У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алонса. Фернанда Алонса Дыяс (ісп. Fernando Alonso Díaz) — іспанскі аўтагоншчык, двухразовы чэмпіён свету серыі Формула-1 — 2005 і 2006 гадоў, двухразовы пераможца «24 гадзіны Ле-Мана» (2018, 2019).
Фернанда Алонса пражывае ў Оксфардзе, Вялікабрытанія, мае дом у Мон-сюр-Рола, ля Жэнеўскага возера, Швейцарыя.