wd wp Пошук:

Серхіа Рамас

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рамас. Серхіа Рамас Гарсія (ісп.: Sergio Ramos García; нар. 30 сакавіка 1986, Камас, Іспанія) — іспанскі футбаліст, ігрок французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Гуляе на пазіцыі правага ці цэнтральнага абаронцы.

Кар’ера

«Севілья»

Ва ўзросце 14 гадоў Серхіа прыбыў на прагляд у «Севілью», дзе добра паказаў сябе. Неўзабаве пачаў выступаць за юнацкія каманды гэтага клуба. У сезоне 2002/03 правёў адзін матч за рэзервовую каманду «Севільі» у другім дывізіёне чэмпіянату Іспаніі. У сезоне 2003/04 Рамас стаў іграком асноўнага складу дубля, прыняўшы ўдзел у 25 матчах і забіўшы адзін мяч.

У пачатку 2004 года тагачасны галоўны трэнер «Севільі» Хаакін Капарас перавёў Рамаса ў асноўны склад. 1 лютага 2004 года Рамас дэбютаваў у Прымеры ў матчы супраць «Дэпартыва» (0:1). Улетку таго ж года Серхіа стаў чэмпіёнам Еўропы ў складзе юнацкай зборнай Іспаніі для ігракоў не старэйшых за 19 гадоў. У сезоне 2004/05 Серхіа правёў у Ла-Лізе 31 матч і забіў 2 мяча, таксама ён гуляў у Кубку УЕФА, у прыватнасці сустракаўся з пецярбургскім «Зенітам». У канцы сезона Серхіа быў прызнаны іграком-адкрыццём чэмпіянату.

26 сакавіка 2005 года Рамас дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі, выйшаўшы на замену ў паядынку супраць зборнай Кітая (3:0) ва ўзросце 18 гадоў. Серхіа стаў першым футбалістам з 1941 года, які гуляў за зборную Іспаніі ў такім юным узросце: раней гэтага дамогся брамнік Хуан Акунья. Праз некаторы час Серхіа трапіў у стартавы склад на адборачны матч чэмпіянату свету 2006 года супраць зборнай Сербіі і Чарнагорыі. З тых часоў ён стаў асноўным абаронцам каманды Луіса Араганеса.

«Рэал»

Летам 2005 года мадрыдскі «Рэал» набыў Рамаса за 27 мільёны еўра. «Барселона» і «Манчэстэр Юнайтэд» таксама жадалі бачыць іграка ў сваім складзе. Ледзь менш, чым праз год пасля чэмпіянату свету 2006, Серхіа набыў першы буйны тытул у кар’еры, стаўшы ў складзе «Рэала» чэмпіёнам Іспаніі. У адборачным турніры Еўра-2008 Рамас прыняў удзел у 11 з 12 матчаў і забіў 2 галы.

У 2015 годзе пасля сыходу Ікера Касільяса стаў капітанам «Рэала».

«Пары Сен-Жэрмен»

У ліпені 2021 года, пакінуўшы «Рэал» па завяршэнні кантракта ў якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовае пагадненне з «Пары Сен-Жэрмен»[5].

Дасягненні

Клубныя

Іспанія «Рэал»

Францыя «Пары Сен-Жэрмен»:

Міжнародныя

Іспанія Іспанія

Зноскі

  1. Sergio Ramos // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. SERGIO RAMOS garcia // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Sergio Ramos García // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. 1 2 https://www.realmadrid.com/futbol/plantilla/sergio-ramos-garcia Праверана 11 кастрычніка 2018.
  5. Футбол. Серхио Рамос заключил двухлетний контракт с “Пари Сен-Жермен”. pressball.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Севілья
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья Атлетыка
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка