Тацця́на Грыне́віч-Матафо́нава (10 лістапада 1977, Ашмяны) — беларускі музыкант.
Нарадзілася 10 лістапада 1977 г. у Ашмянах. Скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М. К. Агінскага, БДУКіМ, працуе ў дзяржаўнай філармоніі, у складзе камернага хору. У 2007—2009 супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабора Гайнаўкі (Польшча). Як сольная спявачка канцэртуе з 2008 года, выступае ў школах, бібліятэках, музеях, прадпрыемствах па ўсёй краіне. Таксама выступала на 400-годдзі Докшыцкай каталіцкай парафіі (2007) і на 600-годдзі Сынкавіцкай царквы (2008). Чатыры рамансы ў яе выкананні ўвайшлі ў складанку «Наталля Арсеннева. З крывіцкай сям’і» (2009).[1]
Cвяточны зборнік класічных і новых зімовых вершаў ды песень.
Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава, Аляксей Крукоўскі — вакал.
Вольга Кашэвіч — фартэпіяна.
Чытае вершы Юрась Жыгамонт.[2]
Змест
19 пранікнёных рамансаў на вершы класікаў беларускай літаратуры — Ларысы Геніюш, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Наталлі Арсенневай, Канстанцыі Буйло і іншых.
Таццяна Грыневіч-Матафонава — вакал, гітара.
Вольга Кашэвіч — фартэпіяна.[2]
Змест
Супольная праца слыннага беларускага паэта Сержука Сокалава-Воюша і спявачкі Таццяны Грыневіч-Матафонавай. Многія з песень Воюш выконваў на шматлікіх канцэртах і кватэрніках. Тут ёсць і дзіцячыя песні ў выкананні Адася Матафонава. І пранізлівыя спевы Таццяны Грыневіч-Матафонавай на вершы Пушкіна і Цютчава, кранальнае выкананне паланэза «Развітанне з Радзімай». Сам Сокалаў-Воюш выконвае некалькі песень на вершы Аляксея Суркова, Расула Гамзатава і інш.
Тэксты песняў і пераклады Сержука Сокалава-Воюша ў выкананні Таццяны Грыневіч-Матафонавай і Адася Матафонава.
Фартэпіяна — Вольга Кашэвіч. [2]
Змест
У 2010 годзе выйшаў дыск «Дзіцячы альбом. Частка першая», на якім былі прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень для дзяцей у арыгінальных апрацоўках. Асноўнымі выканаўцамі дзіцячых песень сталі самі дзеці: Тамаш Сідаровіч і Адась Матафонаў. Дыск вельмі хутка зрабіўся папулярным сярод беларускіх бацькоў, выхавальнікаў дзіцячых садкоў і кіраўнікоў мастацкіх калектываў.
Другая частка «Дзіцячага альбому» складаецца як з фальклёрных песень, гэтак і з аўтарскіх — словы і музыку да якіх напісаў Зміцер Сідаровіч. Таксама пашыраецца тэматыка: апроч традыцыйных для дзіцячага рэпэртуару твораў, пэрсанажамі якіх зьяўляюцца жывёлы і птушкі, у другой частцы «Дзіцячага альбому» можна пачуць песні на школьную тэму, а яшчэ — жартоўныя музычныя творы, якія дапамагаюць (паводле прынцыпу папулярнае калісці радыёперадачы «Радыё-нянька») рабіць правільны выбар і выхоўваць добрыя паводзіны ў самых маленькіх слухачоў. Склад выканаўцаў таксама істотна пашырыўся. Спевакам-дзеткам дапамагае цэлая каманда дарослых музыкаў, дзякуючы якім многія песні пачалі гучаць як сапраўдныя міні-спектаклі.[3]
ЧАСТКА ПЕРШАЯ (CD1)
|
|
ЧАСТКА ДРУГАЯ (CD2) Калядная нізка
Школьная нізка
|
Народныя песьні
|
Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісаная творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў.
Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш. Частку тэкстаў можна пачуць у выкананні іх аўтараў (Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі), некалькі твораў свайго бацькі Артура Вольскага прачытаў Лявон Вольскі.
Песні на вершы праграмных твораў і песенькі «школьнай» тэматыкі праспявалі Таццяна Беланогая, Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава.
Вольга Кашэвіч праакампанавала на фартэпіяна, Валер Бяляеў зрэжысураваў гук, Ларыса Арлова распрацавала вокладку.[4]
Дыск 1
|
Дыск 2
|