wd wp Пошук:

Гран-Пры Канады 2014 года

Гран-пры Канады 2014 года (фр.: Formula 1 Grand Prix du Canada 2014, англ.: 2014 Canadian Grand Prix) - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 8 чэрвеня 2014 года на Аўтадроме імя Жыля Вяльнёва ў Манрэалі. Гран-пры Канады адзначыўся фінішам пад сэйфці-карам, што стала толькі шостым выпадкам у гісторыі Чэмпіянатаў Формулы-1.

Пілот аўстрыйскай каманды Red Bull Даніэль Рык’ярда стаў пераможцам гран-пры. Для Рык’ярда гэта была першая ў фармулічнай кар’еры перамога. Ён стаў чацвёртым аўстралійцам, які выйграў канадскі этап пасля Джэка Брэбэма, Алана Джонса і Марка Уэбера, на месца якога Рык’ярда прыйшоў у Red Bull у сезоне 2014 года.

Справаздача

Кваліфікацыя

Удзел у кваліфікацыі прымалі не ўсе пілоты. Эстэбан Гуцьерэз разбіў балід у трэцяй вольнай практыцы і пашкодзіў шассі, якое давялося аднаўляць на базе запаснога. Сцюарды дапусцілі яго да гонкі, але стартаваць дазволілі толькі з піт-лэйн.

Падчас першага сегмента кваліфікацыі Фернанда Алонса скардзіўся на маруднасць трэка для ўсіх пілотаў, у той час, як пілоты Mercedes працягвалі сваё дамінаванне ў кваліфікацыях. Льюіс Хэмілтан паказаў найлепшы час на мяккай гуме, а Ніка Розберг заняў трэцюю пазіцыю. Абодва ппілота каманды McLaren Кевін Магнусэн і Джэнсан Батан на суперсофце узняліся на другую і чацвёртую пазіцыі адпаведна. Некалькі пілотаў мелі невялікія інцыдэнты з вылетам з трасы, пакуль Маркус Эрыксан не разбіў свой балід ў дзявятым павароце. Сцюарды вырашылі спыніць кваліфікацыю за 20 секунд да канца першага сегмента. У выніку было вырашана не працягваць першы сегмент.

У другім сегменце добры старт паказаў Феліпэ Маса, чый вынік быў неўзабаве адціснуты на трэцюю пазіцыю пілотамі Mercedes. Па-за тройкай лідараў разгарнулася барацьба за першыя дзясяць пазіцый, у выніку чаго месцы з трэцяга па пятнаццатае падзяляла ўсяго адна секунда.

У пачатку трэцяга сегмента Ніка Розберг паказаў лепшы вынік гоначнаша ўік-энда, паказаўшы час хутчэйшы за 1 хвіліну 15 секунд. Хэмілтан не здолеў адпаведна адказаць, патрапіўшы ў трафік у трэцім сектары трасы. Па-за пілотамі Mercedes Себасцьян Фетэль здолеў паказаць трэці час - наперадзе пілотаў Williams, дзе Вальтэры Ботас пераўзышоў вынік свайго партнёра Феліпэ Масы. Даніэль Рык’ярда паказаў шосты час, Фернанда Алонса быў найлепшым з пілотаў Ferrari на сёмай пазіцыі. Жан-Эрык Вернь паказаў восьмы час, Джэнсан Батан - дзявяты. Замыкнуў фінальную дзясятку Кімі Райканен.

Гонка

Першая частка гонкі цалкам праходзіла пад лідарствам двух пілотаў Mercedes. Першы круг адзначыўся сыходам абодвух балідаў каманды Marussia і першым сыходам у сезоне непасрэдна для Макса Чылтана. Чылтан згубіў кантроль над балідам у трэцім павароце і сутыкнуўся са сваім партнёрам Жулем Б’яншы, якога адкінула на бар’еры. Абодва баліда былі моцна пашкоджаны, а іх рэшткі стваралі небяспеку на першым сектары. Дырэкцыя гонкі выпусціла машыну бяспекі, і наступныя шэсць кругоў гонкі прайшлі пад ёй. Чылтан, выніку, атрымаў штраф пяццю пазіцыямі на старце наступнай гонкі - Гран-Пры Аўстрыі.

У другой палове гонкі абодва пілота Mercedes падчас барацьбы за першую пазіцыю паведамілі аб зніжэнні магутнасці рухавікоў. Да іх хутка пачала набліжацца группа на чале з Феліпэ Масай. Губляючы час, Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан здзейснілі свае піт-стопы, што вывела Феліпэ Масу ў лідары гонкі. Розберг і Хэмілтан працягвалі сваю барацьбу за балідам Масы. Хэмілтан здолеў абагнаць Розберга, але неўзабаве страціў перавагу, зрабіўшы памылку тармажэнні пасля вялікай прамой. Пасля таго, як Маса паехаў на піт-стоп, Розберг зноў выйшаў у лідары. Хэмілтан неўзабаве сышоў с трасы з-за праблем з тармазамі, што было асноўнай прычынай яго няўдачы з абгонам Розберга.

Розберг працягваў лідаваць у гонцы, але з-за праблемы з магутнасцю рухавіка не здолеў нарошчваць перавагу. За Розбергам сфарміраваўся так званы “цягнік”, які ўзначальваў Серхіа Перэс, за якім ішлі два Red Bull Даніэля Рык’ярда і Себасцьяна Фетэля. За 13 кругоў да фініша да гэтай групы далучыўся Феліпэ Маса, які паказваў лепшыя кругі ў гонцы пасля свайго піт-стопа. Перэс не змог абагнаць Розберга з-за састарэлай гумы на сваім балідзе, а таксама пастаянных атак з боку Рык’ярда. За тры круга да фініша Рык’ярда здолеў прайсці Перэса, а потым і высйці на першае месца ў гонцы, абагнаўшы больш павольны балід Ніка Розберга з дапамогай сістэмы DRS.

Перад апошнім кругам Себасцьян Фетэль здолеў абыйсці Серхіа Перэса, які застаўся сам-насам з больш хуткім балідам Феліпэ Масы. На выхадзе са стартавай прамой напачатку апошняга круга падчас спробы ажыццявіць абгон Маса ўрэзаўся ў заднія калёсы баліда Перэса, у выніку чаго абодва баліда былі адкінутыя ў бар’еры бяспекі. З-за гэтага інцыдэнта на трасу зноў была выпушчана машына бяспекі, і гонка скончылася пад жоўтымі сцягамі. Пасля гонкі было прынята рашэнне пакараць Серхіа Перэса за сутыкненне з Масай, бо Перэс змяняў траекторыю на прамой, намагаючыся не пусціць Масу наперад.

Джэнсан Батан фінішаваў чацвёртым, хоць пачынаў апошні круг на восьмай пазіцыі, але здолеў абысці за гэты час Фернанда Алонса і Ніка Хюлькенберга. Пасля сутыкнення Перэса і Масы, Батан адразу падняўся на чацвёртае месца.

Па выніках гонкі Ніка Розберг павялічыў ачковую перавагу над Льюісам Хэмілтанам, якая дасягнула 18 ачкоў. Даніэль Рык’ярда падняўся на трэцюю пазіцыю ў агульным заліку чэмпіяната.

Класіфікацыя

Кваліфікацыя

Паз. Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
1 Ніка Розберг Mercedes 1:16,471 1:15,289 1:14,874 1
2 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:15,750 1:15,054 1:14,953 2
3 Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 1:17,470 1:16,109 1:15,548 3
4 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:16,772 1:15,806 1:15,550 4
5 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 1:16,666 1:15,773 1:15,578 5
6 Даніэль Рык'ярда Red Bull Racing-Renault 1:17,113 1:15,897 1:15,589 6
7 Фернанда Алонса Ferrari 1:17,010 1:16,131 1:15,814 7
8 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:17,178 1:16,255 1:16,162 8
9 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:16,631 1:16,214 1:16,182 9
10 Кімі Райканен Ferrari 1:17,013 1:16,245 1:16,214 10
11 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:16,897 1:16,300 11
12 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:16,446 1:16,310 12
13 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:18,235 1:16,472 13
14 Раман Гражан Lotus-Renault 1:17,732 1:16,687 14
15 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:16,938 1:16,713 15
16 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:17,519 1:17,314 16
17 Пастор Мальданада Lotus-Renault 1:18,328 17
18 Макс Чылтан Marussia-Ferrari 1:18,348 18
19 Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 1:18,359 19
20 Камуі Кабаясі Caterham-Renault 1:19,278 211
21 Маркус Эрыксан Caterham-Renault 1:19,820 20
Час 107%: 1:21,052 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:15,750 хв.)
НК2 Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari няма часу Піт-лэйн3
Крыніца: formula1.com[1]

Заўвагі

  1.   — Камуі Кабаясі атрымаў штраф у 5 пазіцый за па-за планавую замену скрыні перадач.
  2.   — Эстэбан Гуцьерэз не ўдзельнічаў у кваліфікацыі, бо разбіў свой балід падчас трэцяй вольнай практыкі. Яго каманда не здолела аднавіць балід да старта кваліфікацыі[2]. Яму было дазволена ўдзельнічаць у гонцы, бо у практыцы ён дэманстраваў вынікі, якія ўкладваліся ў 107% ад найлепшага часу.
  3.   — Стартаваў з піт-лэйн

Гонка

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
1 Даніэль Рык'ярда Red Bull Racing-Renault 70 1:39:12,830 6 1:18,640 (68)
2 Ніка Розберг Mercedes 70 + 4,236 1 1:18,881 (33)
3 Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 70 + 5,247 3 1:19,171 (48)
4 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 70 + 11,755 9 1:18,759 (64)
5 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 70 + 12,843 11 1:18,936 (64)
6 Фернанда Алонса Ferrari 70 + 14,869 7 1:18,614 (64)
7 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 70 + 23,578 4 1:19,321 (52)
8 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 70 + 28,026 8 1:19,399 (56)
9 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 70 + 29,254 12 1:18,819 (56)
10 Кімі Райканен Ferrari 70 + 53,678 10 1:18,529 (68)
11 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 69 DNF 13 1:19,491 (63)
12 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 69 DNF 5 1:18,504 (58)
13 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 69 + 1 Круг 16 1:20,226 (66)
14 Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari 64 DNF Піт-лэйн 1:20,112 (51)
Раман Гражан Lotus-Renault 59 DNF 14 1:19,650 (54)
Данііл Квят Toro Rosso-Renault 47 DNF 15 1:19,978 (43)
Льюіс Хэмілтан Mercedes 46 DNF 2 1:18,942 (24)
Камуі Кабаясі Caterham-Renault 23 DNF 21 1:23,130 (20)
Пастор Мальданада Lotus-Renault 21 DNF 17 1:21,514 (21)
Маркус Эрыксан Caterham-Renault 7 DNF 20 1:51,041 (7)
Макс Чылтан Marussia-Ferrari 0 DNF 18
Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 0 DNF 19
Крыніца: formula1.com[3]

Пазіцыі пасля гонкі

Пазіцыі пілотаў

Паз. Пілот Канструктар Ачкі
1 Ніка Розберг Mercedes 140
2 Льюіс Хэмілтан Mercedes 118
3 Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 79
4 Фернанда Алонса Ferrari 69
5 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault 60
6 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 57
7 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 43
8 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 40
9 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 23
10 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 20
11 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 18
Паз. Пілот Канструктар Ачкі
12 Кімі Райканен Ferrari 18
13 Раман Гражан Lotus-Renault 8
14 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 8
15 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 4
16 Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 2
17 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 0
18 Маркус Эрыксан Caterham-Renault 0
19 Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari 0
20 Макс Чылтан Marussia-Ferrari 0
21 Камуі Кабаясі Caterham-Renault 0
22 Пастор Мальданада Lotus-Renault 0

Пазіцыі канструктараў

Паз. Канструктар Ачкі
1 Mercedes 258
2 Red Bull Racing-Renault 139
3 Ferrari 87
4 Force India-Mercedes 77
5 McLaren-Mercedes 66
6 Williams-Mercedes 58
Паз. Канструктар Ачкі
7 Toro Rosso-Renault 12
8 Lotus-Renault 8
9 Marussia-Ferrari 2
10 Sauber-Ferrari 0
11 Caterham-Renault 0

Зноскі

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 12 чэрвеня 2014.(англ.)
  2. Гуцьерэз прпусціць кваліфікацыю з-за пашкоджання шасі. Праверана 12 чэрвеня 2014.(англ.)
  3. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 12 чэрвеня 2014.(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гран-Пры Канады
Катэгорыя·Формула-1