wd wp Пошук:

Рыгор Лазаравіч Старобінец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Старобінец. Рыгор Лазаравіч Старобінец (14 мая 1910, г. Беразіно, Мінская вобласць — 10 лістапада 2001) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт АН РБ (1969), доктар хімічных навук (1955), прафесар (1956), Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980).

Біяграфія

Пасля заканчэння Барысаўскага педагагічнага тэхнікума з 1929 г. працаваў настаўнікам у няпоўнай сярэдняй школе гарадскога пасёлка Халопенічы, Мінскай вобласці.

У 1932 г. паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля заканчэння навучання ў 1937 г. — у аспірантуру пры універсітэце па спецыяльнасці «фізічная і калоіднай хімія». За час навучання ў аспірантуры Старобінец выканаў арыгінальныя даследаванні ў галіне будовы адсарбцыйных слаёў у няводных асяроддзях.

Займаўся вывучэннем экстракцыйных працэсаў: тэрмадынамікі экстракцыі, экстракцыйнага падзелу і ачысткі прамыслова важных арганічных злучэнняў. Аўтар больш за 600 навуковых публікацый, больш за 60 аўтарскіх пасведчанняў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беразіне
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе