wd wp Пошук:

Барздоўскі сельсавет

Барздо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Барздоўка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Браздзечынскі сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Браздзечына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пугляйскага сельсавета[1]. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Барздоўка[2]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Барздоўскі[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1102 чалавекі[4], з іх 93,4 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Барздоўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат