wd wp Пошук:

Аксана Аляксееўна Шэлест

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэлест.

Акса́на Аляксе́еўна Шэ́лест (нар. 21 сакавіка 1979 года, Мінск) — беларускі сацыёлаг і метадолаг(руск.) бел.. Кандыдат сацыялагічных навук (PhD) (2007). Эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій (2009), старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (2010). Першы лаўрэат Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі» (2013).

Біяграфія

У 2002 годзе скончыла аддзяленне сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2][3].

З лістапада 2002 года па травень 2009 года навучалася і працавала ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: у 2002—2005 гадах — аспірант; у 2005—2007 гадах — загадчык сектара методыкі і практыкі аператыўных даследаванняў; з траўня 2007 года па травень 2008 года выконвала абавязкі вучонага сакратара; з траўня 2007 года па травень 2009 года — загадчык аддзела тэхналогій сацыялагічных даследаванняў[2][3].

У 2006 годзе паспяхова абараніла ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук (PhD) на тэму «Станаўленне новых тыпаў рэлігійнасці ва ўмовах сацыякультурных трансфармацый» (навуковы кіраўнік — У. Л. Абушэнка)[2]. Абарона дысертацыі была ўхвалена ВАК Беларусі ў студзені 2007 года[4].

З чэрвеня 2009 года — эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ; Мінск). З’яўляецца сталым удзельнікам Мінскага метадалагічнага семінара, арганізацыйна-дзейнасных гульняў(руск.) бел. ды інш. мерапрыемстваў і накірункаў дзейнасці АГТ[2][3].

З сакавіка 2010 года — старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі[3]. З’яўляецца аўтарам, кіраўніком і выканаўцам шэрагу даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі ды інш.[5]

Сферы даследчых інтарэсаў: СМД-метадалогія(руск.) бел.; грамадская думка, сацыяльная тэорыя, сацыяльная камунікацыя і камунікатыўныя тэхналогіі, метадалогія і методыка сацыялагічных даследаванняў; сацыяльны канструктывізм, трансфармацыя рэлігійнасці[2][3][6].

А. А. Шэлест падчас цырымоніі надання Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Каўнас, 12 кастрычніка 2013 года).

А. А. Шэлест разам з І. В. Лашук з’яўляюцца першымі ў гісторыі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі лаўрэатамі ў намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі». Прэмія была ўручана ў 2013 годзе падчас III Кангрэса за артыкул «Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў» Архівавана 18 студзеня 2021. (быў апублікаваны ў часопісе «Палітычная сфера», 2011, № 16—17)[7].

Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта, у розныя гады чытала аўтарскія курсы: «Праграмаванне сацыягуманітарных даследаванняў» (2011—2012), «Метады збору эмпірычных дадзеных у сацыягуманітарных даследаваннях: ад падстаў да тэхнік і працэдур» (2012—2013), «Фарміраванне і вывучэнне грамадскай думкі» (2013—2014)[6].

У межах грамадскай дзейнасці ёсць удзельнікам Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[8]. У 2013—2015 гады, як прадстаўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій—Цэнтра сацыяльных інавацый, двойчы абіралася ў склад Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці(англ.) бел. Усходняга партнёрства[9].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 2 студзеня 2022.
  2. 1 2 3 4 5 Шелест Оксана Алексеевна // «Персоналии белорусской социологии». Электронный справочник [Электронный ресурс] // «Живой журнал». — Блог-платформа. — 22.06.2009. — Дата доступа: 17.03.2016. — Режим доступа: http://soc-by.livejournal.com/55740.html, свободный. — Загл. с экрана.
  3. 1 2 3 4 5 Аксана Шэлест [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — Дата доступу: 17.03.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/names/Aksana-Shelest.html, вольны. — Загал. з экрана.
  4. Сведения о диссертациях, по которым ВАК приняты положительные решения (январь—июль 2007 года) [Электронный ресурс] // Высшая аттестационная комиссия Беларуси. — Веб-сайт ВАК Беларуси. — 23.08.2007. — Дата доступа: 17.03.2016. — Режим доступа: http://journal.vak.org.by/index.php?go=Pages&id=103&in=view(недаступная+спасылка), свободный. — Загл. с экрана.
  5. Гл.: Даследаванні [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — Дата доступу: 17.03.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/library/publication/?themaLibraryID=1, вольны. — Загал. з экрана.
  6. 1 2 Аксана Шэлест [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Вэб-сайт Лятучага ўніверсітэта. — Дата доступу: 17.03.2016. — Рэжым доступу: http://fly-uni.org/content/aksana-shelest, вольны. — Загал. з экрана.
  7. Вынікі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў 2013 годзе [Электронны рэсурс] // Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. — Вэб-сайт Кангрэса. — 10.10.2013. — Дата доступу: 17.03.2016. — Рэжым доступу: http://icbs.palityka.org/premija-kanhresa/vyiniki-premii-mizhnarodnaga-kangresa-dasledchyikau-belarusi-u-2013-godze/ Архівавана 5 сакавіка 2016., вольны. — Загал. з экрана.
  8. Гл.: О нас в медиа [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Служба информации «ЕвроБеларусь». — Дата доступа: 17.03.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/?NewsThemaID=6, свободный. — Загл. с экрана.
  9. В Национальной платформе произошла смена руководства [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Служба информации «ЕвроБеларусь». — 01.06.2013. — Дата доступа: 17.03.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2013/06/01/v-natsional-noy-platforme-proizoshla-smena-rukovodstva.html, свободный. — Загл. с экрана; Новым председателем Координационного комитета БНП стал Андрей Егоров [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Служба информации «ЕвроБеларусь». — 21.06.2014. — Дата доступа: 17.03.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2014/06/21/novym-predsedatelem-koordinatsionnogo-komiteta-bnp-stal-andrey-egorov.html, свободный. — Загл. с экрана.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Сацыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе