wd wp Пошук:

Леверкузен

Леверкузен (ням.: Leverkusen) — горад на захадзе Германіі, у зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Размешчаны на правым беразе Рэйна, на паўночны ўсход ад Кёльна (мяжуе з ім). Насельніцтва 163 839 чалавек (2019).

Леверкузен узнік у 1930 годзе ў выніку аб’яднання горада Вісдорф з суседнімі камунамі Шлебуш, Штайнбюхель і Райндорф, і быў названы ў гонар нямецкага аптэкара і прадпрымальніка Карла Леверкуза, які ў XIX стагоддзі заснаваў у Вісдорфе хімічную фабрыку. У нашыя дні Леверкузен вядомы як месцазнаходжанне хімічна-фармацэўтычнага канцэрна Bayer AG і футбольнага клуба Баер Леверкузен.

Зноскі

  1. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 29 лютага 2020.
  2. https://www.destatis.de/DE/Themen/Laender-Regionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/04-kreise.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Леверкузен
Катэгорыя·Гарады Паўночнага Рэйна-Вестфаліі