wd wp Пошук:

Дыега Арманда Марадона

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дыега Арманда Марадона (ісп.: Diego Armando Maradona; 30 кастрычніка 1960, Ланус, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна — 25 лістапада 2020, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны. Прызнаны адным з найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю.

Біяграфія

Выступаў за футбольныя клубы «Бока Хуніярс» (Аргенціна), «Барселона» (Іспанія), «Напалі» (Італія), «Севілья» (Іспанія).

На працягу доўгіх гадоў (з 1977 па 1994) ён быў лідарам нацыянальнай зборнай Аргенціны. У многім дзякуючы яго індывідуальнаму майстэрству аргенцінцы сталі чэмпіёнамі свету ў Мексіцы-1986, а ў 1990 годзе заваявалі серабро ЧС у Італіі. У складзе зборнай роднай краіны Марадона правёў 91 матч, забіўшы 34 мячы. Прафесійную кар’еру ён пачаў у 1976 годзе ў клубе «Аргенцінас Хуніярс» з Буэнас-Айрэса, затым гуляў у «Бока Хуніярс» (1981—1982), пасля чаго перабраўся ў Еўропу. У Старым Свеце Дыега ў складзе «Барселоны» стаў уладальнікам Суперкубка і Кубка Іспаніі, з «Напалі» двойчы выйграў чэмпіянат Італіі, нацыянальны Кубак і Суперкубак, а таксама стаў уладальнікам Кубка УЕФА. Пасля італьянскага этапу Марадона правёў адзін сезон у іспанскай «Севільі», а ў 1993 годзе завяршыў гульнявую кар’еру на радзіме ў «Бока Хуніярс»[6].

У якасці трэнера Дыега Марадона працаваў з 1994 года. Спачатку ён узначальваў аргенцінскія клубы «Тэкстыл Мандэю» і «Расінг», а з 2008 па 2010 быў настаўнікам нацыянальнай зборнай Аргенціны. На Чэмпіянаце свету 2010 года ў ПАР падапечныя Дыега Марадоны дайшлі да чвэрцьфіналу, у якім значна прайгралі камандзе Германіі (0:4). Завяршыўшы работу ў зборнай у хуткім часе пасля сусветнага першынства, Марадона доўгі час не трэніраваў, а ў 2011 годзе стаў настаўнікам клуба «Аль-Васл» з ААЭ. Прапрацаваўшы там крыху больш за год, Марадона пакінуў каманду і да мая 2017 года зноў не займаўся футбольнай дзейнасцю. Затым ён зноў прыехаў у ААЭ і стаў галоўным трэнерам клуба «Аль-Фуджайра», але зноў поспехаў не дабіўся і ў канцы красавіка 2018 года пакінуў сваю пасаду. За межамі футбольнага жыцця Дыега Марадона вядомы сваімі экстравагантнымі выказваннямі і ўчынкамі[6].

15 мая 2018 года Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», ён стаў старшынёй праўлення клуба. Кантракт падпісаны тэрмінам на тры гады[7]. Марадона мусіў пачаць выконваць свае абавязкі пасля заканчэння чэмпіянату свету ў Расіі[6]. 16 ліпеня 2018 года Дыега наведаў Брэст, дзе назіраў за матчам «Дынама» з салігорскім «Шахцёрам» (паражэнне 1:3), а на наступны дзень ад’ехаў у Аргенціну. У верасні 2018 года ўзначаліў клуб другога дывізіёна Мексікі «Дарадас»[8], застаўшыся «ганаровым прадстаўніком» беларускага клуба. У чэрвені 2019 года праз праблемы са здароўем пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Дарадас»[9].

У верасні 2019 года стаў галоўным трэнерам клуба «Хімнасія і Эсгрыма»[10]. У лістападзе 2019 года, пасля змены кіраўніцтва клуба, быў адпраўлены ў адстаўку[11], аднак неўзабаве адстаўка была адменена і Марадона вярнуўся да працы з камандай[12].

25 лістапада 2020 года Марадона памёр з-за раптоўнага[13] спынення сэрца[14]. Ускрыццё назвала прычынай смерці футбаліста востры ацёк лёгкіх, які быў выкліканы хранічнай сардэчнай недастатковасцю. Акрамя таго, у яго была выяўленая сардэчная паталогія — дылатацыйная кардыяміяпатыя[15]. У сувязі з яго смерцю ў краіне была абвешчана трохдзённая нацыянальная жалоба[16]. Кіраўніцтва клуба «Хімнасія і Эсгрыма», які стаў апошнім у трэнерскай кар’еры Дыега, у сваёй афіцыйнай заяве выказала яго родным і блізкім шчырыя спачуванні[17]. Цырымонія развітання з вялікім футбалістам адбылася 26 лістапада 2020 года ў Прэзідэнцкім палацы ў Буэнас-Айрэсе. На шляху да труны з’явілася чарга даўжынёй у сем кварталаў[18][19].

Зноскі

  1. Diego Maradona // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Diego Maradona // FBref.com
  3. Diego Maradona // https://autority.snk.sk/cgi-bin/koha/opac-authoritiesdetail.pl?marc=1&authid=200320
  4. https://www.clarin.com/zonales/conmocion-country-murio-maradona-recibimos-vecino-_0_JQopO_t9U.html
  5. Telefe Noticias DIEGO MARADONA: EL ADIÓS EN EL CEMENTERIO - Telefe Noticias — 2020. Праверана 27 лістапада 2020.
  6. 1 2 3 blr.belta.by
  7. nashaniva.by
  8. Мексиканский «Дорадос» объявил о подписании Марадоны. СМИ сообщают, что аргентинец покинул брестское «Динамо» (руск.)
  9. Марадона покинул пост тренера «Дорадос». Ему предстоят операции на плече и колене (руск.)
  10. Марадона возглавил «Химнасию», которая занимает последнее место в чемпионате Аргентины (руск.)
  11. Марадона отправлен в отставку из «Химнасия и Эсгрима» (руск.)
  12. Отставка Марадоны из «Химнасии» отменена (руск.)
  13. Ассоциация футбола Аргентины подтвердила смерть Марадоны: «Ты навсегда в наших сердцах» (нявызн.), sports.ru .
  14. Умер Диего Марадона (нявызн.), championat.com .
  15. Вскрытие показало точную причину смерти Диего Марадоны (нявызн.), championat.com . Праверана 28 лістапада 2020.
  16. В Аргентине объявлен трёхдневный траур в связи со смертью Марадоны (нявызн.), championat.com .
  17. Hasta siempre, Diego querido(нявызн.) . Club de Gimnasia y Esgrima La Plata (25 лістапада 2020). Праверана 25 лістапада 2020.
  18. Церемония прощания с Марадоной в президентском дворце будет длиться два дня. Ожидается 1 миллион посетителей (нявызн.). Csportbox.ru. Праверана 26 лістапада 2020.
  19. На церемонии прощания с Марадоной пострадало несколько фанатов (нявызн.). sportmk.ru (26 лістапада 2020). Праверана 26 лістапада 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Ігракі ФК Аргенцінас Хуніярс
Катэгорыя·Ігракі ФК Напалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Расінг Авельянеда
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·ФІФА 100
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Буэнас-Айрэс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ньюэлс Олд Бойз
Катэгорыя·Трэнеры ФК Гімнасія і Эсгрыма Ла-Плата
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК Аль-Васл
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тэкстыль Мандыю
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па футболе 1986
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Бока Хуніярс
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аргенціне
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Аргенціны
Катэгорыя·Трэнеры ФК Аль-Фуджайра
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дарадас дэ Сіналоа