wd wp Пошук:

Тэракт у Ніцы

Тэрарыстычны акт у Ніцы адбыўся 14 ліпеня 2016 года. 31-гадовы выхадзец з Туніса[1] на грузавіку ўразаўся ў натоўп людзей, якія назіралі на Англійскай набярэжнай за салютам у гонар Дня ўзяцця Бастыліі. Паводле папярэдніх звестак, загінулі 84 чалавекі[2], больш за 60 чалавек пацярпела[3][4], нападнік быў застрэлены паліцыяй[5].

Ход падзей

Увечар 14 ліпеня 2016 года на Англійскай набярэжнай Ніцы сабралося мноства людзей, каб панаглядаць за піратэхнічным шоу ў гонар Дня ўзяцця Бастыліі. Да 22:30 (UTC+2), калі салют завяршыўся, а частка гледачоў ужо пачынала разыходзіцца, на набярэжную з хуткасцю прыкладна 60-70 км/г выехаў белы грузавік Renault Midlum(англ.) бел., які з разгону ўрэзаўся ў натоўп[6]. Паводле слоў сведак, машына рабіла зігзагі, каб задушыць як мага больш людзей[7].

Паліцэйскія, якія прыбылі на месца здарэння адкрылі па нападніку агонь, ён быў застрэлены. У кабіне грузавіка сілавікамі была выяўлена агнястрэльная зброя і гранаты[6].

Ахвяры

Сярод ахвяр і пацярпелых у выніку тэракта — не толькі французы, шмат грамадзян іншых краін.

Грамадзянства ахвяр
Грамадзянства Загінулыя Пацярпелыя
Алжыр 5
Арменія 1
Аўстралія 3
Бельгія 1
Кітай 2
Эстонія 2 2
Францыя 38
Германія 3
Ірландыя 1
Казахстан 4
Марока 3
Партугалія 1
Расія 2 1
 Швейцарыя 2
Туніс 4
Украіна 1 2
Вялікабрытанія 1
ЗША 3
Невядомае 62 190
Усяго 84+ 202

Рэакцыя

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, даведаўшыся пра падзеі ў Ніцы, спыніў сваю паездку ў Авіньён і вярнуўся ў Парыж. У сваім звароце да нацыі ён назваў тое, што адбылося тэрактам. «Францыя смуткуе, Францыі нанеслі ўдар, але Францыя будзе моцнай. Яна будзе мацнейшай за тых катаў, што нанеслі ёй удар», — заявіў Аланд[8].

Спачуванні ўладам і народа Францыі ў сувязі з трагедыяй выказалі кіраўнікі і прадстаўнікі шэрагу дзяржаў, у тым ліку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ[9][10][6][11]. Савет бяспекі ААН прыняў заяву, у якім тэракт ахарактарызаваны як «варварскі і подлы напад»[12].

Зноскі

  1. Полиция знала об исполнителе теракта в Ницце (руск.) . РИА Новости (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  2. Тэракт у Ніцы: колькасць загінулых узрасла да 84 чалавек. БелТА (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  3. Михаил Тимофеев В Ницце совершен теракт, около 50 человек убиты (руск.) . ТАСС (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  4. Жертвами теракта в Ницце в День взятия Бастилии стали до 50 человек (руск.) . Lenta.ru (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  5. Водителя грузовика, врезавшегося в толпу в Ницце, застрелили (руск.) . РИА Новости (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  6. 1 2 3 Георгий Перемитин Атака во время праздника: что известно о нападении в Ницце (руск.) . РБК (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  7. Михаил Куракин Праздничный ужас Ниццы (руск.) . Lenta.ru (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  8. Ольга Надыкто Олланд назвал атаку в Ницце терактом (руск.) . РБК (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  9. Спачуванне Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду
  10. Спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду(руск.)
  11. Реакция международного сообщества на трагедию в Ницце (руск.) . ТАСС (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  12. Ольга Денисова Полиция знала об исполнителе теракта в Ницце (руск.) . РИА Новости (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Ніца
Катэгорыя·Ліпень 2016 года
Катэгорыя·Падзеі 14 ліпеня
Катэгорыя·Тэрарыстычныя акты 2016 года
Катэгорыя·Масавыя забойствы ў Францыі
Катэгорыя·Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Францыі