wd wp Пошук:

Баляслаў II Смелы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баляслаў II.

Баляслаў II Смелы (польск.: Bolesław II Śmiały, 1042 — 2 красавіка 1081) — князь Польшчы з 1058 года, кароль Польшчы з 1076 года. Прадстаўнік дынастыі Пястаў, быў сынам князя польскага Казіміра I Аднавіцеля і Дабранегі, сястры Яраслава Уладзіміравіча, вялікага князя кіеўскага.

Баляслаў праводзіў знешнюю палітыку ў традыцыях свайго прадзеда, Баляслава I Храбрага. Неаднойчы ўмешваўся ва ўнутраную палітыку суседзяў, як то Венгрыі, калі ён аказваў ваенную дапамогу герцагу Беле супраць караля Андрэ I у 1057 годзе, а пазней, у 1074 годзе, дапамог Гезе скінуць са стальца караля Каламана. Абапіраючыся на саюз з Венгрыяй і Кіеўскай Руссю, Баляслаў II у 1061 годзе ўмяшаўся ў міжусобіцу ў Чэхіі, але пацярпеў паражэнне. Пасля выгнання ў 1068 годзе з Кіева вялікага князя Ізяслава, Баляслаў на наступны год здзейсніў паход на Кіеў і жорстка расправіўся з ворагамі Ізяслава.

Узмацненню міжнароднага прэстыжу польскай дзяржавы спрыяла таксама ўмяшанне Баляслава ў барацьбу за інвестытуру паміж імператарам Генрыхам IV і Папам Рымскім Рыгорам VII. Баляслаў выступіў на баку апошняга: у 1072 годзе адмовіўся плаціць даніну імператару і аб’явіў аб незалежнасці Польшчы, а ў 1074 годзе прызнаў польскую дзяржаву ленам папскага прастола. За гэта на наступны год Баляслаў атрымаў карону ад папы і стаў такім чынам каралём польскім.

У канцы 1070-х гадоў абвастрыліся ўнутраныя і знешнія праблемы Польшчы. Спробы Баляслава вярнуць да каралеўства Заходняе Памор’е поспехам не скончыліся. У 1077 годзе Баляслаў рушыў на Кіеў, бо Ізяслаў зноў страціў там уладу. Горад быў узяты, а Ізяслаў зноў стаў князем кіеўскім. Аднак, як толькі польскія войскі сышлі, супраць Ізяслава выступілі ворагі і забілі яго. Асноўная праблема была ва ўзмацненні незалежнасці польскай арыстакратыі, якую падтрымлівалі Чэхія і Свяшчэнная Рымская імперыя. Пасля катавання Баляславам біскупа кракаўскага Станіслава, якога абвінавачвалі ў здрадзе, у краіне пачаўся мяцеж магнатаў. На чале паўстання стаў малодшы брат караля Уладзіслаў I Герман. У 1079 годзе Баляслаў быў скінуты са стальца і выгнаны з Польшчы. Свой прытулак ён знайшоў у Венгрыі, дзе памёр праз два гады.

Папярэднік:
Казімір I Аднавіцель
Князь польскі
з 1076 года — Кароль Польскі

10581079
Пераемнік:
Уладзіслаў I Герман

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1042 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 2 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Каралі польскія
Катэгорыя·Памерлі ў зямлі Карынтыя
Катэгорыя·Князі польскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1081 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Венгрыі
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы