wd wp Пошук:

Паланэз Агінскага

Міхаіл Клеафас Агінскі

Развітанне з радзімай (польск.: Pożegnanie Ojczyzny, аўтарскае абазначэнне — Паланэз № 13[1]), часта Паланэз Агінскага — паланэз ля мінор, напісаны кампазітарам Міхалам Клеафасам Агінскім у 1794 годзе. Адзін з самых вядомых паланэзаў.

Лічыцца, што Агінскі напісаў паланэз, пакідаючы Рэч Паспалітую пасля задушэння паўстання Касцюшкі, у якім ён браў удзел.

Першапачаткова напісаны для клавіра, існуюць перакладанні для розных інструментаў і аркестроўка. Паланэз запісаны шэрагам вядомых выканаўцаў, у тым ліку Вандай Ландоўской (на клавесіне). Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» выконвае паланэз Агінскага з тэкстам, напісаным кіраўніком калектыву Вячаславам Шарапавым[2].

«Паланэз Агінскага» даў назву аднайменнаму фільму («Беларусьфільм», 1971), аднайменнай п’есе Мікалая Каляды і фірменнаму цягніку «Паланэз». У маскоўскім метрапалітэне пачатковыя такты Паланэз Агінскага гучаць пры спробе неаплачанага праходу праз турнікеты[3].

Фрагмент шостага такту паланэза «Развітанне з Радзімай» быў намаляваны ў калажы на рэверсе банкноты наміналам 50 беларускіх рублёў 2009 года

У 2000 годзе ў межах музычнага праекта «Я нарадзіўся тут» Вераніка Круглова і Зміцер Вайцюшкевіч выканалі песню «Развітанне з Радзімай», якая, паводле меркавання музычных журналістаў, з’яўляецца самай удалай спробай пакласці тэкст на шэдэўр кампазітара Агінскага[4]. У 2020 годзе песня ўвайшла ў патрыятычны музычны альбом «Годныя песні» Вольнага хора(бел. (тар.)) бел.[5].

Зноскі

  1. БГА «Песняры» п/у В. Шарапова: информация о песне Архівавана 2 ліпеня 2012.
  2. Григорий Вдовин. В московском метро «зайцы» скачут через турникеты под полонез Огинского // Вести, 1.03.2010. (руск.)
  3. Я нарадзіўся тут (нявызн.). Тузін Гітоў. Праверана 26 кастрычніка 2016.
  4. «Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні». 16-11-2020

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Паланэзы
Катэгорыя·Музычныя творы 1794 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы