wd wp Пошук:

Уладзімір Андрэевіч Бабкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабкоў. Уладзімір Андрэевіч Бабко́ў[1] (нар. 22 лютага 1939) — гісторык і палітолаг, доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1983), член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Салтанаўка[2] (Жлобінскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў літработнікам, загадчыкам аддзела шэрагу раённых і рэспубліканскіх газет, карэспандэнтам Дзяржаўнага камітэта БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні. У 1969 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі і абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1969—1990 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ на пасадах старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка сектара[3]. З 1991 года галоўны навуковы супрацоўнік Аддзела навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках Акадэміі навук Беларусі. У 1992—2002 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедры і адначасова (з 1993 года[3]) дырэктар Мінскага навукова-даследчага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем. З 2007 года галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2011 года У. А. Бабкоў на пасадзе загадчыка кафедры «Паліталогія, сацыялогія і сацыяльнае кіраванне» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[4], з 2019 — кафедры «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці»[5]. 3 1 снежня 2021 — прафесар кафедры «Сацыяльнае кіраванне» таго ж факультэта.[6]

Навуковая і грамадская дзейнасць

Працы па праблемах гісторыі, партыйнага будаўніцтва КПСС і КПБ, паліталогіі і рэгіянальнай палітыкі. Даследаванні ў галіне праблем жыццядзейнасці КПСС і КПБ, гісторыі стварэння і функцыянавання ў сучасным беларускім грамадстве іншых палітычных партый і рухаў. У шэрагу прац даецца аналіз характару палітычных працэсаў у сучасным беларускім грамадстве, разгляд праблем узаемадзеяння ўлады і насельніцтва, стварэння эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага будаўніцтва, навуковы аналіз стану і перспектыў развіцця беларуска-расійскіх адносін[3].

Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі палітычных навук з 1993[7] года.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку аўтар і сааўтар 14[3] манаграфій. Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. Беларусь, 1995
  2. Паводле сайтаў НАН Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — на станцыі Салтанаўка
  3. 1 2 3 4 Члены-карэспандэнты: БАБКОЎ Уладзімір Андрэевіч // НАН Беларусі
  4. Бабкоў Уладзімір Андрэевіч, доктар гістарычных навук / Вучоныя Беларусі // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  5. ФАКУЛЬТЕТ ТЕХНОЛОГИЙ УПРАВЛЕНИЯ И ГУМАНИТАРИЗАЦИИ — Кафедра «История» — История кафедры
  6. Бобков Владимир Андреевич
  7. Этапы большого пути (К 80-летию Владимира Андреевича БОБКОВА) // Вести БНТУ, № 3 от 4 Марта 2019 (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Палітолагі СССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў