wd wp Пошук:

Гран-Пры Іспаніі 2014 года

Гран-пры Іспаніі 2014 года (ісп.: Gran Premio de España de 2014) - 5 этап Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, які адбыўся 11 мая на трасе ў Мантмело пад Барселонай. Льюіс Хэмілтан стаў пераможцам гонкі, тым самым выйшаў на першае месца ў агульным закліку сярод пілотаў. Даніэль Рык’ярда атрымаў свой першы подыум у Формуле-1, улічваючы яго дыскваліфікацыю на Гран-Пры Аўстраліі. Партнёр Рык’ярда Себасцьян Фетэль паказаў найлепшы круг гонкі.

Справаздача

Кваліфікацыя

Першы сегмент кваліфікацыі пачаўся з аварыі Пастора Мальданада, які не ўтрымаў свой балід у адным з паваротаў і пашкодзіў пярэднюю падвеску. Было вырашана прыпыніць сэсію, каб эвакуяваць пашкоджаны балід з тарсы. У сэгменце цалкам дамінавалі два баліда Mercedes. Лепшы вынік паказаў Ніка Розберг, менш за 0,5 сэкунды яму саступіў яго партнёр Льюіс Хэмілтан. Дзеючы чэмпіён свету Себасцьян Фетэль скардзіўся на нестабільнасць баліда, у той час як Даніэль Рык’ярда веў барацьбу з Mercedes. Пілоты Ferrari стабільна трываліся ў першых 16 радках: Кімі Райканен упершыню за 5 этапаў паказваў лепшы вынік, чым Фернанда Алонса. Джэнсан Батан і Ніка Хюлькенберг мелі пэўныя праблемы са стабільнасцю балідаў - Батан здолеў на заключных секундах сегмента змацаваць сваю пазіцыю ў першых 16-і. Раман Гражан, які пасля аварыі Мальданада застаўся адзіным пілотам Lotus у кваліфікацыі, паказаў 16 вынік пад канец першага сегмента і прайшоў далей.

Другі сегмент кваліфікацыі змацаваў сітуацыю, якая склалася пасля першай сэсіі. Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан вялі барацьбу паміж сабой. Розберг зноў выйграў сегмент у Хэмілтана з розніцай крыху больш за 0,1 секунды. Пілоты каманды Red Bull зноў былі адзінымі, хто намагаліся супернічаць з Mercedes. Ва ўнутрыкаманднай барацьбе лепшыя вынікі дэманстраваў Даніэль Рык’ярда. Ferrari трымалася ў сярэдзіне кваліфікацыйнай дзясятцы: Кімі Райканен паказаў лепшы час, а Фернанда Алонса здолеў прабіцца ў трэці сегмент на апошніх хвілінах. Force India, як і Toro Rosso не здолелі пераадолець другі сегмент. Кевін Магнусэн увогуле не паказаў час, і ў трэці сегмент ад McLaren трапіў толькі Джэнсан Батан.

Ніка Розберг першым паехаў на свой хуткі круг у трэцім сегменце. За ім паследваў Льюіс Хэмілтан. Праз 4 хвіліны пасля старта трэцяга сегмента, з кваліфікацыі выбыў Себасцьян Фетэль, у якога перастала дзейнічаць скрынка перадач. Фетэль небяспечна запаволіўся на трасе і ледзь не стаў прычынай аварыі, калі Льюіс Хэмілтан здолеў у апошні момант ухіліцца ад сутыкнення. Другі раз за кваліфікацыю быў паказаны чырвоны сцяг, каб прыбраць балід Фетэля з трасы. Пасля аднаўлення сэсіі найхэтчэйшы круг паказаў Хэмілтан. Розберг на гэты раз быў другім з адставаннем у 0,2 сэкунды. Пасля змены гумы, абодва пілота зрабілі свае другія хуткія кругі : Хэмілтан зноў паказаў найлепшы час, Розберг стаў другім. На трэці радок у апошні момант ускочыў Даніэль Рык’ярда, чацвёртым стаў пілот Williams Вальтэры Ботас. Раман Гражан кваліфікаваўся вышэй за абедзьве Ferrari. Унутры самой Ferrari Кімі Райканен дургі раз за сезон здолеў перакваліфікаваць Фернанда Алонса. Замкнулі дзясятку Джэнсан Батан, Феліпэ Маса і Себасцьян Фетэль, які не паказаў часу.

Гонка

Класіфікацыя

Кваліфікацыя

Пазіцыя Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:27,238 1:26,210 1:25,232 1
2 Ніка Розберг Mercedes 1:26,764 1:26,088 1:25,400 2
3 Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:28,053 1:26,613 1:26,285 3
4 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:28,198 1:27,563 1:26,632 4
5 Раман Гражан Lotus F1-Renault 1:28,472 1:27,258 1:26,960 5
6 Кімі Райканен Ferrari 1:28,308 1:27,335 1:27,104 6
7 Фернанда Алонса Ferrari 1:28,329 1:27,602 1:27,140 7
8 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:28,279 1:27,570 1:27,335 8
9 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 1:28,061 1:27,016 1:27,402 9
10 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault 1:27,958 1:27,052 няма часу 15[# 1]
11 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:28,155 1:27,685 10
12 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:28,469 1:28,002 11
13 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:28,074 1:28,039 12
14 Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 1:28,374 1:28,280 13
15 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:28,389 няма часу 14
16 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:28,194 няма часу 21[# 2]
17 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:28,563 16
18 Макс Чылтан Marussia F1-Ferrari 1:29,586 17
19 Жуль Б'яншы Marussia F1-Ferrari 1:30,177 18
20 Маркус Эрыксан Caterham F1-Renault 1:30,312 19
21 Камуі Кабаясі Caterham F1-Renault 1:30,375 20
Час 107%:: 1:32,837 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:26,764 хв.)
DNQ Пастор Мальданада Lotus F1-Renault няма часу 22[# 3]
Крыніца: f1.com[1]

Заўвагі

  1. Себасцьян Фетэль пакараны 5-ю пазіцыямі на старце за незапланаваную змену скрынкі перадач пасля кваліфікацыі.
  2. Жан-Эрык Вернь пакараны 10-ю пазіцыямі на старце за інцыдэнт са згубленым колам падчас свабоднай практыкі.
  3. Пастор Мальданада не паказаў часу ў кваліфікацыі, але атрымаў дазвол на ўдзел у гонцы ад сцюардаў.

Гонка

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 66 2 1:41:05,155 1 1:29,483 (54)
2 Ніка Розберг Mercedes 66 2 + 0,636 2 1:29,236 (51)
3 Даніэль Рык'ярда Red Bull Racing 66 2 + 49,014 3 1:30,012 (65)
4 Себасцьян Фетэль Red Bull Racing 66 3 + 1:16,702 15 1:28,918 (55)
5 Вальтэры Ботас Williams 66 2 + 1:19,293 4 1:30,424 (47)
6 Фернанда Алонса Ferrari 66 3 + 1:27,743 7 1:29,898 (55)
7 Кімі Райканен Ferrari 65 2 + 1 Круг 6 1:30,580 (53)
8 Раман Гражан Lotus 65 2 + 1 Круг 5 1:31,068 (47)
9 Серхіа Перэс Force India 65 2 + 1 Круг 11 1:30,756 (39)
10 Ніка Хюлькенберг Force India 65 2 + 1 Круг 10 1:31,411 (42)
11 Джэнсан Батан McLaren 65 2 + 1 Круг 8 1:30,563 (43)
12 Кевін Магнусэн McLaren 65 2 + 1 Круг 14 1:30,318 (43)
13 Феліпэ Маса Williams 65 3 + 1 Круг 9 1:30,468 (55)
14 Данііл Квят Toro Rosso 65 3 + 1 Круг 12 1:30,269 (59)
15 Пастор Мальданада Lotus 65 2 + 1 Круг 22 1:31,235 (39)
16 Эстэбан Гуцьерэс Sauber 65 3 + 1 Круг 13 1:30,666 (55)
17 Адрыян Зуціл Sauber 65 2 + 1 Круг 16 1:31,473 (38)
18 Жуль Б'яншы Marussia 64 2 + 2 Круга 18 1:31,784 (46)
19 Макс Чылтан Marussia 64 3 + 2 Круга 17 1:31,767 (44)
20 Маркус Эрыксан Caterham 64 2 + 2 Круга 19 1:33,350 (54)
Камуі Кабаясі Caterham 34 1 DNF 20 1:33,064 (25)
Жан-Эрык Вернь Toro Rosso 24 1 DNF 21 1:31,781 (18)
Крыніца: f1.com[2]

Пазіцыі пасля гонкі

Пазіцыі пілотаў

Паз. Пілот Ачкі
1 Льюіс Хэмілтан 100
2 Ніка Розберг 97
3 Фернанда Алонса 49
4 Себасцьян Фетэль 45
5 Даніэль Рык'ярда 39

Пазіцыі канструктараў

Паз. Канструктар Ачкі
1 Mercedes 197
2 Red Bull-Renault 84
3 Ferrari 66
4 Force India-Mercedes 57
5 Williams-Mercedes 46

Зноскі

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 10 Мая 2014.(англ.)
  2. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 24 мая 2014.(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Формула-1
Катэгорыя·Гран-Пры Іспаніі