wd wp Пошук:

Уладзімір Леанідавіч Абушэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абушэнка. Уладзі́мір Леані́давіч Абушэ́нка (22 красавіка 1957 года, Пінск, Беларуская ССР — 26 верасня 2015 года, Ратамка, Рэспубліка Беларусь) — беларускі сацыёлаг і сацыяльны філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1985), дацэнт (1991).

Біяграфія

У 1974—1979 гадах вучыўся на аддзяленні філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ). Са жніўня 1979 года па лістапад 1981 года працаваў выкладчыкам кафедры філасофіі Беларускага політэхнічнага інстытута.

З лістапада 1981 года па снежань 1984 года з’яўляўся аспірантам Інстытута сацыялагічных даследаванняў АН СССР (цяпер — Інстытут сацыялогіі РАН) (навуковы кіраўнік — доктар філасофскіх навук, прафесар І. Т. Лявыкін). У 1985 годзе паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму «Проблемы построения системы показателей духовной деятельности личности в концепции социалистического образа жизни. (Теоретико-методологический аспект)» (дыплом ФС № 006650, выдадзены ВАК пры СМ СССР на аснове рашэння Савета ІСД АН СССР ад 26.06.1985[1]).

Са студзеня 1985 года па люты 1990 года працаваў спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам, а затым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце філасофіі і права АН БССР у аддзеле тэорыі сацыялогіі пад кіраўніцтвам доктара філасофскіх навук, прафесара Я. М. Бабосава.

У лютым—сакавіку 1990 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у новаствораным Інстытуце сацыялогіі АН БССР (цяпер — НАН Беларусі) у аддзеле сацыялогіі культуры, які ўзначальваў доктар філасофскіх навук, прафесар Э. К. Дарашкевіч.

З красавіка 1990 года па красавік 2002 года быў дацэнтам кафедры сацыялогіі БДУ. У 1991 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта (атэстат ДЦ № 038743, выдадзены на падставе рашэння Дзяржаўнага камітэта СССР па народнай адукацыі ад 04.07.1991[1]). З красавіка 2002 года працаваў дацэнтам па сумяшчальніцтве на гэтай жа кафедры.

З красавіка 2002 года і да апошніх дзён жыцця займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі па навуковай працы (у красавіку—снежні 2008 года выконваў абавязкі дырэктара Інстытута)[2].

Быў членам рэдкалегіі (аддзел сацыялогіі) Міжнароднага часопіса сацыяльных і гуманітарных навук «Личность. Культура. Общество» (Масква, ISSN 1606-951X)[2], членам навуковага савета часопіса «Палітычная сфера» (Мінск, ISSN 1819-3625)[3]. З’яўляўся ўдзельнікам міжнароднага праекта «Гуманітарная энцыклапедыя» (галоўны рэдактар праекта — А. А. Грыцанаў) Мінскай філасофскай школы[4].

Уваходзіў у склад Экспертнай рады намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі» Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі[5].

Навуковыя інтарэсы

Культурсацыялогія, тэарэтычная сацыялогія, сацыялогія веды[2], сацыялогія і сацыяльная думка Лацінскай Амерыкі, гісторыя грамадска-палітычнай думкі ў Беларусі[6].

Выкладчыцкая дзейнасць

У межах выкладчыцкай дзейнасці чытаў курсы: «Тэарэтычная сацыялогія», «Сацыялогія культуры». У розныя часы таксама чытаў курсы: «Метадалогія і методыка сацыялагічных даследаванняў», «Гісторыя сацыялогіі», «Сацыялогія адукацыі», «Сацыялогія веды»[1].

Пад навуковым кіраўніцтвам У. Л. Абушэнкі паспяхова абараніліся аспіранты: І. М. Красаўцава (тэма дысертацыі: «Методологические проблемы социологии чтения», 1998), С. А. Радзівонава (тэма дысертацыі: «Повседневность как поле презентации и репрезентации социальной реальности», 2002), А. А. Шэлест (тэма дысертацыі: «Становление новых типов религиозности в условиях социокультурных трансформаций», 2006)[1] і А. У. Камароўскі (тэма дысертацыі: «Методология немецкого неовеберианства в социологическом изучении культуры», 2015)[7].

Смерць

Памёр на сваім лецішчы ў Ратамцы 26 верасня 2015 года на 59-м годзе жыцця[8][9].

Развітанне з нябожчыкам адбылося 30 верасня. Пасля крэмацыі быў пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Памяць

3 кастрычніка 2015 года ў Каўнасе (Літва) падчас адкрыцця цырымоніі надання Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі памяць вучонага ўдзельнікі Кангрэса ўшанавалі хвілінай маўчання. Прамову ў памяць пра У. Л. Абушэнку прамовіў філосаф і метадолаг У. У. Мацкевіч[10].

У сакавіку 2016 года ў выдавецтве НАН Беларусі «Беларуская навука» пабачыў свет зборнік работ У. Л. Абушэнкі, падрыхтаваны вучнем вучонага А. У. Камароўскім: «Основания культурсоциологии: избранные труды» (Мінск, 2016. — ISBN 978-985-08-1981-9). У зборнік былі ўключаны выбраныя працы У. Л. Абушэнкі па гісторыі і тэорыі сацыялогіі, культурсацыялогіі і сацыяльнай тэорыі, даследаванні сацыяльнай і нацыянальнай ідэнтычнасці[11]. Прэзентацыя кнігі адбылася 29 красавіка 2016 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя. Я. Коласа НАН Беларусі[12].

У канцы жніўня 2016 года вучнямі У. Л. Абушэнкі была абвешчана краўдсорсінгавая ініцыятыва па падрыхтоўцы да выдання аўтарскага курса лекцый, прачытанага вучоным у рамках магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі ў 2009/2010 навучальным годзе. Збор сродкаў на выданне кнігі праводзіўся з дапамогай краўдфандынга[13]. Прэзентацыя кнігі, якая была выдадзена пад назвай «Современная социология: проблемы, рамки, основания» (ISBN 978-985-7051-22-9), адбылася 30 лістапада 2016 года ў Мінску[14].

24 верасня 2016 года ў рамках «Тыдня беларускага мыслення» (цыкла мерапрыемстваў, падчас якіх былі прадстаўлены вынікі развіцця філасофскай і інтэлектуальнай думкі Беларусі за апошнія 30 гадоў) у Мінску адбыліся:

Бібліяграфія

Аўтар больш за 400 навуковых публікацый[2][11]. Найважнейшыя з іх:

Кнігі

Калектыўныя манаграфіі

Артыкулы ў зборніках

Артыкулы ў часопісах

Артыкулы ў слоўніках і энцыклапедыях

Навучальныя дапаможнікі

Іншыя тэксты

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Абушенко Владимир Леонидович [Электронный ресурс] // Персоналии белорусской социологии. — Электронный справочник. — 01.05.2009. — Дата доступа: 23.04.2015. — Режим доступа: http://soc-by.livejournal.com/23252.html, свободный. — Загл. с экрана.
  2. 1 2 3 4 Абушенко Владимир Леонидович [Электронный ресурс] // Институт социологии НАН Беларуси. — Официальный веб-сайт ИС НАНБ. — Дата доступа: 23.04.2015. — Режим доступа: http://socio.bas-net.by/persdetailed.php?id=1 Архівавана 29 верасня 2015., свободный. — Загл. с экрана.
  3. Рэдакцыйная і навуковая рада [Электронны рэсурс] // Палітычная сфера. — Вэб-сайт часопіса. — Дата доступу: 23.04.2015. — Рэжым доступу: http://journal.palityka.org/rada/ Архівавана 30 чэрвеня 2019., вольны. — Загал. з экрана.
  4. Грицанов А. А. Философия Беларуси [Электронный ресурс] // Наше мнение. — Экспертное сообщество Беларуси. — 16.02.2005. — Дата доступа: 23.04.2015. — Режим доступа: http://nmnby.eu/news/express/2193.html, свободный. — Загл. с экрана.
  5. Прэмія Кангрэса [Электронны рэсурс] // Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. — Вэб-сайт Кангрэса. — Дата доступу: 01.04.2016. — Рэжым доступу: http://icbs.palityka.org/category/premija-kanhresa/, вольны. — Загал. з экрана.
  6. Радионова С. А. Абушенко Владимир Леонидович // Социология. Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов и др. — Мн., 2003 [Электронный ресурс] // Национальная энциклопедическая служба России. — Дата доступа: 23.04.2015. — Режим доступа: http://voluntary.ru/dictionary/568/word/abushenko-vladimir-leonidovich, свободный. — Загл. с экрана.
  7. Объявление о защите диссертации на сайте ВАК. Комаровский Андрей Владимирович [Электронный ресурс] // Высшая аттестационная комиссия Республики Беларусь. — Официальный сайт ВАК РБ. — 19.03.2015. — Дата доступа: 27.06.2015. — Режим доступа: http://www.vak.org.by/index.php?go=Notice&file=print&id=22513 Архівавана 30 чэрвеня 2015., свободный. — Загл. с экрана.
  8. Памёр беларускі сацыёлаг Уладзімір Абушэнка [Электронны рэсурс] // «Наша Ніва». — Вэб-сайт газеты. — 28.09.2015. — Дата доступу: 28.09.2015. — Рэжым доступу: http://nashaniva.by/?c=ar&i=157079, вольны. — Загал. з экрана.
  9. Памяти Владимира Леонидовича Абушенко [Электронный ресурс] // Институт социологии НАН Беларуси. — Официальный веб-сайт ИС НАНБ. — Дата доступа: 29.09.2015. — Режим доступа: http://socio.bas-net.by/newsdetailed.php?id=270 Архівавана 29 верасня 2015., свободный. — Загл. с экрана.
  10. 3.10.2015 — Прэмія Кангрэса [Электронны рэсурс] // TheICBS. — Канал Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў YouTube. — 30.11.2015. — Дата доступу: 02.04.2016. — Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=JrAhW6Pu_e4, вольны. — Загал. з экрана.
  11. 1 2 Абушенко В. Л. Основания культурсоциологии: избранные труды / В. Л. Абушенко; сост. А. В. Комаровский. — Мн.: Беларуская навука, 2016. — 497 с. — ISBN 978-985-08-1981-9.
  12. Состоялась презентация книги В. Л. Абушенко «Основания культурсоциологии» [Электронный ресурс] // Национальная академия наук Беларуси. — Официальный веб-сайт НАН Беларуси. — 02.05.2016. — Дата доступа: 03.10.2016. — Режим доступа: http://nasb.gov.by/rus/news/1002/, свободный. — Загл. с экрана.
  13. Издание курса лекций Владимира Абушенко [Электронный ресурс] // Talaka.by. — Краудфандинговая платформа. — 23.08.2016. — Дата доступа: 26.08.2016. — Режим доступа: http://www.talaka.by/projects/1426/overview Архівавана 7 верасня 2016., свободный. — Загл. с экрана.
  14. Мацкевич В. Жизненная стратегия творческой личности (Фото и видео) [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 03.12.2016. — Дата доступа: 29.12.2016. — Режим доступа: https://eurobelarus.info/news/society/2016/12/03/zhiznennaya-strategiya-tvorcheskoy-lichnosti.html, свободный. — Загл. с экрана.
  15. Ігар Бабкоў: Абушэнка: рэканструкцыя ідэі (24.09.2016) [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Лятучага ўніверсітэта ў YouTube. — 27.09.2016. — Дата доступу: 03.10.2016. — Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=UbZjvX0mWXM, вольны. — Загал. з экрана.
  16. Тыдзень беларускага мыслення: дыскусія «Сучаснасць і сацыялогія Уладзіміра Абушэнкі» (24.09.2016) [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Лятучага ўніверсітэта ў YouTube. — 27.09.2016. — Дата доступу: 03.10.2016. — Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=TbsmewCsSYE, вольны. — Загал. з экрана.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (15):
Выкладчыкі БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Пінску
Філосафы Беларусі
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1957 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Мінскім раёне
Сацыёлагі Беларусі
Нарадзіліся 22 красавіка
Асобы
Памерлі 26 верасня
Памерлі ў 2015 годзе
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ