wd wp Пошук:

Уладзімір Елісеевіч Лабанок

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лабанок.

Уладзі́мір Елісе́евіч Лабано́к (20 чэрвеня (3 ліпеня) 1907 в. Востраў — 4 лістапада 1984) — беларускі дзяржаўны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Востраў (сучасны Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).

У 1926 г. скончыў Дукорскую сямігадовую школу з сельскагаспадарчым ухілам.

У 1931 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1931 года працаваў на пасадзе агранома, памочніка Народнага Камісара земляробства Беларускай ССР, а з 1933 года — на пасадзе агранома-эканаміста ўпаўнаважанага Народнага Камісарыята саўгасаў СССР па БССР.

З 1939 года — дырэктар Смалянскага сельскагаспадарчага тэхнікума Віцебскай вобласці БССР. З 1941 года — першы сакратар Лепельскага РК КП(б)Б.

Вялікая Айчынная вайна

Са снежня 1941 па чэрвень 1944 года 1-ы сакратар Лепельскага падпольнага райкома КП(б)Б. З сакавіка 1942 года У. Е. Лабанок камандзір партызанскага атрада, са снежня 1942 — камісар Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубрава», з ліпеня 1943 года — камандзір Лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна. У снежні 1943 года узначаліў аператыўную групу ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне.

У мірны час

З 1944 года займаў пасады ў апараце ЦК КПБ, старшыні Полацкага і Гомельскага аблвыканкамаў, 1-га сакратара Палескага і Віцебскага (верасень 1956 — красавік 1962)[1] абкамаў КПБ.

З 1962 года на пасадзе 1-га намесніка старшыні Савета міністраў БССР і адначасова міністр вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў, з 1974 — намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі ЦК КПСС, Член ЦК КП Беларусі з 1949 года, кандыдат у члены бюро ЦК КПБ з 1962 і 1976 гадоў, член бюро ЦК КПБ у 1966—1976. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 3, 6—10 скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2—10-га скліканняў, у 1968—1974 гадах займаў пасаду Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.

Узнагароды

Творы

Ушанаванне памяці

У мінскім мікрараёне Сухарава адна з вуліц носіць імя Уладзіміра Лабанка, таксама яго імём названа вуліца ў Лепелі, саўгас-тэхнікум у горадзе Мар’іна Горка Мінскай вобласці, Лепельская сярэдняя школа № 1, музей народнай славы ў пасёлку Ушачы.

У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1986 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (сілумін; скульпт. І. Глебаў)[2].

Зноскі

  1. Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 112, 113. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (60):
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Першыя сакратары Палескага абкама КП Беларусі
Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Члены ЦК КПБ
Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Выпускнікі Дукорскай сярэдняй школы
Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Міністры БССР
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
Дзяржаўныя дзеячы БССР
Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Першыя сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі
Кавалеры ордэна Леніна
Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Нарадзіліся ў 1907 годзе
Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ганаровыя грамадзяне Ушацкага раёна
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Памерлі ў 1984 годзе
Памерлі 4 лістапада
Члены КПСС
Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Палкоўнікі СССР
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Нарадзіліся 3 ліпеня
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Другія сакратары Палескага абкама КП Беларусі
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Асобы
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Постаці СССР
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Героі Савецкага Саюза
Першыя сакратары райкамаў КПБ
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Памерлі ў Мінску
Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»