wd wp Пошук:

Вышаград

Ратонда св. Марціна ў Вышаградзе. XI стагоддзе

Вы́шаград (чэшск.: Vyšehrad) — старажытная крэпасць (замак) і гістарычны раён Прагі. Размешчаны на ўзгорку над Влтавай на поўдзень ад цэнтра горада.

Крэпасць узведзена ў X стагоддзі. Традыцыйна лічыцца адным з першых цэнтраў чэшскай дзяржавы да ўзнікнення пабудаванага Пржэмыславічамі княжацкага Пражскага Града (пар. горад і Вышгарад у Кіеве, дзяцінец і Рурыкава гарадзішча ў Ноўгарадзе і іншыя падобныя «двайныя сістэмы» ў славянскіх гарадах). Лічылася раўнапраўнай з Пражскім Градам каралеўскай рэзідэнцыяй да часоў Карла IV (XIV стагоддзе). У 1420 узята гусітамі пад камандаваннем Яна Жыжкі. У межах горада з 1883.

У Вышаградзе размешчаныя гатычны сабор Свв. Пятра і Паўла, рэшткі старажытнай раманскай базілікі, а таксама найстарэйшы будынак Прагі — раманская ратонда Св. Марціна XI стагоддзя. Вышаградскія могілкі — месца пахавання знакамітых дзеячаў Чэхіі.

На Метрамосце, які вядзе на ўзгорак, размешчаная станцыя метро «Вышаград».

Глядзіце таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Крэпасці Чэхіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Чэхіі
Катэгорыя·Вышаград
Катэгорыя·З’явіліся ў X стагоддзі
Катэгорыя·X стагоддзе ў Празе
Катэгорыя·Раёны Прагі