wd wp Пошук:

Трыпутнік сярэдні

Трыпутнік сярэдні[3] (Plantágo média) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Трыпутнік (Plantago) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Назва

Трыпутнік сярэдні, шпарнік, шпарніца[4], бабка, плеснік, кукушка, казакі[5][6], дарожнік, трыпуднік, трыпутнік[7][8]

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны.

Лісце яйкападобнай або эліптычнай, часам яйкападобна-ланцэтнай формы, з суцэльным краем або зубчастае. Хвосцікі шырокія, кароткія, у 3-10 разоў карацей ліставай пласцінкі, у цені даўжэй, часам амаль роўныя ёй.

Кветканосы 15-70 см вышынёй, ля аснавання ўзыходзячыя, апушаныя прыціснутымі валасінкамі. Суквецці 2-8 см даўжынёй, цыліндрычныя, густыя. Чашалісцікі 1,5—2 мм даўжынёй, яйкападобна-эліптычныя або эліптычныя, пленчатые. Долі вяночка 1,5—2 мм даўжынёй, яйкападобнай або даўгавата-яйкападобнай формы.

Плады — каробачкі 2-3 мм даўжынёй, з 2-6 насенінамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Арэал віду ахоплівае Еўропу, Сібір, Пярэднюю і Сярэднюю Азію. Апісаны з Заходняй Еўропы.

Расце на пойменных, высакагорных і мурожных лугах, а таксама ў разрэджаных лясах, каля дарог, на пакладах.

Таксанамія

Від Трыпутнік сярэдні ўваходзіць у род Трыпутнік (Plantago) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства   яшчэ каля 150 відаў
       
  порядок Ясноткакветныя     яшчэ Трыпутнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя     від
Трыпутнік сярэдні
           
  яшчэ 58 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG III)
  яшчэ каля 90 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Трыпутнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных