wd wp Пошук:

Калоідная хімія

Калóідная хі́мія (стар.-грэч.: κόλλα — клей) — традыцыйная назва фізічнай хіміі дысперсных сістэм і паверхневых з’яваў, якія ўзнікаюць на мяжы падзелу фаз.

Часцей за ўсё аб’eктам вывучэння ў калoіднай хіміі з’яўляюцца такія сістэмы (дысперсіі), у якіх адно мелкараздробненае рэчыва — дысперсная фаза — раўнамерна размеркавана ў іншай (дысперсійным асяроддзі)

У калoiдных сістэмах памер часціц дысперснай фазы складае 10−9-10−7 м, г.зн. ляжыць у інтэрвале ад нанаметраў да дзеляў мікраметраў. Гэтая вобласць пераўзыходзіць памер тыповай малой малекулы, але ж менш памеру аб’екта, бачнага ў звычайным аптычным мікраскопе.

Калоіднай хімія — навука аб дысперсных сістэмах і паверхневых з’явах. Вывучае адгезію, адсорбцыю, змочванне, каагуляцыю, электрафарэз. Распрацоўвае тэхналогіі будаўнічых матэрыялаў, бурэнне горных парод, зол-гель тэхналогіі. Адыгрывае фундаментальную ролю ў нанатэхналогіі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы да фарматавання
Катэгорыя·Фізічная хімія
Катэгорыя·Калоідная хімія
Катэгорыя·Раздзелы хіміі