wd wp Пошук:

Тадэвуш Францішак Агінскі

Тадэвуш Францішак Агінскі (26 жніўня 1712 — 31 снежня 1783, Маладзечна) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, пісар вялікі літоўскі (1737—1744), кашталян троцкі (1744—1770), ваявода троцкі (1770—1783).

Быў старостам ашмянскім (з 1739)[2].

Біяграфія

Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Марцыяна Міхала і Тэрэзы з Бжастоўскіх. Меў братоў Ігнацыя і Станіслава Ежы.

У 1733 годзе падпісаў элекцыю Станіслава Ляшчынскага і выступіў у яго абарону. Пазней у 1736 года вызнаў уладу Аўгуста Саксонскага. Актыўны ўдзельнік соймаў, яго прамовы выйшлі ў друку. Маршалак Гарадзенскага сойма (5 кастрычніка — 19 лістапада 1744). Падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста, быў членам Пастаяннай Рады (1776—1778).

Збудаваў палац у Маладзечна, дзе ўладкаваў уласную рэзідэнцыю. Пры палацы была багатая бібліятэка і мастацкая галерэя.

Першая жонка — Ізабела з Радзівілаў
Другая жонка (з 1763) — Ядвіга Тэрэза з Залускіх.

У шлюбе з Ізабелай з Радзівілаў меў сыноў Андрэя і Францішка Ксаверыя. Другі шлюб (1763) з Ядвігай Тэрэзай з Залускіх быў бяздзетным.

Галерэя

Зноскі

  1. Tadeusz Franciszek Ogiński h. własnego // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, DIG, Warszawa, 2004, s.300

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ваяводы троцкія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Агінскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1783 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 31 снежня
Катэгорыя·Кашталяны троцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты ашмянскія
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Агінскія
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1712 годзе
Катэгорыя·Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў Маладзечне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)