wd wp Пошук:

Конрад I Брненскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Конрад.

Конрад I Ота (чэшск.: Konrád I. Brněnský, каля 1036 — 6 верасня 1092, Прага) — князь Брненскі ў 1054—1055 і 1061—1092, князь чэшскі у 1092 з дынастыі Пржэмысловічаў, трэці сын князя Бржэціслава I і яго жонка Юдыт фон Швейнфурт.

Біяграфія

Яшчэ пры жыцці бацькі, у 1054 годзе, Конрад атрымаў у долю Маравію, аднак па ўсшэсці на трон свайго старэйшага брата, Спытыгнева II, быў выкліканы ў Прагу і прызначаны кіраўніком княжацкім дваром.

Пасля смерці Спытыгнева і ўзыходжання іншага свайго брата, Ураціслава II, Конрад ізноў атрымаў ў валоданне частку Маравіі з Брно, а таксама Знойма1061 годзе). Кіраваў гэтымі тэрыторыямі на працягу 31 года, карыстаўся падтрымкай мясцовага дваранства, арганізаваў некалькі паходаў супраць Польшчы. У 1082 годзе ваяваў з аўстрыйскім маркграфам Леапольдам II.

Пасля смерці брата — Оты Оламаўцкага пад уладай Конрада апынулася ўся Маравія. Гэта здалося Ураціславу занадта небяспечным, і ён у 1090 годзе выступіў у паход супраць Конрада. Выратавалі становішча апошняга толькі рознагалоссі, якія ўзніклі паміж Ураціславам II і яго сынам Бржэціславам II. Пасроднікам паміж братамі выступіла жонка Конрада, якая прымірыла яго з каралём.

Пасля смерці Ураціслава князем чэшскім становіцца Конрад, аднак кіруе краінай усяго 8 месяцаў. Пакінуў пасля сябе сыноў Ольдржыха (Удальрыха) і Літальда, якія падзялілі яго ўладанні на Брненскі і Зноемскі ўдзелы.

Шлюб і дзеці

Жонка: Вірпірка (Хільдбурга). Існуе некалькі гіпотэз пра яе паходжанне. Паводле адной гіпотэзы яна была дачкой маркграфа Карынтыі і Істрыі Ульрыха I і Сафіі Венгерскай. Паводле іншай гіпотэзы яна была дачкой Сігарда VII (VIII), графа ў Хімгау, і Піліхільды. Дзеці:

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1011737906 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
  2. французская Вікіпедыя — 2001.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1011737906 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Князі брненскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1036 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Памерлі 6 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1092 годзе
Катэгорыя·Князі зноемскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Празе
Катэгорыя·Дынастыя Пржэмысловічаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1035 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Князі чэшскія
Катэгорыя·Пржэмысловічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу