wd wp Пошук:

Ураціслаў II

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ураціслаў.

Ураціслаў II (чэш. Vratislav II., 1035 — 14 студзеня 1092) — князь (з 1061 года) і кароль (з 1086 года) Чэхіі.

Біяграфія

Ураціслаў II паходзіў з роду Пржэмысловічаў. Сын Бржэціслава I і яго жонкі, Юдыт фон Швейнфурт з дому Бабенберг. Пасля смерці бацькі (у 1055) годзе Ураціслаў кіруе як удзельны князь з Оламаўца Маравіяй. Аднак у выніку звады са сваім старэйшым братам Спытыгневам II быў вымушаны бегчы ў Венгрыю. Пры дапамозе венгерскіх войскаў Ураціслаў неўзабаве вяртае сабе Маравію і Оламаўц. Пасля прымірэння са Спытыгневам і яго смерці ў 1061 годзе Ураціслаў II становіцца князем чэшскім і пераязджае ў Прагу.

На працягу ўсяго свайго кіравання Ураціславу даводзіцца змагацца з малодшымі братамі, асабліва з Ярамірам, які ў 1068 годзе стаў біскупам пражскім. Асаблівую ўвагу князь надаваў Маравіі. Падзяліўшы на 2 часткі, Ураціслаў аддаў яе як удзельныя княствы малодшым братам Конраду і Оце. Таксама дамогся ў 1063 годзе заснавання Оламаўцкага біскупства.

Сваю рэзідэнцыю Ураціслаў перанёс з Градчанаў у Вышаград. Праводзіў знешнюю палітыку, у значнай ступені заснаваную на заключэнні выгодных шлюбных саюзаў. Першай яго жонкай была венгерская прынцэса Адэльгейда. Пасля яе смерці Ураціслаў жэніцца другі раз на польскай прынцэсе Сватаве, аднак гэта не прывяло да паляпшэння складаных польска-чэшскіх адносін; на мяжы паміж дзвюма краінамі працягваліся ўзброеныя сутыкненні. У 1071 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых IV, васаламі якога з’яўляліся і Чэхія, і Польшча, запрасіў Ураціслава і польскага караля Баляслава II у Мейсен, дзе прымусіў іх заключыць мір. Зрэшты, неўзабаве Баляслаў арганізаваў набег на Чэхію, і Генрых збіраўся арганізаваць паход супраць Польшчы ў 1072 годзе, чаму перашкодзілі праблемы ў самой Германіі.

Тым часам Ураціслаў увязваецца ў германскія міжусобіцы на баку Генрыха IV. Чэшскія войскі ўдзельнічаюць у бітвах пры Хомбургу (1075) і Флархейме (1080) гадах, а таксама ў паходзе ў Італію. Да гэтых войнаў Ураціслава ўвесь час дадаваліся лакальныя войны на межах з Польшчай і з Сілезіяй. Пасля перамогі Генрыха над саксонскімі мяцежнікамі чэшскі князь атрымаў у лен у 1076 годзе Лужыцкую марку. Неўзабаве аднак імператар перадумаў і забраў ва Ураціслава Лужыцу, замяніўшы яе на Усходнюю марку (Аўстрыйскую). У 1085 годзе, праз тры гады кіравання ёю, Ураціслаў вымушаны быў і ад яе адмовіцца, атрымаўшы наўзамен каралеўскі тытул (у Чэхіі і Польшчы). Каралеўская ўлада Ураціслава над Польшчай з’яўлялася чыста намінальнай.

Каранацыя Ураціслава II

15 чэрвеня 1085 ці 1086 года[4] Ураціслаў II быў каранаваны як чэшскі кароль у Празе трырскім архібіскупам Эгільбертам. Канец яго кіравання адзначыўся варожасцю са старэйшым сынам і спадчыннікам Бржэціславам II.

Ураціслаў II памёр 1092 годзе ад няшчаснага выпадку, зваліўшыся з каня падчас палявання. У двух шлюбах у яго нарадзіліся 4 сыны, якія пасля смерці бацькі адразу ўступілі ў барацьбу за ўладу, і дачка Юдыта, якая выйшла замуж за Уладзіслава I Германа. Пахаваны кароль у Вышаградзе.

Зноскі

  1. Bohemia Праверана 15 студзеня 2022.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  4. Vratislav II. (ням.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пржэмысловічы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Празе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Багеміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Маркграфы майсенскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1032 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1035 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў выніку падзення з каня
Катэгорыя·Памерлі ў Багеміі
Катэгорыя·Дынастыя Пржэмысловічаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1092 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі чэшскія