wd wp Пошук:

Альберт Мікалаевіч Елсукоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Елсукоў. Альберт Мікалаевіч Елсуко́ў (9 снежня 1936 — 6 сакавіка 2014) — беларускі сацыёлаг і філосаф. Доктар філасофскіх навук (1985), прафесар (1988). Спецыяліст у галіне гісторыі і метадалогіі навукі, тэорыі і гісторыі сацыялогіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Архангельску. У 1963 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна, у 1969 — аспірантуру філасофскага факультэта МДУ ім. М. В. Ламаносава, дзе падрыхтаваў і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Праблема тлумачэння ў сацыяльна-гістарычным даследаванні».

З 1973 г. на выкладчыцкай працы ў БДУ. У 1985 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Метадалагічныя праблемы фарміравання навуковага факту», з 1988 — прафесар. У гэтым жа годзе ён быў прызначаны загадчыкам кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі прыродазнаўчых факультэтаў БДУ.

У 1989—1997 гг. — дэкан новастворанага філасофска-эканамічнага факультэта БДУ, адначасова ў 1989—2003 — загадчык кафедры сацыялогіі БДУ, у 2003—2014 — прафесар гэтай кафедры.

Член Вышэйшага кансультатыўнага савета Беларускага грамадскага аб’яднання «Сацыялагічнае таварыства», член Міжнароднага рэдакцыйнага савета навукова-тэарэтычнага часопіса «Сацыялогія», член рэдкалегіі часопіса «Гуманітарна-эканамічны веснік», член Дзяржаўнай камісіі па ліцэнзаванню сацыялагічных даследаванняў.

Навуковы ўклад

Навуковыя інтарэсы А. М. Елсукова былі звязаныя з праблемамі гісторыі і метадалогіі навуковага пазнання, тэорыі і гісторыі сацыялогіі.

Пры непасрэдным удзеле А. М. Елсукова ў 1989 у БДУ быў адкрыты філасофска-эканамічны факультэт (з 1999 — факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ), а пры яго непасрэдным удзеле — першая ў рэспубліцы кафедра сацыялогіі. Гэта дало пачатак інстытуцыяналізацыі ўніверсітэцкай сацыялагічнай навукі ў Беларусі.

Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле А. М. Елсукова быў ажыццёўлены праект «ТЭМПУС», вынікам якога стала адкрыццё новага аддзялення на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ — аддзялення сацыяльнай камунікацыі і кафедры сацыяльнай камунікацыі. А. М. Елсукоў сфарміраваў навуковую школу ў галіне метадалогіі і гісторыі сацыялагічных ведаў, падрыхтаваў больш за 20 кандыдатаў навук.

Выбраная бібліяграфія

Крыніцы

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Сацыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Архангельску
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Філосафы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»