месца.

Гран-Пры ЗША

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:40:04,785
2 Ніка Розберг Mercedes +4,314
3 Даніэль Рык'ярда Red Bull Racing +25,560
ПП Ніка Розберг Mercedes 1:36,067
НК Себасцьян Фетэль Red Bull Racing 1:41,379

Асноўны артыкул: Гран-Пры ЗША 2014 года Гонка пачалася з сутыкнення Серхіа Перэса і Адрыяна Зуціла на першых кругах, у выніку чаго на трасе з’явіўся сэйфці-кар. Розберг трымаў лідарства да 24 круга, калі Хэмілтан нечакана атакаваў партнёра і выйшаў на першае месца. Трэцяе месца атрымаў Даніэль Рык’ярда ў барацьбе з Феліпэ Масай. Адрыў Хэмілтана ад Розберга ў агульным заліку павялічыўся да 24 ачкоў. Хэмілтан пабіў рэкорд па перамогах сярод брытанскіх пілотаў з 32-й перамогай супраць 31-й у Найджэла Мэнсэла.

Гран-Пры Бразіліі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Ніка Розберг Mercedes 1:30:02,555
2 Льюіс Хэмілтан Mercedes +1,457
3 Феліпэ Маса Williams +41,031
ПП Ніка Розберг Mercedes 1:10,023
НК Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:13,555

Асноўны артыкул: Гран-Пры Бразіліі 2014 года Ніка Розберг выйграў гран-пры і пакінуў за сабой шанец атрымаць агульную перамогу на наступным этапе. Розберг трымаў сваё лідарства пачынаючы са старту. Пасля двух піт-стопаў Льюіс Хэмілтан стаў хутка набліжацца да Розберга, а таксама паказаў найлепшы час на крузе ў гонцы. Пасля нечаканага развароту Хэмілтана ў чацвёртым павароце, яго адставанне ад партнёра наблізілася да 8 секундаў. Пад канец гонкі Хэмілтану ўдалося скараціць адставанне да мінімальнага, але гэтага не хапіла, каб навязаць барацьбу Розбергу. На трэцюю прыступку подыума ўзняўся Феліпэ Маса, якому давялося падчас гонкі прайсці праз пакаранне ад сцюардаў за парушэнне ліміту хуткасці на піт-лэйн, а таксама праз сваю ўласную памылку падчас піт-стопу, дзе Маса заехаў у боксы да McLaren замест сваіх.

Гран-Пры Абу-Дабі

МесцаПілотКанструктарЧас
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:39:02,619
2 Феліпэ Маса Williams +2,576
3 Вальтэры Ботас Williams +28,880
ПП Ніка Розберг Mercedes 1:40,480
НК Даніэль Рык'ярда Red Bull Racing 1:44,496

Асноўны артыкул: Гран-Пры Абу-Дабі 2014 года Гонка ў Абу-Дабі была вырашальная для абодвух пілотаў Mercedes. Ніка Розберг адставаў ад Льюіса Хэмілтана на 17 ачкоў, і каб атрымаць агульную перамогу Розбергу апроч сваёй уласнай перамогі трэба было, каб Хэмілтан фінішаваў ніжэй за другое месца. У выніку зыходу Хэмілтана з гонкі, Розбергу патрэбна было фінішаваць не ніжэй за шостае месца. Усе астатнія паказчыкі ішлі на карысць Хэмілтана. Розберг выйграў кваліфікацыю, але страціў сваю першую пазіцыю адразу пасля старту: яшчэ на стартавай прамой Хэмілтан здолеў выйсці наперад, дзякуючы добраму старту, і пераадолець першы паварот лідарам гонкі. За першыя 23 круга гонкі розніца паміж пілотамі Mercedes трымалася на адлегласці ў 1-2 секунды, пакуль на 24-м крузе балід Розберга не стаў відавочна запавольвацца. Гэта стала вынікам праблемы з модулем, які адказвае за дадатковае забеспячэнне рухавіка энергіяй — ERS. Нягледзячы на ўсе спробы аднавіць функцыянаванне сістэмы, Розберг адна за адной страчваў пазіцыі ў гонцы. На перадапошнім крузе Хэмілтан абышоў Розберга на круг. У выніку, апошні фінішаваў на 14-м месцы. Льюіс Хэмілтан атрымаў другі чэмпіёнскі тытул у кар’еры. Подыум у Абу-Дабі дапоўнілі абодва пілоты Williams Феліпэ Маса і Вальтэры Ботас.

Вынікі і пазіцыі

Гран-Пры

Этап Гран-Пры Поўл-пазіцыя Хутчэйшы круг Пераможца Канструктар Справаздача
1 Гран-Пры Аўстраліі Льюіс Хэмілтан Ніка Розберг Ніка Розберг Mercedes Вынікі
2 Гран-Пры Малайзіі Льюіс Хэмілтан Льюіс Хэмілтан Льюіс Хэмілтан Mercedes Вынікі
3 Гран-Пры Бахрэйна Ніка Розберг Ніка Розберг Льюіс Хэмілтан Mercedes Вынікі
4 Гран-Пры Кітая Льюіс Хэмілтан Ніка Розберг Льюіс Хэмілтан Mercedes Вынікі
5 Гран-Пры Іспаніі Льюіс Хэмілтан Себасцьян Фетэль Льюіс Хэмілтан Mercedes Вынікі
6 Гран-Пры Манака Ніка Розберг Кімі Райканен Ніка Розберг Mercedes Вынікі
7 Гран-Пры Канады Ніка Розберг Феліпэ Маса Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault Вынікі
8 Гран-Пры Аўстрыі Феліпэ Маса Серхіа Перэс Ніка Розберг Mercedes Вынікі
9 Гран-Пры Вялікабрытаніі Ніка Розберг Льюіс Хэмілтан Льюіс Хэмілтан Mercedes Вынікі
10 Гран-Пры Германіі Ніка Розберг Льюіс Хэмілтан Ніка Розберг Mercedes Вынікі
11 Гран-Пры Венгрыі Ніка Розберг Ніка Розберг Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault Вынікі
12 Гран-Пры Бельгіі Ніка Розберг Ніка Розберг Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault Вынікі
13 Гран-Пры Італіі Льюіс Хэмілтан Льюіс Хэмілтан Льюіс Хэмілтан Mercedes Вынікі
14 Гран-Пры Сінгапура Льюіс Хэмілтан Льюіс Хэмілтан Льюіс Хэмілтан Mercedes Вынікі
15 Гран-Пры Японіі Ніка Розберг Льюіс Хэмілтан Льюіс Хэмілтан Mercedes Вынікі
16 Гран-Пры Расіі Льюіс Хэмілтан Вальтэры Ботас Льюіс Хэмілтан Mercedes Вынікі
17 Гран-Пры ЗША Ніка Розберг Себасцьян Фетэль Льюіс Хэмілтан Mercedes Вынікі
18 Гран-Пры Бразіліі Ніка Розберг Льюіс Хэмілтан Ніка Розберг Mercedes Вынікі
19 Гран-Пры Абу-Дабі Ніка Розберг Даніэль Рык'ярда Льюіс Хэмілтан Mercedes Вынікі

Пазіцыі пілотаў

Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.

Месца ў гонцы 1-ае 2-ое 3-яе 4-ае 5-ае 6-ае 7-ае 8-ае 9-ае 10-ае
Ачкі 25 18 15 12 10 8 6 4 2 1
Ачкі ў Абу-Дабі 50 36 30 24 20 16 12 8 4 2
Пазіцыя Пілот Гран-Пры Ачкі
АЎСТР
МАЛ
БАХР
КІТ
ІСП
МАН
КАН
АЎС
ЗК
ГЕР
ВЕНГ
БЕЛ
ІТА
СІНГ
ЯП
РУС
ЗША
БР
АБУ
1 Льюіс Хэмілтан 44 Ret 1 1 1 1 2 Ret 2 1 3 3 Ret 1 1 1 1 1 2 1 384
2 Ніка Розберг 6 1 2 2 2 2 1 2 1 Ret 1 4 2 2 Ret 2 2 2 1 14 317
3 Даніэль Рык'ярда 3 DSQ Ret 4 4 3 3 1 8 3 6 1 1 5 3 4 7 3 Ret 4 238
4 Вальтэры Ботас 77 5 8 8 7 5 Ret 7 3 2 2 8 3 4 11 6 3 5 10 3 186
5 Себасцьян Фетэль 1 Ret 3 6 5 4 Ret 3 Ret 5 4 7 5 6 2 3 8 7 5 8 167
6 Фернанда Алонса 14 4 4 9 3 6 4 6 5 6 5 2 7 Ret 4 Ret 6 6 6 9 161
7 Феліпэ Маса 19 Ret 7 7 15 13 7 12 4 Ret Ret 5 13 3 5 7 11 4 3 2 134
8 Джэнсан Батан 22 3 6 17† 11 11 6 4 11 4 8 10 6 8 Ret 5 4 12 4 5 126
9 Ніка Хюлькенберг 27 6 5 5 6 10 5 5 9 8 7 Ret 10 12 9 8 12 Ret 8 6 96
10 Серхіа Перэс 11 10 DNS 3 9 9 Ret 11† 6 11 10 Ret 8 7 7 10 10 Ret 15 7 59
11 Кевін Магнусэн 20 2 9 Ret 13 12 10 9 7 7 9 12 12 10 10 14 5 8 9 11 55
12 Кімі Райканен 7 7 12 10 8 7 12 10 10 Ret 11 6 4 9 8 12 9 13 7 10 55
13 Жан-Эрык Вернь 25 8 Ret Ret 12 Ret Ret 8 Ret 10 13 9 11 13 6 9 13 10 13 12 22
14 Раман Гражан 8 Ret 11 12 Ret 8 8 Ret 14 12 Ret Ret Ret 16 13 15 17 11 17† 13 8
15 Данііл Квят 26 9 10 11 10 14 Ret Ret Ret 9 Ret 14 9 11 14 11 14 15 11 Ret 8
16 Пастор Мальданада 13 Ret Ret 14 14 15 DNS Ret 12 17† 12 13 Ret 14 12 16 18 9 12 Ret 2
17 Жуль Б'яншы 17 NC Ret 16 17 18 9 Ret 15 14 15 15 18† 18 16 20† 2
18 Адрыян Зуціл 99 11 Ret Ret Ret 17 Ret 13 13 13 Ret 11 14 15 Ret 21† 16 Ret 16 16 0
19 Маркус Эрыксан 9 Ret 14 Ret 20 20 11 Ret 18 Ret 18 Ret 17 19 15 17 19 0
20 Эстэбан Гуцьерэз 21 12 Ret Ret 16 16 Ret 14† 19 Ret 14 Ret 15 20 Ret 13 15 14 14 15 0
21 Макс Чылтан 4 13 15 13 19 19 14 Ret 17 16 17 16 16 Ret 17 18 Ret 0
22 Камуі Кабаясі 10 Ret 13 15 18 Ret 13 Ret 16 15 16 Ret 17 DNS 19 Ret Ret 0
23 Уіл Стывенс 46 17 0
 - Андрэ Лотэрэр 45 Ret 0
Пазіцыя Пілот АЎСТР
МАЛ
БАХР
КІТ
ІСП
МАН
КАН
АЎС
ЗК
ГЕР
ВЕНГ
БЕЛ
ІТА
СІНГ
ЯП
РУС
ЗША
БР
АБУ
Ачкі
Гран-Пры

Заўвагі:

  • † — Пілоты, якія не фінішавалі ў Гран-Пры, але былі кваліфікаваны, бо адолелі 90 % дыстанцыі гонкі..
  • ‡ — Ачкі на Гран-Пры Абу-Дабі падвойваюцца.
Легенда
КолерВынік
ЗолатаПераможца
Срэбра2-е месца
Бронза3-е месца
ЗялёныФініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
ФіялетавыНе фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
ЧорныДыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Цёмны шрыфт — поўл-пазіцыя
Курсіў — хутчэйшы круг

Пазіцыі Канструктараў

Пазіцыя Канструктар Гран-Пры Ачкі
АЎСТР
МАЛ
БАХР
КІТ
ІСП
МАН
КАН
АЎС
ЗК
ГЕР
ВЕНГ
БЕЛ
ІТА
СІНГ
ЯП
РУС
ЗША
БР
АБУ
1 Mercedes 6 1 2 2 2 2 1 2 1 Ret 1 4 2 2 Ret 2 2 2 1 14 701
44 Ret 1 1 1 1 2 Ret 2 1 3 3 Ret 1 1 1 1 1 2 1
2 Red Bull Racing-Renault 1 Ret 3 6 5 4 Ret 3 Ret 5 4 7 5 6 2 3 8 7 5 8 405
3 DSQ Ret 4 4 3 3 1 8 3 6 1 1 5 3 4 7 3 Ret 4
3 Williams-Mercedes 19 Ret 7 7 15 13 7 12 4 Ret Ret 5 13 3 5 7 11 4 3 2 320
77 5 8 8 7 5 Ret 7 3 2 2 8 3 4 11 6 3 5 10 3
4 Ferrari 7 7 12 10 8 7 12 10 10 Ret 11 6 4 9 8 12 9 13 7 10 216
14 4 4 9 3 6 4 6 5 6 5 2 7 Ret 4 Ret 6 6 6 9
5 McLaren-Mercedes 20 2 9 Ret 13 12 10 9 7 7 9 12 12 10 10 14 5 8 9 11 181
22 3 6 17† 11 11 6 4 11 4 8 10 6 8 Ret 5 4 12 4 5
6 Force India-Mercedes 11 10 DNS 3 9 9 Ret 11† 6 11 10 Ret 8 7 7 10 10 Ret 15 7 155
27 6 5 5 6 10 5 5 9 8 7 Ret 10 12 9 8 12 Ret 8 6
7 Toro Rosso-Renault 25 8 Ret Ret 12 Ret Ret 8 Ret 10 13 9 11 13 6 9 13 10 13 15 30
26 9 10 11 10 14 Ret Ret Ret 9 Ret 14 9 11 14 11 14 15 11 Ret
8 Lotus-Renault 8 Ret 11 12 Ret 8 8 Ret 14 12 Ret Ret Ret 16 13 15 17 11 17† 13 10
13 Ret Ret 14 14 15 DNS Ret 12 17† 12 13 Ret 14 12 16 18 9 12 Ret
9 Marussia-Ferrari 4 13 15 13 19 19 14 Ret 17 16 17 16 16 Ret 17 18 Ret 2
17 NC Ret 16 17 18 9 Ret 15 14 15 15 18† 18 16 20†
10 Sauber-Ferrari 21 12 Ret Ret 16 16 Ret 14† 19 Ret 14 Ret 15 20 Ret 13 15 14 14 15 0
99 11 Ret Ret Ret 17 Ret 13 13 13 Ret 11 14 15 Ret 21† 16 Ret 16 16
11 Caterham-Renault 9 Ret 14 Ret 20 20 11 Ret 18 Ret 18 Ret 17 19 15 17 19 0
10 Ret 13 15 18 Ret 13 Ret 16 15 16 Ret 17 DNS 19 Ret Ret
45 Ret
46 17
Пазіцыя Канструктар АЎСТР
МАЛ
БАХР
КІТ
ІСП
МАН
КАН
АЎС
ЗК
ГЕР
ВЕНГ
БЕЛ
ІТА
СІНГ
ЯП
РУС
ЗША
БР
АБУ
Ачкі
Гран-Пры

Заўвагі:

  • † — Пілоты, якія не фінішавалі ў Гран-Пры, але былі кваліфікаваны, бо адолелі 90 % дыстанцыі гонкі..
  • ‡ — Ачкі на Гран-Пры Абу-Дабі падвойваюцца.
Легенда
КолерВынік
ЗолатаПераможца
Срэбра2-е месца
Бронза3-е месца
ЗялёныФініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
ФіялетавыНе фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
ЧорныДыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Цёмны шрыфт — поўл-пазіцыя
Курсіў — хутчэйшы круг

Агульны залік па поўл-пазіцыях

FIA з 2014 заснавала спецыяльны прыз пілоту, які за сезон атрымае сама вялікую колькасць перамог у кваліфікацыі. У выпадку роўнай колькасці поўл-пазіцый паміж двума і болей пілотамі, пераможца вызначыцца па колькасці другіх месцаў у кваліфікацыі.

Паз. Пілот Поўл-пазіцыі
1 Ніка Розберг 11
2 Льюіс Хэмілтан 7
3 Феліпэ Маса 1

Кваліфікацыйныя дуэлі

Табліца ніжэй паказвае вынікі кваліфікацыйных сесій з пункту процістаяння пілотаў адной каманды

Пілот : Пілот
Red Bull Racing-Renault
Себасцьян Фетэль 7:11 Даніэль Рык'ярда
Mercedes
Льюіс Хэмілтан 7:12 Ніка Розберг
Ferrari
Фернанда Алонса 16:3 Кімі Райканен
Lotus-Renault
Раман Гражан 15:4 Пастор Мальданада
McLaren-Mercedes
Джэнсан Батан 10:9 Кевін Магнусэн
Force India-Mercedes
Ніка Хюлькенберг 12:7 Серхіа Перэс
Пілот : Пілот
Sauber-Ferrari
Адрыян Зуціл 10:9 Эстэбан Гуцьерэз
Toro Rosso-Renault
Жан-Эрык Вернь 7:12 Данііл Квят
Williams-Mercedes
Феліпэ Маса 6:13 Вальтэры Ботас
Marussia-Ferrari
Жуль Б'яншы 12:3 Макс Чылтан
Caterham
Андрэ Лотэрэр 1:0 Маркус Эрыксан
Камуі Кабаясі 10:5
1:0 Уіл Стывенс

Зноскі

  1. Спіс удзельнікаў Чэмпіяната Свету 2014 па Формуле-1(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2014. Праверана 16 Студзеня 2014.(англ.)
  2. Red Bull Racing прадставіла ў Херэсе сваю навінку RB10(нявызн.). Праверана 12 Лютага 2014.(недаступная спасылка)
  3. Тэхнічныя асаблівасці Ferrari F14 T(нявызн.). Праверана 12 Лютага 2014.(недаступная спасылка)
  4. Адбыўся афіцыйны дэбют Force India VJM07(нявызн.). Праверана 12 Лютага 2014.(недаступная спасылка)
  5. Sauber прадставіла свій балід Ф1 для 2014 года - С33(нявызн.). Праверана 12 Лютага 2014.(недаступная спасылка)
  6. Райканен разлічвае вярнуць Ferrari на вяршыню(нявызн.). Праверана 12 Лютага 2014.(недаступная спасылка)
  7. Адрыян Зуціл імкнецца скінуць вагу напярэдадні сезона(нявызн.). Праверана 12 Лютага 2014.(недаступная спасылка)
  8. Камуі Кабаясі “дадасць Caterham адрэналіну”, лічыць босс каманды Тоні Фернандэс(нявызн.). Праверана 12 Лютага 2014.(недаступная спасылка)
  9. FIA зацвярджае перагледжаны каляндар на 2014 год(нявызн.). Праверана 17 Студзеня 2014.(англ.)
  10. FIA зрабіла больш жорсткімі правілы паводзін пілотаў пасля фінішу гонкі(нявызн.). Праверана 12 Лютага 2014.(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Формула-1
Катэгорыя·Сезоны Формулы-1
Катэгорыя·2014 год у спорце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай