wd wp Пошук:

Кімі Райканен

Кімі-Маціас Райканен (фінск.: Kimi-Matias Räikkönen, [ˈkimi ˈmɑtiɑs ˈræikːønen]; 17 кастрычніка 1979, Эспаа) — фінскі аўтагоншчык, пілот Формулы-1. Чэмпіён свету 2007 года і двойчы віцэ-чэмпіён свету (у 2003 і 2005 гадах).

У сезонах 2007—2009 выступаў за каманду Ферары. З 2009 года актыўна ўдзельнічае ў ралійных гонках: на ралі Фінляндыі дэбютаваў у чэмпіянаце свету па ралі (WRC). У снежні 2009 года прыняў рашэнне пакінуць як мінімум на год Формулу-1 і правесці наступны год у WRC, падпісаўшы 28 сакавіка 2010 кантракт з камандай Citroën Junior Team.

Напачатку 2011 года Кімі Райканен стварыў уласную каманду ў WRC пад назвай ICE 1 Racing, за якую працягнуў свае далейшыя выступы ў ралі на аўтамабілях Citroen, а яго штурманам застаўся Кай Ліндстрам. Напачатку лютага 2011 года Кімі таксама абвясціў пра стварэнне ўласнай каманды ў чэмпіянаце свету па мотакросе з аналагічнай як і ў ралі назвай ICE 1 Racing.

29 лістапада 2011 года каманда Lotus паведаміла пра падпісанне двухгадовага кантракта з Кімі Райканенам на сезоны 2012 і 2013 гадоў.

У 20142018 гадах выступаў за Ферары. Сезоны 20192021 правёў за Alfa Romeo Racing. 1 верасня 2021 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў Формуле-1[1].

Зноскі

  1. Kimi Raikkonen to retire from F1 at end of 2021 season(англ.) . motorsport.com (1 верасня 2021). Праверана 7 верасня 2021.

Спасылкі

Спартыўныя дасягненні
Папярэднік:
Антоніа Піцонія
Чэмпіён Брытанскай
Формулы-Рэно

2000
Пераемнік:
Карл Брыз
Папярэднік:
Фернанда Алонса
Чэмпіён Формулы-1
2007
Пераемнік:
Льюіс Хэмілтан
Узнагароды
Папярэднік:
Міхаэль Шумахер
Прэмія імя Ларэнца Бандзіні
2004
Пераемнік:
Фернанда Алонса
Папярэднік:
Няма
Узнагарода DHL Fastest Lap Award
2007, 2008
Пераемнік:
Себасцьян Фетэль
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усіма
Катэгорыя·Аўтагоншчыкі Фінляндыі
Катэгорыя·Картынгісты
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны Формулы-1
Катэгорыя·Спартсмены Фінляндыі
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Пераможцы Гран-пры Формулы-1
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Ferrari
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Sauber
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1, якія выступалі на McLaren
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Пілоты WRC
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1 з Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Аўтагоншчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1 паводле алфавіта