wd wp Пошук:

Гран-пры Расіі

Гран-пры Расіі
Сочы Аўтадром
Месца правядзення Сочы

Краснадарскі край

Кругоў 53
Даўжыня круга 5 848 м
Даўжыня гонкі 309 745 м
Больш за ўсё перамог у Гран-пры:
Пілот Льюіс Хэмілтан (2)
Каманда Mercedes (3)
Апошняя гонка (2016):
Пераможца
Ніка Росберг Mercedes 1:32:41.997
Поўл-пазіцыя
Ніка Росберг Mercedes 1:35.417
Шпаркі круг
Ніка Росберг Mercedes 1:39.616
Формула-1

Гран-пры Расіі (англ.: Russian Grand Prix) — этап Формулы-1, які праводзіцца ў Расіі ў Сочы на трасе «Сочы Аўтадром» у Алімпійскім парку з 2014 года.

14 кастрычніка 2010 года быў падпісаны кантракт на правядзенне Гран-пры да 2020 года з апцыёнам на падаўжэнне. З расійскага боку кантракт падпісаў генеральны дырэктар ААТ «Цэнтр перадачы тэхналогій будаўнічага комплексу Краснадарскага краю „Амега“» Міхаіл Капірулін, а фінансаванне гарантавалі подпісы пад асобнай дамовай кіраўніцтва ААТ «Лукойл», ГК «Ростэхналогіі», кампаніі «Базавы элемент» і ААТ «Мегафон».

Першая гонка адбылася 12 кастрычніка 2014 года[1].

Пераможцы Гран-пры Расіі

Год Пілот Канструктар Месца Справаздача
2016 Ніка Росберг Mercedes Сочы Аўтадром Справаздача(руск.) бел.
2015 Льюіс Хэмілтан Mercedes Сочы Аўтадром Справаздача(руск.) бел.
2014 Льюіс Хэмілтан Mercedes Сочы Аўтадром Справаздача(руск.) бел.

Гісторыя

СССР

Праекты правядзення Гран-пры Формулы-1 у Расіі (СССР) з’явіліся яшчэ ў 1980-х гадах, замест Гран-пры Венгрыі 1986 года першая гонка ў сацыялістычнай краіне магла прайсці ў СССР[2].

У 1982 годзе глава Формулы-1 Берні Эклстоўн прыязджаў у СССР для правядзення перамоў пра правядзенне Гран-пры СССР, у 1983 годзе маскоўскі этап быў уключаны ў папярэдні каляндар чэмпіянату свету. Трасу планавалася арганізаваць на Вараб’ёвых гарах у Маскве. Бюракратычныя бар’еры перашкодзілі правядзенню Гран-пры[3].

Расія

У 2001 году прэзідэнтам Расіі Пуціным быў зацверджаны план будаўніцтва аўтадрома «Пулкаўскае кальцо» паблізу аэрапорта «Пулкава»[4][5].

У 2003 годзе ўрадам Масквы быў зацверджаны праект будаўніцтва трасы ў раёне Малжанінаўскі (Паўночная акруга Масквы) для правядзення этапу Формулы-1[6].

У сакавіку 2008 года прайшлі перамовы Берні Эклстоўна з губернатарам Пецярбурга Валянцінай Матвіенка пра правядзенне Пецярбургскага этапу[3].

Спасылкі

Зноскі

  1. The 2014 FIA Formula One World Championship calendar
  2. Гран пры Венгрыі: Траса і статыстыка
  3. 1 2 Формула нялюбасці Архівавана 4 чэрвеня 2016.
  4. Час навін: № 100, 08 чэрвеня 2001
  5. Formula Onovich: Russian Grand Prix gears up again — Autoblog (англ.)
  6. Масква вяртаецца да праекта трасы «Формулы-1»(нявызн.) (недаступная спасылка). Lenta.ru (21 кастрычніка 2003). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 13 жніўня 2010.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гран-пры Формулы-1
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты