wd wp Пошук:

Формула-1

«Формула-1» (англ.: FIA Formula One World Championship) — чэмпіянат свету па колцавых аўтагонках на аўтамабілях з адкрытымі коламі.

Чэмпіянат свету Формулы-1 праводзіцца кожны год і складаецца з асобных Гран-пры, або этапаў. У канцы года выяўляецца пераможца чэмпіянату. У Формуле-1 спаборнічаюць як асобныя пілоты, так і каманды. Пілоты спаборнічаюць за тытул чэмпіёна свету, а каманды - за Кубак канструктараў.

Каманды, што ўдзельнічаюць у гонках Формулы-1, выкарыстоўваюць на Гран-пры баліды (гоначныя аўтамабілі) уласнай вытворчасці. Такім чынам, задачай каманды з’яўляецца не толькі наняць хуткага і спрактыкаванага пілота і забяспечыць граматную настройку і абслугоўванне машыны, але і зусім «з нуля» спраектаваць і сканструяваць балід. Але бываюць і выняткі. Напрыклад, шасі каманд Red Bull Racing і Scuderia Toro Rosso былі вельмі падобныя, амаль ідэнтычныя, аж да 2009 года. Яны былі спраектаваны і выраблены кампаніяй Red Bull Technology (баліды Тора Роса ствараліся на базе Мінардзі і мелі істотныя адрозненні ад асноўнай стайні, а нейкі час працягвалі выступаць з састарэлымі рухавікамі V10, са змененым рэстрыктарам паветразаборніка), бо абедзве каманды і кампанія-вытворца належаць канцэрну Red Bull GmbH[1].

Паколькі каманды будуюць баліды па ўласных тэхналогіях і з прычыны высокай канкурэнцыі каманд, у Формуле-1 увесь час нараджаюцца арыгінальныя тэхнічныя рашэнні, што вядзе да прагрэсу як гоначных балідаў, гэтак і дарожных аўтамабіляў.

Баліды ўдзельнікаў чэмпіянату павінны адпавядаць тэхнічнаму рэгламенту Формулы-1 і прайсці тэст на ўдаратрываласць. Рэгламент і ўся гоначная серыя знаходзіцца пад кіраваннем Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі FIA.

Асноўныя правілы

Гоншчыкі

Спасылкі

Зноскі

  1. Презентации новых машин: Scuderia Toro Rosso STR5, f1news.ru
  2. Спортивный регламент Формулы-1, раздел 19.1 b ii
  3. Примечание 3 спортивного регламента. § 3. Гимны
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Формула-1