wd wp Пошук:

Сіроцінскі раён

Сіро́цінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 19241961 гадах.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — станцыя Сіроціна. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Амбросавіцкі, Валатоўскі, Дабейскі, Жаробыцкі, Казьянскі, Лаўжанскі, Мішневіцкі, Пагарэліцкі, Роўненскі, Сіроцінскі, Спаскі, Шумілінскі. У 1927 годзе цэнтр раёна перанесены ў вёску Шуміліна. 12 кастрычніка 1929 года скасаваны Валатоўскі і Роўненскі сельсаветы. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. У 1931 годзе ўтвораны Старынскі (Старыноўскі) сельсавет. 15 лютага 1931 года да раёна далучаны Заронаўскі сельсавет скасаванага Віцебскага раёна, 8 ліпеня 1931 года — Баранькаўскі, Клётчынскі (Клетчынскі), Мішкавіцкі, Обальскі, Усвейскі сельсаветы скасаванага Ульскага раёна. 25 ліпеня 1931 года Усвейскі сельсавет перададзены ў склад Бешанковіцкага раёна. 3 лістапада 1932 года Баранькаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет. 5 красавіка 1935 года Заронаўскі сельсавет уключаны ў гарадскую рысу горада Віцебска. 14 мая 1936 года Баранькаўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Шуміліна атрымала статус гарадскога пасёлка, Шумілінскі сельсавет скасаваны. 9 верасня 1946 года Баранькаўскі, Клётчынскі і Мішкавіцкі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Ульскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жаробыцкі і Спаскі сельсаветы, Амбросавіцкі сельсавет перайменаваны ў Лескавіцкі. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Баранькаўскі, Клётчынскі і Мішкавіцкі сельсаветы скасаванага Ульскага раёна. 1 красавіка 1960 года скасаваны Баранькаўскі, Мішкавіцкі і Старынскі сельсаветы, утвораны Мікалаеўскі сельсавет. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі раён.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1961 годзе
Катэгорыя·Шуміліна
Катэгорыя·Гісторыя Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сіроцінскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара