wd wp Пошук:

Уэльва

Уэльва (ісп.: Huelva) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, цэнтр правінцыі Уэльва, у складзе аўтаномнай супольнасці Андалусіі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Вялікая Уэльва. Займае плошчу 149 км². Насельніцтва 149 310 чалавек (на 2010 год).

Заступнікам горада лічыцца святы Себасцьян.

З Уэльвы Хрыстафор Калумб адправіўся ў Амерыку.

Гісторыя

Горад быў уключаны ў склад рымскай правінцыі Бетыка. Арабы панавалі ў гэтым месцы з 712 па 1250 гады. У 1755 годзе горад зведаў моцныя разбурэнні ад Лісабонскага землетрасення. 4 лютага 1888 года іспанская армія адкрылі агонь па дэманстрантах на плошчы Рыа Тынта. Падчас Другой сусветнай вайны, горад быў цэнтрам шпіёнскай дзейнасці ў сувязі з размяшчэннем у горадзе вялікай брытанскай і нямецкай абшчын.

Спорт

Мясцовы футбольны клуб «Рэкрэатыва» з’яўляецца найстарэйшым у Іспаніі. Ён быў заснаваны ў 1889 годзе працаўнікамі Rio Tinto Group, брытанскай горназдабыўчай кампаніі.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Андалусіі
Катэгорыя·Уэльва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Уэльва
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)