wd wp Пошук:

Марцыян Міхал Агінскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Марцыян Міхал Агінскі (1672 — 1 красавіка[3], паводле іншых звестак 29 кастрычніка 1750) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі мечнік літоўскі (16951703), кашталян (17031730) і ваявода віцебскі1730). Трымаў Барысаўскае, Прывальскае і Вярбоўскае староствы.

Марцыян Міхал Агінскі — патрон-заснавальнік Менскага езуіцкага калегіуму.

Біяграфія

Са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Шымана Караля і Тэадоры з Корсакаў. Стрыечны брат Казіміра Дамініка Агінскага.

У 1718 годзе атрымаў Барысаўскае староства ад удавы Канстанцыі (з роду Падбярэзскіх), двойчы саступаючы яго свайму старэйшаму сыну Ігнацыю Агінскаму, да якога староства канчаткова перайшло ў 1744 годзе[4].

Удзельнік апазыцыі ў 17201730-х гадах, маршалак Генеральнай канфедэрацыі правінцыі ВКЛ. Абапіраўся на стасункі з расійскім дваром.

Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Бжастоўскай (1701), з якой меў 5 сыноў і 3 дачок. У другім шлюбе з Тэрэзай Тызенгаўз меў 2 дачок, пасля быў яшчэ двойчы жанаты.

Памёр у 1750 годзе. Даты смерці розняцца ад 1 красавіка да 29 кастрычніка. Пахавальныя ўрачыстасці ў Віцебскім касцёле езуітаў адбыліся 1417 лютага 1751[5].

Нашчадкі:

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Marcjan Michał Ogiński // NUKAT — 2002.
  2. Marcjan Michał Ogiński h. własnego // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Паводле Віцебскага летапісу: Віцебскі летапіс (Летапіс Панцэрнага і Аверкі) (нявызн.). Гістарычны сайт горада Віцебск. Праверана 31 сьнежня 2010.
  4. Вячаслаў Насевіч. Барысаў у часы Вялікага княства Літоўскага // Дзевяць стагоддзяў Барысава / Ж. В. Гілевіч, Г. В. Штыхаў, В. Л. Насевіч, Л. Ф. Белая. — Мн.: БЕЛТА, 2002.
  5. Polski slownik biograficzny. T. 23. Zesz. 3. S. 623
  6. Святлена Немагай. Музыка сям’і Агінскіх. Вакальныя творы.. — Мінск: ТАА «Паліфакт», 2000.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ваяводы віцебскія
Катэгорыя·Старосты перавальскія
Катэгорыя·Мечнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1750 годзе
Катэгорыя·Кашталяны віцебскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1672 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Агінскія
Катэгорыя·Старосты барысаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Агінскія