wd wp Пошук:

Тоні Кроас

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} То́ні Кро́ас (ням.: Toni Kroos; нар. 4 студзеня 1990, Грайфсвальд, ГДР) — нямецкі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.

Клубная кар’ера

Тоні з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд «Грайфсвальдэра», «Ганзы» і «Баварыі». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе за каманду клуба «Баварыя», у якой правёў два сезоны, прыняўшы ўдзел у 19 матчах чэмпіянату. Паралельна выступаў за другую каманду «Баварыі», якая спаборнічала ў рэгіянальнай лізе, а пасля — у трэцяй бундэслізе.

У лютым 2009 года на ўмовах арэнды перайшоў у стан леверкузенскага «Баера», у камандзе якога адразу ж атрымаў сталае месца ў стартавым складзе. У 2010 годзе вярнуўся ў «Баварыю».

16 жніўня 2010 года ён выйшаў у стартавым складзе ў матчы першага раўнду кубка Германіі супраць клуба «ТСФ Германія Віндэк», забіўшы трэці гол у пераможным матчы (4:0). 29 кастрычніка Тоні забіў першы гол за «Баварыю» ў Бундэслізе, адзначыўшыся ў пераможным з лікам 4:1 матчы супраць «Фрайбурга». Падчас сезона 2010/11 Кроас быў сталым іграком асноўнага складу ва ўсіх турнірах, у якіх браў удзел клуб.

Падчас сезона 2011/12 Тоні выступаў пад кіраўніцтвам Юпа Хайнкеса, яго былога трэнера ў Леверкузене. Кроас разам са сваім партнёрам Басціянам Швайнштайгерам утварыў моцную лінію цэнтральнай часткі паўабароны. Ён адгуляў 51 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах на працягу сезона, у тым ліку ўзяў удзел у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе «Баварыя» прайграла па пенальці лонданскаму «Чэлсі» на Альянц-Арэне.

У сезоне 2012/13 Кроас як і ў апошнія гады быў важным членам камады, разам з якой атрымаў перамогу адразу ў трох турнірах. У першым чатырох матчах Бундэслігі Тоні тройчы адзначыўся. Таксама, ігрок забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у першым матчы групавога этапу ў матчы супраць «Валенсіі». Атрымаўшы траўму ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювентуса»[4], Кроас прапусціў астатнія матчы турніру, у тым ліку пераможны фінал, а таксама апошнія сем матчаў Бундэслігі сезона.

Да пачатку сезона 2013/14 Кроас вярнуўся ў былую форму. 4 кастрычніка 2013 года ён забіў свой першы гол у сезоне ў нічыйным матчы з лікам 1:1 супраць свайго былога клуба «Баера». 21 снежня 2013 года ён узяў удзел у фінальным матчы клубнага чэмпіянату свету супраць «Раджы» (2:0)[5]. 19 лютага 2014 года Кроас забіў свой другі гол у сезоне ў пераможным матчы 2:0 Лігі чэмпіёнаў супраць «Арсенала».

17 ліпеня 2014 года мадрыдскі «Рэал» абвясціў пра пераход нямецкага паўабаронцы ў іспанскі клуб[6].

Міжнародная кар’ера

У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Стыль гульні

Кроас мае добрае бачанне поля. Менавіта гэтая яго якасць робіць яго адным з самых перспектыўных маладых плэймэйкераў свету. Дакладныя перадачы любой далёкасці, пошук партнёраў, магутныя ўдары з абедзвюх ног яго добрыя якасці. Таксама Кроас ёсць спецыялістам па стандартах.

Дасягненні

«Баварыя»

«Рэал» Мадрыд

Германія

Асабістае жыццё

З’яўляецца старэйшым братам нападніка берлінскага «Уніёна» Фелікса Кроаса.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1052565255 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Toni Kroos // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1052565255 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Bayern Munich’s Toni Kroos expected to miss rest of season with injury. Sky Sports.
  5. Bayern Munich 2-0 Raja Casablanca. BBC Sport
  6. Official statement: Toni Kroos. Real Madrid

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Баер 04
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грайфсвальдзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен