wd wp Пошук:

Уладзіслаў I Герман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Уладзіслаў I.

Уладзіслаў I Герман (польск.: Władysław I Herman; 1043 — 4 чэрвеня 1102) — польскі князь (10791102), прадстаўнік дынастыі Пястаў.

Барацьба за сталец

Уладзіслаў I Герман быў сынам князя Польшчы Казіміра I Аднавіцеля і Дабранегі, дачкі Уладзіміра I, вялікага князя кіеўскага. У 1079 годзе ачольваў мяцеж буйной арыстакратыі супраць свайго старэйшага брата, караля Польшчы Баляслава II Смелага. Уладзіслаў дамогся змены ўлады і заняў польскі сталец.

У адрозненні ад сваіх папярэднікаў Уладзіслаў I не быў моцным і аўтарытарным кіраўніком і поўнасцю падпарадкаваўся дыктату магнатаў. Імкнучыся да мірных адносін з Свяшчэннай Рымскай імперыяй, Уладзіслаў Герман быў гатовы на адмову аб польскай самастойнасці, якая была з цяжкасцю здабыта яго папярэднікам: ён не прыняў каралеўскага тытулу і на працягу ўсяго часу свайго кіравання менаваўся князем Польшчы. У знешняй палітыцы Уладзіслава чакала нядоля: поўным крахам скончыліся походы ў Заходняе Памор’е. Адначасова ўзмацнілася тэндэнцыя да феадальнай раздробленасці: правінцыяльная шляхта выходзіць з-пад кантроля княжацкай улады, у войнах выкарыстоўваюцца толькі апалчэнне з памежных рэгіёнаў. Сам князь трапіў пад уплыў да аднаго з лідараў польскай знаці, ваеводы Сецеха.

Найбольш сепаратысцкія настроі з’явіліся ў Сілезіі. Ачольваў мясцовае дваранства старэйшы сын Уладзіслава Збігнеў. Абапіраючыся на ваенную дапамогу Чэхіі, Збігнеў захапіў у 1092 годзе Вроцлаў і стварыў у Сілезіі паўнезалежнае княства. Ваявода Сецех, які прадстаўляў цэнтральную ўладу, змог у хуткім часе дамовіцца з Чэхіяй і ў 1096 годзе разбіць Збігнева. Аднак Уладзіслаў Герман быў вымушаны пайсці на падзел польскай дзяржавы: па дамове 1097 года, князь перадаў Збігневу частку Вялікай Польшчы, а малодшаму сыну Баляславу — Сілезію. Сам Уладзіслаў I застаўся вярхоўным князем, галоўнакамандуючым войскам польскім, кіраўніком знешняй палітыкі і дзяржаўнай адміністрацыі. Але ўжо ў 1098 годзе вайна князя са сваімі сынамі аднавілася. Збігнеў і Баляслаў змаглі разбіць войска бацькі і ў 1099 годзе прымусілі яго да новага падзела краіны: Збігнеў атрымаў астатнюю частку Вялікай Польшчы, Куявію і Серадзка-Ленчыцкія землі, а Баляслаў — Малую Польшчу разам з Кракавам. У выніку пад уладай князя Уладзіслава засталася толькі Мазовія. Высілкамі братоў таксама быў змешчаны ваявода Сецех — лідар цэнтралісцкай партыі.

Папярэднік:
Баляслаў II Смелы
Князь польскі
10791102
Пераемнік:
Збігнеў,
Баляслаў III Крывавусны

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Памерлі ў 1102 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1043 годзе
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Плоцку
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Князі польскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Плоцку