wd wp Пошук:

Пётр Георгіевіч Нікіценка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікіценка. Пётр Георгіевіч Нікіценка (2 студзеня 1943, в. Жыгалава, Віцебскі раён) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000).

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1969). У 1967—1983 гг. на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце. У 1983—1990 гг. намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце, в.а. дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце — прарэктар БДУ. У 1990—1995 гг. першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама, старшыня камітэта эканомікі. Адначасова ў 1983—1995 гг. дацэнт, прафесар кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце, прафесар кафедры, загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра. У 1998—2010 гг. дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі, адначасова з 2002 загадчык кафедры Беларускага інстытута правазнаўства, у 2002—2009 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, член Прэзідыума НАН Беларусі. З 2010 саветнік Прэзідыума НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне нацыянальнай бяспекі, дзяржаўнага кіравання і будаўніцтва, навукова-тэхнічнага, інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці назапашвання капіталу, фондаў і інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці. Даследаванні па праблемах назапашвання і эфектыўнасці грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі эканамічнай ўзаемасувязі прыроды, чалавека і грамадства з’яўляюцца укладам у распрацоўку тэорыі, метадалогіі і методыкі ўстойлівага развіцця ў рэгіянальна-галіновым аспекце. Распрацаваў эканоміка-матэматычную макрамадэль грамадскага ўзнаўлення наасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення.

Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2001 г.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 33 манаграфій.

Асноўныя працы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне