wd wp Пошук:

Францішак Ксаверый Агінскі

Францішак Ксаверый Агінскі (Станіслаў) (17421814, Маладзечна) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Стражнік польны літоўскі з 1770, апошні кухмістр вялікі літоўскі ў 1775—1795, староста рэтаўскі і пшэвальскі.

Быў барскім канфедэратам. Будучы стражнікам у ноч на 23 верасня 1771 году ўдзельнічаў у бітве пад Сталовічамі і трапіў у палон. За яго вызваленне пазней клапаціўся сам кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі[1].

Валодаў маёнткамі ў Маладзечне, Гануце і Залессі, апошняе за адсутнасцю нашчадкаў ў 1802 перайшло да яго пляменніка Міхала Клеафаса.

Сям’я

Паходзіў з княскай лініі роду Агінскіх, малодшы сын Тадэвуша Францішка Агінскага (17121783) і Ізабелы Радзівіл (17111761), дзядзька кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага (17651833). Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.

Зноскі

  1. Князь Франьцішак Ксаверы (Станіслаў) (нявызн.). Праверана 26 жніўня 2011.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стражнікі польныя літоўскія
Катэгорыя·Агінскія
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кухмістры вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1814 годзе
Катэгорыя·Старосты пшэвальскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты рэтаўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1742 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маладзечне